Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…
Мастак:

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не спяшайся, жыхар не нашай планеты, — цвёрда, амаль сурова прагучала ў iх над галовамi. Яны ўбачылi вялiзны зялёны шар, якi паважна выплываў з купы iншых, значна меншых.

— Не трэба спяшацца, — лагаднеючы, казаў шар. — Ты правiльна пачуў словы: "…паспiш, адпачнеш i паляцiш на планету Зямля". Усё гэта так. Але на нашым Вары ноч доўжыцца каля сарака васьмi зямных гадзiн. А наконт адпачынку… Што такое адпачынак? Можна адпачыць з паўгадзiны пасля палёту, або, як у вас, пасля пешаходнай прагулкi. Добра папрацаваўшы зiмою (на нашай планеце таксама выпадае снег), можна адпачываць усё лета. А лета на планеце Вар умяшчаецца ў трыста песень свяшчэннай птушкi кранг. Кранг жа, да вашага ведама, зямляне, на адну сваю песню адводзiць адну ноч, i такiм чынам…

— Дык вы хочаце сказаць, што мы можам прабыць у вас… вашымi гасцямi трыста дзён i трыста начэй? — пачырванеўшы ад гневу, рашуча перарвала маналог зялёнага плазмоiда Вера Хрысцiнюк.

— Усё можа быць, жыхарка не нашай планеты, — шматзначна прамовiў таўстун i, на ўсялякi выпадак, узвiўся крыху вышэй.

— Што ж гэта такое? — пляснула рукамi Вера. — Запрашаюць на абсалютна невядомую планету, прыкiдваюцца джэнтльменамi, гаспадарамi свайго чэснага слова, а завозяць людзей на задворкi Галактыкi, як у нейкую турму.

Пры слове «задворкi» плазмоiды абурана i ўзбуджана зашыпелi.

— Не трэба, панове, — iранiчна ўсмiхнулася Хрысцiнюк. — У мяне на планеце Зямля ёсць цудоўны электрычны чайнiк, i ён таксама, калi нагрэецца, шыпiць. Радаслаў Алесевiч, — павярнулася яна да Буслейкi, — вы, як мужчына, як прадстаўнiк усiх мужчын Зямлi, павiнны абаранiць нашага юнага сябра Клёна Дубровiча i мяне, слабую жанчыну, ад гэтага нахабства, ад гэтага, можна сказаць, мiжпланетнага шантажу. Праз тры днi я павiнна быць у сваiм iнстытуце. Разумееце? Мы праводзiм вельмi важны, можна сказаць найважнейшы навуковы эксперымент, i калi мяне не будзе…

Яна з iмпэтам трагiчнай актрысы заламала прыгожыя белыя рукi. Плазмоiды зацiхлi i, адчувалася, з лёгкiм страхам i надзвычайнай цiкаўнасцю сачылi за ёй.

Радаслаў для салiднасцi адкашляўся.

— Я мяркую, — суха сказаў ён, — я абсалютна ўпэўнены, што паважаная Старая Цывiлiзацыя, якая жадае заключыць вечны мiр з людзьмi планеты Зямля, даставiць нас дадому, — ён у роздуме зморшчыў загарэлы лоб, — праз тры днi, роўна праз тры днi гасцявання на цудоўнай i непаўторнай планеце Вар.

— Якi вы малайчына! Якi дыпламат! — зачаравана пляснула ў ладкi Вера Хрысцiнюк. — За адну-аднюсенькую секунду знайшлi мудрае кампрамiснае рашэнне. Шэдаўральна!

Слова "шэдаўральна" для тых людзей, якiя больш-менш ведалi рамантычную натуру Веры, азначала, што з гэтага моманту яна закахала'ся ў стрэсаператара Радаслава Буслейку. Яе нават называлi «жанчына-вулкан» за такую рысу характару.

— I ўсё ж я хачу як мага хутчэй быць на Зямлi, — упарта сказаў Клён. Там мяне мама з бацькам чакаюць.

Радаслаў уважлiва паглядзеў на яго.

— Гэта вельмi добра, што чакаюць. Але ж мы ў гасцях, i гаспадары будуць рашаць, у якi дзень мы на развiтанне памахаем iм ручкай.

— Я як чалавек, — горда вымавiў Клён, — як жыхар планеты Зямля, магу сам, — разумееце? — сам распараджацца сваiм лёсам. Гэта маё неад'емнае права. Дзеля гэтага мае i вашы продкi дадумалiся да такой мудрай штукенцыi, як ВЭП.

— Чалавек? — Буслейка злёгку ўсмiхнуўся. — Што ж, i ты — чалавек, i мы з Верай — чалавекi. Але паслухай, дарагi Клён, адну просценькую прытчу. Неяк спытаў фiлосаф Арыстоцель у фiлосафа Платона: "Што такое чалавек?" — "Гэта iстота, — адазаў Платон, — якая прама стаiць на дзвюх нагах, не пакрыта нi шэрсцю, нi пухам i валодае зычным голасам". На тым яны i разышлiся. А праз нейкi час Арыстоцель прынёс абскубанага жывога пеўня, кiнуў пад ногi Платону i сказаў: "Бяры свайго чалавека, Платон". Вось так.

Вера Хрысцiнюк весела засмяялася. Клён, наадварот, пазмрачнеў, сцiснуў губы, пасля некаторай паўзы раздражнёна спытаў:

— Дык павашаму атрымлiваецца, што я певень?

— Ты што? — паляпаў яго на плячы Радаслаў. — Ты, Клён, самы стопрацэнтны чалавек — чалавек з вялiкай лiтары, як раней любiлi пiсаць белетрысты. Надышла ноч. На планеце Вар не бывае таго пераходнага часу сутак, якi зямляне называюць вечарам. Неба адразу зрабiлася густа-зялёным, быццам Iнклiна са старадаўняй бутэлькi. Перасталi лётаць, селi ў свае гнёзды крангi. Узняўся парывiсты, даволi халодны вецер. Ён тут дзьме толькi ўначы.

— Дзе ж начуюць плазмоiды? — задумлiва сказаў Радаслаў Буслейка, бо наўкол, куды нi скiруй вока, не стаяла нiякiх будынкаў. Толькi купкi тулураў, дрэў, у якiх фасфарычна свяцiлася кара, былi раскiданы ў безжыццёвай зялёнапясчанай пустынi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x