Янка Брыль - Парастак

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Парастак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Про Хрысто, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Парастак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Парастак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля — гэта своеасаблівы працяг лірычнай споведзі аўтара пра свет i пра сябе, пра людзей далёкіх i блізкіх, пра свой радавод. Прызнаны майстра прозы шчодра дзеліцца з чытачамі багаццем сваёй душы, шырока расчыняючы брамы скарбаў свайго жыцця, па якім ён ідзе з нязменнай мудрасцю i дабрынёю.

Парастак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Парастак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А свята, пра якое ў нас гаварылася «на Ганны», было ўлетку. Зранку на могілках бомкалі два званы, а потым з мястэчка, на нашых падводах, прыязджалі поп, дзяк i пеўчыя. Спачатку яны маліліся ды спявалі ў перапоўненай капліцы, потым каля могілак паасобных сем'яў. А напаследак было найцікавейшае — «хрэсны ход» палявою дарогай. Спявалі ды маліліся йдучы паволі, нават з прыпынкамі. А мы, малыя, то пры мамах ішлі, у гурце ды ціхачом, то збоку подбегам па траве абочынаў, ды нават, забыўшыся пра наказ не дурэць, смеючыся ды пераклікаючыся ад такой незвычайнай радасці...

...Наша спрадвечная, самотная капліца.

Радкі за шклом. Імёны, прозвішчы, a ў памяці маёй яшчэ й дасціпныя мянушкі. Жывыя вобразы з такіх далёкіх маленства i маладосці...

* * *

У Яе кніжнай шафе, перад любімымі кнігамі, стаяць фотаздымкі нашых унукаў. Ранейшых, малымі. Дзяўчатак i хлопчыкаў. Месяцаў колькі таму назад, правёўшы маладых, вясёлых ды дружных гасцей, я пастаяў перад шафай, дзе i Яна на пабольшаным здымку, з усмешкай. Сказаў Ёй: «Унукi прыходзілі». А сёння, паглядзеўшы на здымкі мальцаў, дзе адзін з прастадушна-шырокай усмешкай, a другі з пацешнай грымасай, само неяк сказалася: «Пажаніліся, падшыванцы!» Бо ўжо ж яны наведалі мяне сёння абодва, без замужніх сясцёр, а з жоначкамі, адна крыху сарамяжлівая, а другая байчэйшая.

...Адзін я? Ці ўдваіх... з самім сабою?

Таму часамі i загаворваю, як быццам з некім другім, i спяваю, нібы не толькі самому сабе, адчыняю халадзільнік i часам жыва здаецца, што вось i будзем снедаць...

Што гэта?

Ці, можа, яно й нармальна для самотнай старасці?

* * *

Толькі й работы, што накрыцца, кладучыся, i раскрыцца, устаючы...

* * *

Міжгароднім званком віншуючы мяне са святам, як заўсёды па-вясковаму раненька, блізка знаёмая настаўніца, між іншым, сказала i такое:

— У нас гаворыцца, што ў кожнага чалавека свая свечка, — свой лес, свой век.

* * *

Леў Талстой, «На каждый день»: «Дзеля таго, каб выказаць сябе перад людзьмі, ты або хваліш, або ганіш самога сябе перад імі. Калі будзеш хваліць, людзі не павераць. Калі будзеш ганіць, яны падумаюць пра цябе яшчэ горш, чым ты сказаў. I таму найлепш нічога не гаварыць пра сябе, клапаціцца пра суд свайго сумлення, а не пра суд людзей».

* * *

Дзеці ды ўнукі, хатнія i госці, што, дзякуй ім, прыехалі. Вясёлая гутарка пасля застолля. А бабуля ўжо з печы:

— Лажыцеся, мае дарагія, адпачывайце. Заўтра ў вас будзе многа работы.

Яны смяюцца, а яна сказала сваё яшчэ раз.

Назаўтра бабулю не дабудзіліся...

Пра гэта, з няпісанай хронікі свайго роду, расказаў мне ў бальніцы супалатнік.

* * *

Пад старою чарэшняй цянёк. У крэсле-гайдалцы — дзед у саламяным капелюшы. На ганак выходзіць дачка, глядзіць, як я ўладкаваўся ад спякоты.

— Во карціна! — смяецца, дадаўшы паруску: — Маслом!

— Посным, — удакладняю ў тон ёй. Як быццам намякаючы, што сёння рэпрадукцыі ў часопісах падпісваюцца так: акварэль, гуаш, гравюра, сепія, алей. Гэта падкрэслім. Бо не толькі ж трэба было вякамі ціснуць яго з лёну ці з канапель, не толькі бульбу абмачаць, але i прыказку пакінуць: «Дзень з алеем, а тыдзень так галеем».

* * *

Высокая, цёмна-зялёная сцяна маладога бярэзніку ca стромкімі пражылкамі берасцяна-белых гонкіх ствалоў у густой лістоце. Зводдаль, знізу відно, як на тым фоне гарэзліва, штуршкамі клубіцца, подыхамі іграе хваліста-празрыстай павалокай сінявата-светлы дым нябачнага за кустамі вогнішча.

«Пройдзе, як дым», Пра быстрацечнасць жыцця.

Але ж i гэтае адчуванне красы, зачароўваючы рухам, хвалюе i застаецца. У памяці.

* * *

Прыступкі цымантовага ганка. Адчыненыя на веранду дзверы. Шырока-высокі шыферны дах.

Над гэтым — бяздонна прасторыцца чыстае неба i ледзь не над самым домам няспешна плыве зніжана недатыкальна-пуховы ахапачак воблака.

Зноў бачу гэта з крэсла ў садовым цяньку. I нібы ўпершыню так свежа ды ўдзячна падумалася пра шчаслівае спалучэнне блакіту i белі.

* * *

Белыя галубы — як анёлы.

Калі забыцца пра помнікі, якія яны прастадушна «апрацоўваюць». Успомніўся абляпаны манумент Аляксандра II у маіх Хельсінках 1973-га i процьма белых анёлаў у Севіллі года наступнага. Праўда, там можна было сказаць i пра іхняе стыхійнае, масава гарэзнае нахабства.

Падумалася так, чытаючы пра белую крылатую красу ў Славацкага, у яго па настроі проста евангельскім «Ангэллі».

* * *

«Хлопчыка нарадзіла ўдалага. Яшчэ й двух месяцаў нямашака, a ўжо тоўсценькі, насмокчацца дый ляжыць сабе, як бурвэлак!..»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Парастак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Парастак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Парастак»

Обсуждение, отзывы о книге «Парастак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x