Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…
Мастак:

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось якая iнфармацыя, быццам снежная лавiна, абрушылася на зямлян.

— Дзiвосы, — аж прышчоўкнуў языком Клён i не ўстрымаўшыся трошкi з'едлiва спытаў: — Вы, паважаны Талеркiй Сiнi 83, бачылi людзей ажно чатыры разы, i кожны раз толькi ноччу. Зараз вы ўбачылi зямлян у пяты раз i ўдзень. Якiя вашы ўражаннi?

— Цудоўна, — увесь засвяцiўся плазмоiд. — Цудоўна. Асаблiва прыемна бачыць вось такога прадстаўнiка планеты Зямля.

Ён злёгку пакруцiўся над Верай Хрысцiнюк.

— Прадстаўнiцу, — паправiла Вера, але голас быў лагодны, цёплы. Зямныя дочкi прамацеры Евы любяць самарэкламу, ды нiколi яшчэ не крыўдзiлiся на рэкламу, вядома ж, рэкламу сваiх надзвычайных жаночых чараў.

Тым часам з Ракi Адноўленых Твараў адзiн за другiм бадзёра ўзвiвалiся плазмоiды, да якiх вярнулася жыццё. Гэта было вельмi прыгожае вiдовiшча. Здавалася, рознакаляровы букет распукаецца ў зялёным небе.

— Умеюць жыць. Умеюць радавацца жыццю, — задумлiва ўздыхнула Вера.

— Вы аб чым, Верачка? — нахiлiўся да яе Радаслаў Буслейка.

Але яна не адказала, толькi зiрнула на стрэсаператара прасветленым загадкавым позiркам. I гэта яе маўчанне i стоены бляск прыгожых вачэй так не пасавалiся з тым, што акружала зараз iх. Радаславу чамусьцi ўспомнiўся мокры блiскучы ад дажджу вясеннi лес, бярозы, маладыя, мiлыя, светласкурыя, у цёмных вяснушках. Адна бяроза, што стаiць на сонечнай утульнай палянцы, падсочана. Буйнымi кроплямi зрываецца ў глiняны гладыш бярозавiк: кап… кап… Хочацца стаць на каленi, абхапiць рукамi тонкi халодны ствол i пацалаваць бярозу.

Адзiн толькi Клён Дубровiч, як i належыць юнаму i гордаму грамадзянiну планеты Зямля, заставаўся рэалiстам. Ён пiльна глядзеў на плазмоiд i ўсё стараўся ўбачыць у яго рот цi нейкую iншую адтулiну, адкуль вылятаюць словы i гукi. Але плазмоiд быў падобны на абсалютна гладкi бiльярдны шар — як кажуць, нi сучка нi трэшчынкi. Словы iшлi знутры, з самай патаемнай глыбiнi i гучалi выразна, чыста. Яшчэ адным дзiвам было тое, што плазмоiд, як, дарэчы, i ўсе яго супляменнiкi, з'яўляўся палiглотам — мог гаварыць на ангельскай, на беларускай, на шведскай, на якой хочаш мове. Як да яго звярталiся, на такой мове ён i адказваў. "Мне б такiя здольнасцi, — шчыра пазайздросцiў Клён.

— Шкада, што мы, зямляне, яшчэ не ўмеем рабiць такое, — усклiкнуў Радаслаў Буслейка, убачыўшы, як чарговы плазмоiд ажыў i шчаслiва ўзляцеў у зялёнае варскае неба.

— Вось заключым вечны мiр з жыхарамi планеты Зямля i навучым вас, паважна прамовiў Талеркiй Сiнi 83.

Клён хмыкнуў.

— Цябе ж мы ажывiлi, — сказаў яму плазмоiд. Клёну не было, як кажуць, чым крыць i ўсёткi ён задзiрыста выпалiў:

— Што я? Я — жывучы. А паспрабавалi б вы чалавека падняць, якi сто цi трыста гадоў назад жыў. Дудкi!

— Ты памыляешся, — спакойна выслухаўшы яго, загаварыў Талеркiй Сiнi 83. — Прабач мне, жыхар не нашай планеты, але каэфiцыент iнтэлектуальнасцi Старой Цывiлiзацыi, як вы нас называеце, значна вышэй, чым у вашай, бялковай. Я не хацеў гаварыць, але гэта так. Прабачце i вы, жыхары не нашай планеты, — звярнуўся ён да Веры i Радаслава.

— Не нашай планеты… Не нашай планеты, — раззлаваўшыся, перадражнiў Клён. — Заладзiў, як паламаны вiдзiк. Сусвет — адзiн. Матэрыя — адна. У нас гэта кожны пяцiгадовы карапузiк ведае. А значыць, i Вар, i Зямля, i Сонца нашы.

Клён шырока махнуў рукой.

I раптам Талеркiй Сiнi 83 знiк, як у ваду ўпаў.

— Пакрыўдзiўся, — сказала Вера. — Асцярожней трэба, Клёнiк, далiкатней… Усё ж — чужая планета.

Клён не паспеў адказаць, бо сiнi плазмоiд зноў з'явiўся перад iмi i не адзiн, а з жоўтым, болыпым, чым ён, плазмоiдам.

— Талеркiй Жоўты 106, - пачцiва назваў сябе новапрыбыўшы. — Дваццаць сем разоў назiраў на Зямлi за соннымi людзьмi. Асаблiва прыгожа спяць маленькiя дзецi. У iхнiх роцiках тырчыць нешта, падобнае на свiсток, але чамусьцi не свiшча.

Клён з Радаславам весела перазiрнулiся.

— Мне паведамiў мой вельмiшаноўны малодшы сабрат з вельмiшаноўнага клана Сiнiх Талеркiяў, што вы, жыхары не нашай планеты, сумняваецеся ў нашых здольнасцях, — працягваў жоўты плазмоiд. — Дарэмна. Мы можам вярнуць да жыцця чалавека, якi памёр нават чатырыста гадоў назад. Але памёр не ад старасцi, а ад свiнца, бронзы, сталi, жалеза, сiнiльнай кiслаты…

— Памёр гвалтоўнай, не сваёй смерцю, — падказаў Радаслаў Буслейка.

— Так. Такой смерцю. Але толькi не ад агню — тут мы яшчэ пакуль бяссiльныя. Для таго каб чалавек ажыў, патрэбна яго фатаграфiя, голас, запiсаны на магнiтную плёнку, ён, яго фiгура ў кiнакадрах, група крывi, адбiткi пальцаў i, — Талеркiй Жоўты 106 зрабiў шматзначную паўзу, — ягоны розум.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x