• Пожаловаться

Янка Брыль: Парастак

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль: Парастак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2006, ISBN: 985-6628-85-7, издательство: Про Хрысто, категория: Публицистика / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Янка Брыль Парастак

Парастак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Парастак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля — гэта своеасаблівы працяг лірычнай споведзі аўтара пра свет i пра сябе, пра людзей далёкіх i блізкіх, пра свой радавод. Прызнаны майстра прозы шчодра дзеліцца з чытачамі багаццем сваёй душы, шырока расчыняючы брамы скарбаў свайго жыцця, па якім ён ідзе з нязменнай мудрасцю i дабрынёю.

Янка Брыль: другие книги автора


Кто написал Парастак? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Парастак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Парастак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Слухаю пра гэта i ў думках сам сабе дадаю i такое:

Страшна гэта, вядома ж, аднак яшчэ страшней тое, як раней, калі ён яшчэ мог, адзіны сын ягоны, вярнуўшыся з турмы ці з лагера, п'яны ў гасцях у швагра, у вёсцы, тым самым вялікім кухонным нажом, якім яму кроілі шчыры сваяцкі хлеб, ні за што, ні пра што сястрынога, удовага мужа праштыхнуў «у саменькае сэрца»...

Забойцу, вядома, забрала міліцыя. A ў вёсцы няма ўжо мужчынскіх рук ды плячэй, патрэбных няхай сабе i на самым бедным пахаванні. I вось адну з тых пратэсаў, што спрадвеку стаяць у куце абамшэлай капліцы, не памятаю — дзве ці тры, — так патрапаную, што ўжо й нейкі святы на ёй учарнеў ад даўнасці, нёс за крыжам ён — бацька забойцы...

Такога не прыдумаеш.

* * *

Прачнуўся ў дзве гадзіны i толькі пад раніцу прыдрамнуў. I — такі сон. Пада мною калодзеж, не надта глыбокі, але з мяне хапіла б. Нібыта кругі цэментовыя, нібыта зруб драўляны, а то i ўсё разам — як у сне. Слабымі рукамі, развёўшы ix, трымаюся неяк з краю, нібы ў кутку (сон жа!), намагаюся правую нагу перакінуць цераз край зруба навонкі. Раз за разам. Нага слабее... I прачынаюся.

Папярэджанне нейкае? А то й ад роздуму ўвечары?..

* * *

Пасля Бёлевага «Ірландскага дзённіка», апавяданняў i вершаў Кіплінга ўбіўся ў падараваны Валодзем Васілевічам энцыклапедычны слоўнік «Беларуская міфалогія». Хапіла на тры дні.

Гэта i подзвіг групы спецыялістаў, якія за два гады ажыццявілі гэтае безганарарнае, марназарплатнае выданне на 49 аркушаў, гэта й цудоўны доказ таго, што Беларусь — жыве, не толькі ў дэманстрацыях, але i ў такой вось ціхай, мудрай працы.

* * *

Калі я часам i думаў пра самога сябе завысока, дык хоць жа не вытыркаўся з гэтым на людзі, не хваліўся такою немаччу.

* * *

Адна настаўніца пачатковых класаў, другая на дзесяць гадоў маладзейшая аспірантка-матэматык — мае вясёлыя, дружныя ўнучкі. Старэйшая купіла малодшай гольфы з пальцамі (во!), а тая, наведаўшы дзеда, паказала мне гэтае дзіва, пераабуваючыся ў тапачкі. I засмяялася весела, калі i мне, старому, сказалася тое самае, што i яе малодшаму брату, студэнту, майму паважанаму ўнуку:

— То-та ж, можна i гэтак хвігу даць!

* * *

Яна любіла верш Сыракомлі «Бусел» у перакладзе Лучыны. Нават дэкламавала мне яго — дзецям маці, унукам бабуля — неяк па-вучнёўску ўрачыста, з пэўным уздымам, бо гэта ёй, зрэшты, са школы i памяталася:

Зімка надходзіць, звіслі туманы,
I вецер круціць i свішча.
На небе — цёмных хмар караваны.
Бусел узняўся i задуманы
Паплыў павольне на ржышча.

Выпісваю з Лучынавай кнігі, а там i задуманы i павольне — з крыху «шляхецкім» прысмакам.

Ды ў польскай школе, дзе ў двадцатых i на пачатку трыццатых гадоў былі i беларускія гадзіны, мы ў гэтым не надта разбіраліся.

* * *

Малы хлопчык увечары адзін выходзіў на ганак дома на лецішчы, стаяў i ціхенька, зачаравана любаваўся поўным месяцам, зоркамі, небам...

Краса прыроды глядзіць на самую сябе яшчэ аднымі шчырымі, наіўнымі вачыма.

* * *

Рэчка, што калісьці працякала каля нашага Загора, пакуль яе не асушыла Князева рыбная гаспадарка ў маёнтку Цэтра, называлася Свіслянка. Пра гэта мне, юнаку, расказваў дзед Кандрат Бабарыка, з гордасцю дадаючы: «Валоў у ёй сплаўлялі!..»

A ў Стэфана Жаромскага, у апавяданні «Puszcza jodłowa», на яго роднай Келеччыне, як мне адкрылася, ёсць rzeczka Świślana. Ці не з адной крыніцы гэтая назва, у якой нават чуецца штосьці віслянае, мо ад самой пані Віслы?..

* * *

На пахаванні сябравай удавы, у далёкім мястэчку, дванаццаць год таму назад, перад тым, як труна вось-вось апусціцца ў зямлю, іхняя дачка, настаўніца, чарнявая амаль красуня, раптам закрычала:

— Мама! Я не хацела гэтага! Я не хацела! I вось я помню колькі ўжо часу, i не ведаю, i ведаць не буду, пра што той адчайны, бездапаможны крык.

Што — патрэбна, каб i гэта ўспаміналася?..

* * *

Ba ўзаемным чытанні сябрамі новых рукапісаў ёсць i свой адмоўны бок. Прыслухоўваешся да розных заўваг i некаторыя з ix прымаеш, не да канца прадумаўшы.

Было ў мяне i такое.

* * *

Што мне да таго, што гэта ўжо чытана мною і, мяркуючы па рознасці паметак на палях, неаднойчы, — мне зноў захацелася пабыць з ім у гадзіны часовай апустошанасці душы, i я свайго дасягаю, іду ў святлейшае.

Усё той жа Уолт Уітман з яго «Лісцямі травы».

А гэта ж i добра, i важна, што ён — з тых нямногіх, хоць ix на свеце i многа, якіх за адзін раз не прачытаеш на ўсю глыбіню.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Парастак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Парастак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Янка Брыль: Выбраныя творы
Выбраныя творы
Янка Брыль
Янка Брыль: Дзе скарб ваш
Дзе скарб ваш
Янка Брыль
Янка Брыль: Вячэрняе
Вячэрняе
Янка Брыль
Янка Брыль: Сёння і памяць
Сёння і памяць
Янка Брыль
Отзывы о книге «Парастак»

Обсуждение, отзывы о книге «Парастак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.