Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…
Мастак:

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Розум? — перапытаў Клён.

— Так. Розум. Кнiгi i карцiны, якiя ён напiсаў. Сiмфонii, навуковыя адкрыццi, выдатныя iнжынерныя дасягненнi…

— А як жа я? — паныла сказаў Клён. — Я ж некалi зноў памру, назаўсёды, а ў мяне — нi адкрыццяў, нi сiмфонiй, нi кнiжак, нiчога няма.

— Усё яшчэ ў цябе наперадзе, Клёнiк, — весела засмяялася Вера.

Ды Клён Дубровiч пачуваў сябе вельмi няўтульна.

— Што ты зрабiў, жыхар не нашай планеты, за сваё жыццё? — узнёсла, трохi напышлiва спытаў у яго жоўты плазмоiд.

— Нiчога, — перасмыкнуў плячамi Клён. — Здаецца, нiчога. У лiцэi на ўроках працы табурэткi рабiў.

— Табурэткi? Што гэта? Ага, здагадваюся. Гэта такiя прамавугольныя збудаваннi на чатырох слупках. Правiльна? Нам, плазмоiдам, добра — мы абыходзiмся без такiх збудаванняў, я хачу сказаць, без табурэтак. Але не адчайвайся, жыхар не нашай планеты, бо для майстравання табурэтак таксама патрэбен розум, i немалы.

Клён, вiдно па ўсяму, быў задаволены вердыктам, якi вынес ягоным разумовым дасягненням плазмоiд. А гаваркi Талеркiй Жоўты 106, адцяснiўшы свайго сiняга сабрата, расцякаўся шматслоўем.

— Розум Народа Ўсiх Сямi Колераў вырашыў, як вы ведаеце, заключыць з бялковай цывiлiзацыяй, з чалавецтвам вечны мiр. Мы зразумелi, што пераможцаў у тысячагадовай барацьбе не будзе, што вышэй жыцця, у якiх бы формах яно нi iснавала, нiчога няма. Вышэй — смерць. I наша, i, прабачце, ваша. А барацьба вялася жорсткая. Асмелюся спытаць вас, жыхар не нашай лланеты, — звярнуўся ён да Радаслава, — што вы можаце сказаць пра пасажырскае судна «Тытанiк»?

Пра "Тытанiк"? — Буслейка наморшчыў лоб. — Буйнейшы карабель пачатку дваццатага стагоддзя. Пабудаваны ў Вялiкабрытанii. Вадазмяшчэннем, калi не памыляюся, каля сарака сямi тысяч тон. Даўжынёй дзвесце шэсцьдзесят дзевяць метраў. Ужо тады плавалi ў морах такiя мастадонты. У красавiку 1912 года сутыкнуўся з гiганцкiм айсбергам i пайшоў на дно. Загiнула каля паўтары тысячы пасажыраў. Вось i ўсё, што я помню.

— Памяць у вас выдатная, — пахвалiў плазмоiд. — Толькi наконт айсберга ў вас недакладная, а калi гаварыць шчыра, зусiм няправiльная iнфармацыя.

— Чаму? — здзiвiўся Радаслаў. — Увесь свет гэта ведае. Прэса пiсала. Засталiся жывыя вiдавочцы.

— Таму, што айсберга не было, а была падводная таранная машына, якую вынайшлi i зрабiлi ў глыбокай тайне ад Старой Цывiлiзацыi фiялетавы i чырвоны кланы.

— Але ж айсберг быў. Цэлая ледзяная гара!

— Гэта быў муляж. Унутры так званага айсберга была ўманцiравана наймагутнейшая таранная машына са стальным бiўнем даўжынёй у сто метраў. Воданепранiкальныя перагародкi «Тытанiка» ён прабiў, як iголка прабiвае мяккую тканiну.

— Не веру, — матнуў галавой Клён. — Я глядзеў кiнафiльм "Гiбель «Тытанiка».

— I я не веру, — падтрымала яго Вера Хрысцiнюк. — I не бачу нiякага сэнсу ў гэтай бандыцкай, iнакш не скажаш, акцыi.

— Старая Цывiлiзацыя сурова асудзiла напад фiялетавага i чырвонага кланаў на «Тытанiк», — павольна, з адчуваннем уласнай годнасцi загаварыў Талеркiй Жоўты 106. — З таго часу, можна сказаць, i пайшла глыбокая трэшчына ў жывым целе народа плазмоiдаў. Фiялетавы i чырвоны кланы аддзялiлiся ад нас i працягваюць па сённяшнi дзень атакаваць чалавецтва. А калi гаварыць пра сэнс таго, што адбылося ў туманах i хвалях халоднай Атлантыкi, дык гэта было папярэджанне чалавецтву i помста.

— За што? — спытаў Буслейка.

— За тэхнiчны прагрэс, за пахвальбу i непамерныя амбiцыi.

— Калi помсцiць кожнаму, хто не так, як паложана, паглядзiць на веласiпед i задумае прыкруцiць да яго нейкую новую гайку, дык мы апынемся ў каменным веку.

— Згодзен з вамi, жыхар не нашай планеты. Старая Цывiлiзацыя, добра зразумеўшы тую небяспеку, якую прынясе ўсiм нам бясконцая i, самае галоўнае, бяссэнсавая канфрантацыя, рэзка асудзiла фiялетавы i чырвоны кланы. Зараз мы ваюем не з вамi, а з гэтымi двума кланамi — адшчапенцамi. Вы ўчора бачылi, як мы ваюем.

— Гэта было жахлiва, — сказала Вера Хрысцiнюк.

— Учора адшчапенцы пацярпелi паражэнне, адступiлi, — не звярнуўшы ўвагi на яе словы, працягваў Талеркiй Жоўты 106. — Але ў iх яшчэ шмат сiлы. Яны трымаюць пад сваiм кантролем адну трэць планеты Вар, у тым лiку вулкан Нябесны Зуб, дзе робяць i трэнiруюць полчышчы Жалезных Людзей.

— Робатаў? — спытаў Клён.

— Так. Жалезныя Людзi, змайстраваныя iмi, залiваюць бетонам паверхню ўсёй планеты, не пакiдаючы нiчога жывога. Вы спытаеце: навошта? Можна даць некалькi адказаў. Першы i, вiдаць, галоўны — яны хочуць, выцеснiўшы з Вара астатнiя пяць кланаў, пабудаваць помнiк самiм сабе. Вам, людзям, цяжка зразумець такое. Вы ўзводзiлi i зараз яшчэ ўзводзiце помнiкi некаторым дзеячам, якiх лiчыце вартымi пасмяротнай увагi i славы. Вы значна сцiплейшыя, чым яны, бо фiялетавы i чырвоны кланы прагнуць калектыўнага самаўслаўлення. Планета Вар, гладка залiтая бетонам, будзе павялiчанай копiяй плазмоiда, што вечна плавае ў касмiчнай прасторы, прычым адна палова яе будзе пафарбавана ў фiялетавы колер, другая — у чырвоны. Два гэтыя кланы — i ўсё. I нi жоўтага, нi зялёнага, нiякага…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x