• Пожаловаться

Янка Брыль: Парастак

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль: Парастак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2006, ISBN: 985-6628-85-7, издательство: Про Хрысто, категория: Публицистика / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Янка Брыль Парастак

Парастак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Парастак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля — гэта своеасаблівы працяг лірычнай споведзі аўтара пра свет i пра сябе, пра людзей далёкіх i блізкіх, пра свой радавод. Прызнаны майстра прозы шчодра дзеліцца з чытачамі багаццем сваёй душы, шырока расчыняючы брамы скарбаў свайго жыцця, па якім ён ідзе з нязменнай мудрасцю i дабрынёю.

Янка Брыль: другие книги автора


Кто написал Парастак? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Парастак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Парастак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

...З павагай ды асабістай удзячнасцю да аўтара пачаў культурную кнігу Кастуся Цвіркі «Край легенд», дачытаў да палавіны i ўспомніліся лермантаўскія радкі:

...Ни тёмной старины
заветные преданья
Не шевелят во мне отрадного мечтанья.

I тады быў свой «сацрэалізм», — шкрэбалі летапісцы «тое, што трэба», толькі i толькі пра войны, сечы, крывавую тузаніну за ўладу з чужынцамі i сваімі, аж моташна ад гэтай подлай аднастайнасці...

* * *

... Старик ловил неводом рыбу,

Старуха пряла свою пряжу...

У зеляніне двара прыйшло на думку, што ўсё ў яго, да чаго не дакраніся — паэзія. А далей такое:

Эфіопа-рускі Пушкін, беларуса-паляк Міцкевіч i многа другіх выдатных i добрых, у той ці ў іншай міжнацыянальнай сумесі — хіба ж i гэта не кліча ўсіх людзей да разумнага аб'яднання, да шчасця міру паміж імі?..

Нянова гэта ў мяне. Але ж i праблема штодзённа-вечная.

* * *

Ужо неаднойчы быў такі сон. Далёкая ўскраіна незнаёмага горада, нібы Масквы, аднак тое, якое я ўсяе не ведаю. Мне трэба ў цэнтр, у гасцініцу, дзе мой пашпарт, паліто, білет на сённяшні цягнік, на які амаль безнадзейна спазняюся, а тут ні стаянкі таксі, ні тралейбуса ці аўтобуса, i пра патрэбную вуліцу не запытаешся, i людзей незнаемых так многа... Адны з ix адказваюць мне бесталкова, другія ж i прыглядаюцца, як да магчымай ахвяры... Хаджу, блукаю, а часу да цягніка ўсё менш ды менш... I застаецца адно — прачнуцца.

Што i зрабіў, нібы па самазагаду. На гадзінніку пятая, можна яшчэ паляжаць, але соннасць працягваецца, я зноў ды зноў, урыўкава ўключаюся ў свой сон, у тую самую безнадзейную блэнданіну па незнаемых вуліцах, пра тую разгубленасць у тузе i пачатках адчаю...

A ўсё ж не паддаюся зманлівай дрымоце, што ўцягвае ў працяг таго самага снення, ляжу прытомны i ўспамінаю польскае: «Sen — mara, Bóg — wiara», a цяпер, запісваючы, i маміна: «Куды ноч — туды й сон».

Во ўжо, прыбраўшыся па-ранішняму, я за стадом. I ўжо толькі ад намеру надежна папрацаваць у душы ажывае ціхае, незаменнае шчасце явы, бадзёрасці.

* * *

Стары, яшчэ ўсё службова-злосны Лыска сядзіць каля будкі на ланцугу. Малеча, што без нагляду старэйшых сабралася каля яго, просіць: «Дай лапу!» Ён, змалку прывучаны да гэтага, спакойна кладзе сваю правіцу на кожную працягнутую ручку, бо яны ж, адзін перад адным: «I мне! I мне!..»

Гарадскія ўнукі ды праўнукі. З бліжэйшых двароў.

I спрадвечна народнае: «Стары сабака ніколі дзіцяці не пакрыўдзіць».

* * *

«Усё для людзей, усё на карысць чалавеку».

I не ўсё, не ўсё.

На старой чарэшні ягад сёлета мала, асабліва знізу. Вышэй i зусім уверсе, куды не дапне й найлягчэйшы малец-накольнік, на стромых галінках, што тырчаць у неба найсмялей, чарэшні спела зіхацяць у сонцы то паасобку, то букецікамі, хоць ты лічы ix пальцам: любіць, не любіць.

I там раскашуюцца птушкі. Прыляцяць, паклююць i знікаюць. I зноў з'яўляюцца, трэба думаць, што ўжо другія.

З ганка, дзе я сяджу, не вельмі разбярэшся здалёк, што там за свавольніцы. Адно бясспрэчна — шчаслівыя.

* * *

Аднастайна добрыя вершы — i гэта хіліць да мінуса, ix аднастайнасць. Пакуль не трапіцца сапраўдны ўзлёт.

* * *

Кніжку выдаў за свае грошы. I прыбытку ніякага, i ў доўг трохі залез.

Ды затое ж налаяўся ўсмак, i сексу ўсякага нагарадзіў да схочу!..

* * *

Зранку трохі папрацаваўшы, захацелася паляжаць чытаючы.

Том Горкага з апавяданнямі, нарысамі i ўспамінамі яго апошніх гадоў. Пачаў з акадэміка Паўлава, тады Ясенін, Гарын-Міхайлаўскі. I гэтага я калісьці трохі чытаў, у часы маіх выпадковых кніг, здаецца «Детство Тёмы», што няясна, цёпла помніцца.

I чытаць мне перашкаджае думка, што Горкі, нягледзячы на ўсё i ўсякае ачэрніванне яго ў нядаўнія «перабудовачныя», «галосныя» гады — пісьменнік, які мне ўдзячна помніцца першымі апавяданнямі, якімі я захапляўся ў раннім сельскім юнацтве. I назвы без праверкі помняцца: «Однажды осенью», «Мой спутник», «Дед Архип и Лёнька»...

* * *

У дзевятым нумары «Дзеяслова» — пісьмы Васіля Быкава да Ларысы Геніюш.

Пад апошнім з ix — пастскрыптум. Пра тое, як на пісьменніцкім пленуме 1968 года дакладчык... «Брыль вельмі хораша гаварыў пра Ваш «Куфар», прыемна было слухаць. Апладзіравалі крыху».

У тым, вядома, сэнсе, што не ўсе...

А мне, чытаючы, было так патольна i сумна ўспамінаць ix жывымі...

* * *

А за што ж ты яго акрывавіў, за што?!»

Гэта — з «бабскага» (маці, жонка, сястра) галашэння пасля дурное бойкі дзяцюкоў на вясковай вуліцы, якія я ў маленстве бачыў i ў нашым Загоры.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Парастак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Парастак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Янка Брыль: Выбраныя творы
Выбраныя творы
Янка Брыль
Янка Брыль: Дзе скарб ваш
Дзе скарб ваш
Янка Брыль
Янка Брыль: Вячэрняе
Вячэрняе
Янка Брыль
Янка Брыль: Сёння і памяць
Сёння і памяць
Янка Брыль
Отзывы о книге «Парастак»

Обсуждение, отзывы о книге «Парастак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.