• Пожаловаться

Янка Брыль: Парастак

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль: Парастак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2006, ISBN: 985-6628-85-7, издательство: Про Хрысто, категория: Публицистика / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Янка Брыль Парастак

Парастак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Парастак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля — гэта своеасаблівы працяг лірычнай споведзі аўтара пра свет i пра сябе, пра людзей далёкіх i блізкіх, пра свой радавод. Прызнаны майстра прозы шчодра дзеліцца з чытачамі багаццем сваёй душы, шырока расчыняючы брамы скарбаў свайго жыцця, па якім ён ідзе з нязменнай мудрасцю i дабрынёю.

Янка Брыль: другие книги автора


Кто написал Парастак? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Парастак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Парастак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Няўжо пра такія пачуцці трэба маўчаць?..

* * *

Упершыню такое для мяне пра Бормана, «нацыста № 2 », — ён быў заядлым атэістам, богам яму, цалкам i назаўсёды, быў адзін фюрэр.

Сын Бормана, «Марцін Борман-малодшы», толькі пасля разгрома Нямеччыны, ушчэнт разгубленым юнаком, што схаваўся ў нялёгкім падполлі, уведаў па-сапраўднаму, пры кім ды кім быў яго бацька, шчыра паверыў у Бога, стаў святаром i кожны дзень, усё жыццё маліўся за грахі свайго, усё ж такі роднага.

У гутарцы з расійскім журналістам ён многае расказаў яму, ужо нямоглы пенсіянер. Перакладаю з 38-га нумара «Аргументов и фактов»:

«Калі я быў святаром, мне часта даводзілася выслухоўваць розныя споведзі. Аднойчы да мяне прыйшоў былы салдат вермахту. Ён расказаў, што ў дні Варшаўскага паўстання яны «зачышчалі» бункеры ад паўстанцаў. З аднаго такога сховішча раптоўна выскачыла i кінулася наўцёкі шасцігадовая дзяўчынка, але спатыкнулася i ўпала проста перад ім. «Пырні гэтую поскудзь штыком!» — сказаў обер-лейтэнант, i салдат забіў дзяўчынку. Яе карыя вочы, звернутыя да яго з жахам i просьбай-умольваннем, ён памятаў дваццаць пяць гадоў. Не займеў сваіх дзяцей, не мог бачыць чужых i глядзець ім у вочы. Ён быў у мяне на споведзі i сказаў: «Бог не даруе мне. I адзінае, чаго я хачу: як мага больш пакутаваць у пекле за тое, што я зрабіў». Я не ведаў, што яму сказаць. Праз тыдзень гэты чалавек павесіўся».

Ад тых вачэй польскай дзяўчынкі, нібы зігзагам маланкі, душу маю прабліснулі дзве асацыяцыі, — сляза дзіцяці ў Дастаеўскага, зноў імперскі, але значна ранейшы штык i вочы дзяцей у Талстога. Бяру з найкарацейшага, XVII-га раздзела аповесці «Хаджы-Мурат »:

«Сада знайшоў сваю саклю разбуранай(...). А сын яго, той прыгожы, з бліскучымі вачыма хлопчык, які захоплена глядзеў на Хаджы-Мурата, быў прывезены мёртвым да мячэці на пакрытым буркай кані. Ён быў праткнуты штыком у спіну».

...За ўсім гэтым пайшлі, захвалявалі другія вобразы i думкі, — пра тое, што i як робіцца сёння, далей i бліжэй...

* * *

Днямі проза Жаромскага, сёння паэзія Славацкага, які даўно бачыцца мне ў спалучэнні з Міцкевічам, як Лермантаў з Пушкіным, часам нават не разабрацца, хто з ix мацнейшы. Вось i цяпер падумалася: a ці змог бы Міцкевіч напісаць такога «Ojca zadżumionych?»..

I яшчэ: як гэта добра — ведаць хоць адну замежную мову, літаратуру, чытаючы яе ў арыгінале!.. Бо ні ўкраінскую, а яшчэ болыы рускую, нягледзячы на нашы межы, мне называць замежнымі яшчэ ўсё неяк нязвычна.

Ужо i наймалодшы ўнук хоча прыйсці да мяне са сваёй абранніцай, на знаёмства.

Як i тры ранейшыя пары, і гэтая будзе ўся ў сваім шчасці, i гэтым, пры ўсёй сучаснай бойкасці, будзе з дзедам няёмка.

А мне зноў не прыдумаць, як гэта можна было б сказаць, i наогул ці трэба казаць, што калені мае сумуюць па малечай цеплыні, а вушы — па самым прыгожым, шчаслівым, непераможным шчэбеце жыцця.

2004

ЛЕТАСЬ

* * *

Кампутарна надрукаваны спіс дваццаці дзевяці мужчын i дзецюкоў з нашай вёскі, якія загінулі на вайне. Павешаны ён у старой капліцы, у рамачцы пад шклом, з адмысловай скрыначкай знізу, у якой пясок, каб можна было ўваткнуць ды зацепліць свечку.

Хораша гэта, што святою справай памяці заняўся аднавясковец, вучоны з гораду, акадэмік, але ж i свой чалавек. У Мінску мы з ім зрэдку сустракаемся. Неяк спытаўся ў яго, ці выпадкова тое, што наша капліца пабудавана іменна ў 1861 годзе, калі закончылася паншчына. Нават i пра такое намякнуў: а можа, дзе ў архіве значыцца, чаму яна імя святое Ганны?.. Нехта сказаў бы, што гэта ад старэчай здзяцінеласці ў мяне — ажно такая цікаўнасць, як у малога. Хаця ж i ў маленстве былі не толькі бясконцыя пытанні, а многае ўспрымалася як тое, што ёсць, бо яно ёсць, — i капліца старая, бо старая, i Ганна святая, бо святая, i тое, што ёсць яшчэ дзве Ганны, нашыя, бо яны наша радня.

Цётка Ганна, маміна сястра, у другой, далекаватай вёсцы. Жылі яны толькі з дзядзькам Петрусём, без дзяцей. I ў садку іхнім раслі вельмі смачныя грушы з незвычайнай назвай — «банкрэты». Мяне з братам цётка, як меншых пляменнічкаў, частавала імі i з дрэва, i сушанымі, калі здаралася, што яна наведвала нас зімою. Толькі павітаўшыся, прысеўшы — ужо i развязвала свой сувісцяль, чыстую хустку з салодка-духмянай смакатой тых самых «банкрэтаў».

Сястра Ганна, на шмат старэйшая не толькі за мяне, але i за тых братоў i сясцёр, якія нада мною. Маладая ўдава з поўнаю хатай дзяцей, яна жыла ў вёсцы яшчэ далейшай за цётчыну, але бывала ў нас часцей. I адразу, як толькі ўедзе ў двор, зойдзе ў хату — ужо i плача. Бездапаможная на сваей нябеднай гаспадарцы, але ж i добрая, а як адплачацца, дык i пацешна гаваркая.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Парастак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Парастак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Янка Брыль: Выбраныя творы
Выбраныя творы
Янка Брыль
Янка Брыль: Дзе скарб ваш
Дзе скарб ваш
Янка Брыль
Янка Брыль: Вячэрняе
Вячэрняе
Янка Брыль
Янка Брыль: Сёння і памяць
Сёння і памяць
Янка Брыль
Отзывы о книге «Парастак»

Обсуждение, отзывы о книге «Парастак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.