• Пожаловаться

Янка Брыль: Парастак

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль: Парастак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2006, ISBN: 985-6628-85-7, издательство: Про Хрысто, категория: Публицистика / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Янка Брыль Парастак

Парастак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Парастак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля — гэта своеасаблівы працяг лірычнай споведзі аўтара пра свет i пра сябе, пра людзей далёкіх i блізкіх, пра свой радавод. Прызнаны майстра прозы шчодра дзеліцца з чытачамі багаццем сваёй душы, шырока расчыняючы брамы скарбаў свайго жыцця, па якім ён ідзе з нязменнай мудрасцю i дабрынёю.

Янка Брыль: другие книги автора


Кто написал Парастак? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Парастак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Парастак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
* * *

У сваіх найбліжэйшых — у даўнавата сталых дзяцей i ўжо дарослых унукаў — у кожнага паасобку ёсць сваё патаемнае, куды мне, бацьку i дзеду, няма i ніколі не будзе доступу. A ў мяне для ix — таксама ж ёсць толькі мае, i з тым маім i мне бывае цяжка, i іншага выйсця няма, як толькі цярпець.

Павяло на грэшнае, непамерна высокае параўнанне. Калі табе i пашчасціць на Сымона Кірынеяніна, які панясе твой крыж, дык жа твая маленькая галгофа — усё роўна толькі твая. З выпрабаваннем развітальнай самотнасцю, з горыччу паасобных успамінаў...

* * *

Мілан Кундэра, «Невыносимая лёгкость бытия».

У абедзвюх каханак героя гэтага рамана, не лічачы мноства іншых, не асноўных «сімпатыяў», не было схільнасці да мацярынства, як i ў самога героя да бацькоўства.

Прысутная на працягу ўсёй кнігі верная сучка з дурной клічкай «Карэнін», як быццам падзяляючы светапогляд гаспадара i чаргова-пазменнай гаспадыні, таксама ні разу не ашчанілася, бо ў архісучасным творы прагрэсіўнага чэшскага эмігранта пра гэта ані слова.

* * *

У чарзе на адну працэдуру, з дазволу маладжавай «хворай» прысеўшы каля яе, нечакана пачуў i родную мову i невядомую прымаўку:

— Калі ласка. Кожнай пачвары да пары.

А сама даволі паглядная.

Ці мне гэта ад радасці пачутага?

* * *

Ахнуў, пачуўшы пра смерць Алеся Пісьмянкова, хлапчыны слаўнага, таленавітага паэта...

I адразу падумалася: як гэта добра, што я ў свой час... Падумалася, што пра тое ёсць у мяне запіс, але, пагартаўшы ўважліва «З людзьмі і сам-насам», не знайшоў такога. I тады прыгадалася і, узяўшы з шафы Алесеву кнігу «Я не памру, пакуль люблю », канчаткова ўспомніў, як на прысланую ім кнігу з цёплым аўтографам, у шчырасць якога ў суме верыцца неяк па-новаму, я пазваніў маладому сябру дахаты (быў выходны) i сказаў сваё ўражанне i ад кнігі, i ад чытанага раней.

Як быццам у прадчуванні яго, так крыўдна заўчаснай, смерці, зборнік выдадзены ў прыгожым афармленні. I захацелася прытрымаць яго на стале, каб перагледзець яшчэ раз...

* * *

Добрыя апавядальнікі адзін за адным узяліся пісаць эпапеі. Думаецца, што кожнаму з ix употай маячылі наперадзе два чатырохтомнікі: «Вайна i мір» i «Ціхі Дон», да ix яны даволі прыкметна прымерваліся кожны сваёю чатырохтомнасцю — толькі так. З першымі тамамі штосьці атрымалася, а потым праца — ад першага ды адноснага поспеху — перайшла ў таропка-павярхоўнае дапісванне працягаў.

Гэта мне зноў чамусьці прыгадалася. Можа, у пэўнай меры i таму, што ў бальніцы я з пераменнай цікавасцю адолеў багаты том фінскай сучаснай навелы, a ўчора, ужо тыдзень дома, дакончыў прыемнае перачытванне апавяданняў Шукшына.

* * *

Праз чвэртку стагоддзя пасля першага знаёмства захацелася паглядзець «Старапольскую энцыклапедыю» Зыгмунта Глогера, зноў чытаючы выбарачна ды з цікавасцю.

I такое высокае, мудрае, па-народнаму простае, што, як i назву выдання, запісваю ў перакладзе:

«Да людзей — па розум, да маці — па сэрца».

* * *

ФрансуаМарыяк, «Клубокзмей».Смерць Мары.

«Больно! Больно! Боже мой, ведь я же маленькая!» — крычала ў пакутах французскае дзеўчанятка.

Плачу — тое ўяўляючы, a ўспамінаючы сваё:

Беларуская бабуля, зняможаная жыццём i нечаканай немаччу, таксама ж магла б, каб з мовай была, паскардзіцца:

«Я ж такая старая, безабаронная, я столькі перажыла! Божа мой добры, за што?!»

...Як гэта можна было — не ведаць такога пісьменніка?

Зрэшты, гэта ўжо ў думках пазнейшых.

* * *

Першая ўнучка ў хаце, змалку квелая. Бабуля ўсіх пацяшае: «Бог дасць, перарасце».

I праўда — зірнеш цяпер — баба, як печ. Так гаворыцца пра мажную ды цёплую.

Нагадаў ёй днямі пра гэта, а яна, немаладзенькая, зарагатала ў адказ па тэлефоне.

* * *

Кніга ўспамінаў Міхася Ганчарыка i кніжка ўспамінаў пра яго. Пра ix нядаўнюю прэзентацыю мне расказваў Радзім Гарэцкі, цёпла ўспамінаючы бацькавага сябра, чалавека з падобным лесам сталінскага пакутніка, які ўсё ж змог нямала зрабіць у айчыннай батаніцы, як Гаўрыла Гарэцкі ў геалогіі.

Кнігі гэтыя перад ад'ездам сюды, у Крынічнае, я паспеў з цікавасцю прачытаць, зноў жа шкадуючы, што i гэты ўсё «не спяшаўся» расказаць пра перажытае, добра напісаўшы пра першую палавіну жыцця, асабліва, як i большасць успамінальнікаў, пра маленства, другую палавіну панёс з сабою...

...Калі ўжо пра кнігі, дык варта сказаць пра томік партугальскіх апавяданняў, што хораша дапоўнілі мае ўспаміны пра наведванне гэтай чароўнай, саснова-пальмавай, верасовай прыакіянскай краіны.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Парастак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Парастак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Янка Брыль: Выбраныя творы
Выбраныя творы
Янка Брыль
Янка Брыль: Дзе скарб ваш
Дзе скарб ваш
Янка Брыль
Янка Брыль: Вячэрняе
Вячэрняе
Янка Брыль
Янка Брыль: Сёння і памяць
Сёння і памяць
Янка Брыль
Отзывы о книге «Парастак»

Обсуждение, отзывы о книге «Парастак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.