Кир Булычев - Выкраданне Чарадзея

Здесь есть возможность читать онлайн «Кир Булычев - Выкраданне Чарадзея» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выкраданне Чарадзея: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выкраданне Чарадзея»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выкраданне Чарадзея — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выкраданне Чарадзея», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Д'ябал хітры, — сказала князёўна.

— Не без таго, — сказаў блазан. — Любы табе наш баярын?

— Так нельга казаць. Я ў Смаленск еду, там мяне замуж аддадуць. За князевага сына. Ізяслава Ўладзіміравіча.

— Калі даедзеш, — сказаў блазан.

— Не кажы так. Мой бацька рыцарам сябар. Ён ім зямлю даў.

— А ноччу хто разбярэцца?

— Князь Вячка іх у горад не пусціць. Ён смелы віцязь.

— Дзіця ты, ну проста дзіця. — Блазан устаў і падышоў да стала. — Гэта квас у цябе?

— Мне таксама дай напіцца, — сказала, лёгка ўстаючы з дывана, дзяўчына.

Блазан раптам рэзка азірнуўся, паглядзеў на дзверы.

— Піць, кажаш, хочаш?

— Ану ж, — сказаў Кін і скіраваў шар да дзвярэй, пранізаў іх, і ў вузкім калідоры Ганна ўбачыла ссутуленага ў кутку Рамана.

— Ён яе кахае, — сказала Ганна.

— Гэтага нам яшчэ не хапала. — сказаў Жуль.

— А цётка на яе сварылася, што горнецца да князя, памятаеце?

— Памятаю, — сказаў Кін, вяртаючы шар у пакой. Якраз у той момант, калі блазан, лоўка, як фокуснік, лінуў з бутэлечкі ў кубак прываротнага зелля. Падаў дзяўчыне.

— Дзякуй. Ты не ідзі, Акіплеша. Мне страшна адной.

— Усё, — сказаў Кін. — Пара збірацца.

19

— Як вы думаеце, — сказала Ганна, пакуль Кін падбіраў з ложка кашулі і боты, — той жамойт заб'е епіскапа?

— Не, — сказаў Кін. — Епіскап памрэ гадоў праз пятнаццаць. Жуль, правер, каб нічога не заставалася ў сенцах.

— А вы не вернецеся? — раптам Ганна зразумела, што відовішча канчаецца. Апошняя дзея — выкраданне чарадзея. І гледачы пакідаюць залу. Акцёры загадзя сабралі рэквізіт і пераязджаюць у іншы гарадок.

— Калі ўсё абыдзецца, — сказаў Кін суха, — то не вярнуся. Жуль перакіне нас дамоў. Дзед Генадзь прыходзіў?

Ганна кіўнула.

— Згатаваць кавы?

— Толькі сабе і Жулю, — сказаў Кін, — перад адпраўкаю лепш не есці. Я заўтра раніцай паснедаю. Дома…

— Усё-такі гэты шум мне непрыемны, — сказала Ганна. — Дзяўчына нічога не падазрае…

— Ён яго раб, — сказаў Кін. — Раман яго выратаваў ад смерці. Але прываротнага зелля не існуе. Гэта даказана навукай.

— Не ведаю, — сказала Ганна. — Вы ж самі гаворыце, што Раман — універсальны геній. Можа, прыдумаў. Былі ж раней розныя сакрэты.

— Я буду пераадзявацца, — сказаў Кін. — І баюся вам перашкодзіць. Вы хацелі згатаваць кавы.

— Безумоўна, — сказала Ганна, — хацела. Яна падпаліла ў пліце — добра, што ўзяла з сабою молатай кавы, — гэтыя прышэльцы, вядома, не падумалі, што будуць карміцца тры дні. Дармаеды. Лайдакі. Ганна была страшэнна сярдзітая. І зразумела чаму. Яе прысутнасць трывалі, як і прысутнасць дзеда Генадзя. А чаго ж ты чакала, галубка? Што цябе запросяць на экскурсію ў будучыню? Лухта, ты проста ні пра што не думала, авырашыла, што бясплатныя забавы будуць цягнуцца вечна… Кін за перагародкаю нечым грукнуў. Цікава, ці бярэ ён з сабою зброю?

— Ну як? — спытаўся Кін.

Ганна азірнулася. У дзвярах на кухню стаяў з кароткаю барадою мужчына з трынаццатага стагоддзя, заможны, дужы, меч збоку, кальчуга пад накідкаю, на шыі незвычайны абруч — накшталт сярэбранай змяі. Быў гэты мужчына ніжэйшы ростам, чым Кін, шырэйшы ў плячах, доўгія, выгаралыя месцам валасы былі сабраныя тасёмкай.

— Я б вас ніколі не пазнала, — сказала Ганна.

— Дзякуй, — адказаў Кін.

— А чаму змяя?

— Гэта вуж. Я літоўскі воін, з Раманавай аховы.

— Але яны ж адзін аднаго ведаюць.

— Цяпер цёмна. Я не буду высоўвацца на пярэдні план.

— А я кавы згатавала, — сказала Ганна.

— Кавы? Будзьце ласкавы, наліце Жулю.

Жуль ужо сабраў адзін з пультаў, зачыніў чамадан і вынес у сенцы. Сам вярнуўся да пульта сувязі.

— Жуль, — сказала Ганна, — выпі кавы.

— Дзякуй, — сказаў Жуль, — пастаў, калі ласка, на столік.

Ганна паставіла кубачак пад выключаны шар. Калі не патрэбна, лепш не набівацца. У сенцах яе дагнаў Жулеў голас.

— Мне шкада будзе, што я вас больш не пабачу, — сказаў ён. — Такая ў нас праца.

— Такая праца, — усміхнулася Ганна, паварочваючыся да яго. Яна была яму ўдзячная за жывыя словы.

Кін стаяў на кухні, сёрбаў каву.

— Вам жа нельга! — не стрымалася Ганна.

— Вядома, лепш не піць. Толькі вось вам не хапіла.

— Нічога, я яшчэ сабе згатую.

— Правільна, — сказаў Кін.

20

Выхад у мінулае ледзь быў не сарваўся. Яны ўсе стаялі ў сенцах над чамаданамі і скрынкамі. І зноў пачуўся стук у дзверы.

— Хто? — спыталася Ганна.

— У цябе ўсё ў парадку? — запытаў дзед Генадзь.

— А што?

— Галасы чую, — сказаў дзед.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выкраданне Чарадзея»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выкраданне Чарадзея» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выкраданне Чарадзея»

Обсуждение, отзывы о книге «Выкраданне Чарадзея» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x