• Пожаловаться

Янка Брыль: Парастак

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль: Парастак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2006, ISBN: 985-6628-85-7, издательство: Про Хрысто, категория: Публицистика / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Янка Брыль Парастак

Парастак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Парастак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля — гэта своеасаблівы працяг лірычнай споведзі аўтара пра свет i пра сябе, пра людзей далёкіх i блізкіх, пра свой радавод. Прызнаны майстра прозы шчодра дзеліцца з чытачамі багаццем сваёй душы, шырока расчыняючы брамы скарбаў свайго жыцця, па якім ён ідзе з нязменнай мудрасцю i дабрынёю.

Янка Брыль: другие книги автора


Кто написал Парастак? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Парастак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Парастак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
* * *

Ёсць i ў мяне радавод, які два месяцы таму назад значна прасунуўся ў мінулае, зачапіўшы ажно канец XVIII стагоддзя.

У 1795-м, як у архіве значыцца, была вёска Загора, Zahorze на польскі лад, a ў ёй, калі па-панску сказаць, быў хлоп Jaśko Bryl, мой прапрадзед. Сымонаў Яська, па-вясковаму, дваровы пана Сўдзя ў недалёкім маёнтку «Уцеха», набытым з вялікіх землеўладанняў графа Хадкевіча.

Сыны ў Яські — Рыгор, здадзены ў рэкруты ў 1804 годзе, i маладзейшы, Ёсіп. Язэп, колькі я памятаю, быў у Загоры адзін, i той з цвёрдай літарай у канцы, — сам Язэб, жонка Язэбіха, a ўся хата — Язэбавы. А то ўсё Ёсіп ды Ёсіп. Відаць, так было i даўней. А як з польскага да расейскага ладу дайшло, дык быў ужо i Иосиф Иванович. У дакументах.

«Ревизская сказка» за 1834 год сведчыць, што ў Яськавага сына Ёсіпа, майго прадзеда, былі сыны Іван i Даніла, мой будучи дзед, які нарадзіўся ў 1833 годзе, а яго малодшы брат, яшчэ раз Ёсіп, на тры гады пазней. Івана ў 1844-м забралі ў рэкруты, a Даніла з Ёсіпам парабкавалі.

У мяне захавалася «купчая крепость», якая з важнай законнасцю сцвярджае, што браты Даніла i Ёсіп Брылі, абодва Ёсіпавічы, у 1886 годзе купілі ў нейкай гістарычнай па гучанні прозвішча пані Наркевіч-Ёдка пяць дзесяцінаў зямлі на двух.

Браты дружылі. У ix было па аднаму сыну, у Данілы — Антон, мой будучы бацька, a ў Ёсіпа — Павел, дваюрадныя, але дружылі i яны, усё жыццё, лепш за некаторых родных.

Пасля скасавання прыгону дваровыя людзі, што было агаворана ў царскім маніфесце, не мелі права купляць у паноў зямлю, як другія сяляне, ужо не прыгонныя, але да 1886 года гэтая недарэчнасць была, як відаць, выпраўлена.

Браты ўзяліся за вольнае гаспадаранне.

А вось сыны ix, юнакі Антон i Павел, па прыкладу іншых з наваколля, падаліся ў Адэсу-маму, а там, як у савецкі час па-марксісцку пісалася, увайшлі ў «рабочую арыстакратыю», сталі чыгуначнікамі. Антон неўзабаве дайшоў да правадніка вагонаў першага класа, а Павел рухаўся па службе сціплей. Але жылі яны, як гаварылася, «в мирное время », нядрэнна. Ды, пажаніўшыся, яшчэ i грошы збіралі — зямлі прыкупіць.

Дарэчы, дзядзька — мой хросны, ад яго ў мяне быў у маленстве, пакуль не згубіўся, прыгожы залаты крыжык з другім, танчэйшым i далікатна блакітным крыжыкам у сярэдзіне.

Бацька нарадзіўся ў 1870 годзе, дзядзька... не памятаю дакладна, на колькі быў маладзейшы. У XX стагоддзе папа, як гаварылі мы, дзеці, па-гарадскому, увайшоў амаль з палавінай наогул пражытага, бо памёр ён у 1924-м, а дзядзька дажыў да пачатку пяцідзесятых. Жонкі іхнія, мая мама Настуля i цётка Мартося, таксама нажыліся ў ліхія часы на ўсю жаночую цярплівасць...

Ды гэта ўжо на нашай памяці ўсё, не архіўная даўніна.

Думаць або пісаць пра XX стагоддзе, нават пра яго першую чвэртку, лягчэй, многае помніцца з апавяданняў старэйшых, бывалых ды па-народнаму мудрых сучаснікаў. Захаваліся фотаздымкі, чым старэйшы, тым цікавейшы, а раней жа ix i зусім у вёсках не было. A ў XIX стагоддзе, тым больш у XVIII пранікаць па-сапраўднаму, пазнаваць, ведаць тое, як гаварылася, «жыццё-быццё-гараванейка» можна толькі цераз архівы, якіх за гады пераменаў ды гвалтаў захавалася не надта многа.

Мой загорскі сусед, акадэмік Ламан, Мікалай Апанасавіч, а для мяне па гадах проста Коля, вядомы батанік, на сёмым дзесятку рупліва заняўся гісторыяй Загора, роднага кута. Звесткі i пра маіх продкаў я атрымаў ад яго, а ён знайшоў ix у нетрах Нацыянальнага гістарычнага архіва. Даючы, усміхнуўся прыязна, сказаў:

— Ад Яські — да Янкі. Гэта вам, думаю, i цікава, i можа спатрэбіцца.

* * *

«Як усадзяць хлеб у печ, тады цеста, што засталося на сценках дзяжы, саскрабаюць нажом, неабходную колькасць пакідаюць на рошчыну, а з астаткаў пякуць маленькую булачку, што называецца падшкрэбак, які прызначаецца на пацеху дзецям».

Проста, дакладна, хораша напісана. Этнограф нават, відаць, i блізка не думаў, што ён i паэт.

I гэтая выпіска не выключэнне нейкае, так напісана кніга, — з належным да драбніцаў веданнем таго, пра што ён піша, i з натуральная пашанай, лрыхільнасцю да людзей, жыццём якіх зацікаўлены.

Магу сказаць гэта пра пятую частку ўсіх кніжных старонак, ужо прачытаных з удзячнай цікавасцю i надзеяй, а то й ўпэўненасцю, што i далейшыя сотні старонак будуць такімі ж прыемнымі ды карыснымі.

Чэслаў Пяткевіч, «Рэчыцкае Палессе», толькі што, у добрым перакладзе з польскай мовы, выдадзенае нашым слаўна-працавітым «Беларускім кнігазборам».

* * *

Разухабістая мелодыя даваеннай полькі, што неадчэпна наведвае маю памяць ужо некалькі гадоў.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Парастак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Парастак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Янка Брыль: Выбраныя творы
Выбраныя творы
Янка Брыль
Янка Брыль: Дзе скарб ваш
Дзе скарб ваш
Янка Брыль
Янка Брыль: Вячэрняе
Вячэрняе
Янка Брыль
Янка Брыль: Сёння і памяць
Сёння і памяць
Янка Брыль
Отзывы о книге «Парастак»

Обсуждение, отзывы о книге «Парастак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.