• Пожаловаться

Янка Брыль: Парастак

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль: Парастак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2006, ISBN: 985-6628-85-7, издательство: Про Хрысто, категория: Публицистика / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Янка Брыль Парастак

Парастак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Парастак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля — гэта своеасаблівы працяг лірычнай споведзі аўтара пра свет i пра сябе, пра людзей далёкіх i блізкіх, пра свой радавод. Прызнаны майстра прозы шчодра дзеліцца з чытачамі багаццем сваёй душы, шырока расчыняючы брамы скарбаў свайго жыцця, па якім ён ідзе з нязменнай мудрасцю i дабрынёю.

Янка Брыль: другие книги автора


Кто написал Парастак? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Парастак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Парастак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
* * *

Сябраву жонку ён, жаданы госць на сяброўскім застоллі, угаворваў быць не такою раўнівай:

— Што ж гэта ты — усё сабе ды сабе, трэба ж i з другімі жанчынамі падзяліцца!..

Дзяцей за сталом не было, а бацькам было весела.

* * *

«А Божачка, а што ж гэта я гавару!» — жахнулася бабуля, няхай сабе i справядліва, але механічна ды груба ляпнуўшы пра кагосьці.

* * *

Веска Мосар на Глыбоччыне. Дзень святога Яна Хрысціцеля. Ксёндз-пробашч асвячае вогнішча ў карагодзе. Дазволена танцаваць i манашкам.

Здавалася б, а што да гэтага табе, старому ды нямогламу? A ўсё ж над газетнай старонкай i мне прыемна за тых сурова абзаконенных дзяўчат.

* * *

Г. К. Ліхтэнберг, «Афарызмы».

«Тое, што вы пішаце, праціўна, як піліканне на адной струне! Чалавек складаецца не з адных палавых органаў!»

A колькі ж у нас такога пілікання! Адзін перад адным, адна перад адной.

* * *

«Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі i яе пагранічча».

З мноства вёсак, якія неяк ведаю i я, у запісах найчасцей сустракаюцца дзве. Гэта Лісна ў азёрнай Віцебшчыне, звязаная з пошукамі людзей для кнігі, i назва якое з тых мясцін — «Я з вогненнай вёскі...» Гэта яшчэ i Міратычы на роднай Наваградчыне, успамін пра першую ў жыцці школьную «выцёчку», калі мне было дванаццаць. Доўгая, доўгая веска, убок ад якое, праз два апошнія з сарака кіламетры, мне назаўсёды адкрылася мілае возера Свіцязь.

Словы i прыклады.

Абрэзак. Кавалак (матэрыі). Абрэзак вазьмі, сшый ляльцы што-небудзь. Чуецца голас маці або людскай свекрыві. Бачыцца маладзенькая мама, якая штукуе з таго абрэзка i сама тым часам цешыцца, нібы малое, якое пакуль што спіць.

Адзін. Адзінокі. Лепш няхай будзе ў полі камень адзін, як чалавек адзін, звер i той не хоча адзін быць. Прачытаў i як быццам адкрылася, што так яны i нараджаюцца, афарызмы. Нехта ж убачыў той валун, ад некага ж бачу яго i я.

Афяра. Ахвяра. Прынашэнне ў дар бажаству, царкве. Дзве бабы ішлі на афяру, пачулі — гармонік іграіць, — на, падзяржы афяру, а я лявоніху аджару.

Нямала падобнага ў разнавіднасці, i вядомага, i новага. А гэта ж толькі ў першай кнізе пяцітомніка, першая сотня старонак, на літару «а».

* * *

«Спыніўшы машыну, мы патупалі да ix», — піша Кастусь Цвірка. I на колькі ж гэта лепш, чым банальнае пакрочыць (як на парадзе), або пашыбаваць (як на брыючым палёце), слоў, якіх я з-за прыкрасці пазбягаю.

* * *

«Не ажаніўся, як людзі, так i ўсцярвеў ад пустое старасці».

* * *

Спрытная медсястрычка, наладзіўшы кропельніцу, ветліва шчабеча мне: — Когда вы вполне откапаетесь... I захацелася адказаць ёй на той самай мове, што пасля чатырох сеансаў «УЗИ » — сэрца, жывот, шчытападобная залоза, ногі — я ўжо, мілая, i отузился.

* * *

«У ix ідзе ўсё з-пад нажа». Жывуць без запасу. Калі па прыказцы, дык i «гінуць без часу». Або так сабе целяпаюцца.

* * *

Спачатку два словы: перакасіць, пераараць, а тады ўявіўся памяркоўны дзядзька, які талкова гаворыць суседу:

— Ну чаго ты наскакваеш на мяне, што ты крычыш? Ці я табе перакасіў, ці я табе пераараў? Трэба ж па-людску, спакайней.

Гэта — з даўняга, заходнебеларускага. Тады граніцы на лузе перад касьбой адбрыдаліся ад тычкі да тычкі па ранішняй расе выразныя, a ў полі, дзе няма мяжы, бо былі ж яны даволі рэдка, сталай граніцай паміж палосамі служыла баразна. I «брод», i баразну можна было i парушыць у сваю карысць, як быццам незнарок на простай лініі зрабіўшы лукатку... Такая прычына для суседскай варажнечы.

* * *

«Не пры стале кажучы». Гаворыцца здаўна i так. Стол — месца, на якім у хаце ляжыць хлеб, засланы чыстым настольнікам.

* * *

Пазваніў журналіст Сямён Ліякумовіч, які перакладае з мовы ідыш на рускую ўспаміны паэта i празаіка Гірша Рэлеса. Папрасіў мяне ўдакладніць некаторыя прозвішчы ды імёны беларускіх пісьменнікаў, якія там успамінаюцца. Тыраж кнігі 500 экзэмпляраў, a ў Мінску разышлося толькі 50. Пагаварылі пра горкую долю мовы Шолам-Алейхема, апошнім часам падобную доляй да мовы нашай...

* * *

Славутае чатырохрадкоўе Цютчава з заключным: «В Россию можно только верить» ніколі не было мне зразумелым, як i тое, што Бог «один в трёх лицах».

У цікавай кнізе «Постскриптум» славутага вучонага-механіка Барыса Раўшэнбаха чытаю, як гэты абруселы немец, можа, i лютаранін у душы, вызваліўся ад касманаўтыкі, «на досуге» пенсіянера пачаў практыкавацца — таямнічае разумение Таго «в трёх лицах» давесці сваёй вышэйшай матэматыкай... А далей пайшоў i да другое тройкі — Расія, Украіна, Беларусь — сцвярджаючы, што гэтай тройцы конча трэба аб'яднацца ў адно «лицо», вядома ж, Расіі, у якую можна таксама толькі верыць, што i ўкраінцы, i мы доўга праходзілі i да сцерпу ўдзячна памятаем...

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Парастак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Парастак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Янка Брыль: Выбраныя творы
Выбраныя творы
Янка Брыль
Янка Брыль: Дзе скарб ваш
Дзе скарб ваш
Янка Брыль
Янка Брыль: Вячэрняе
Вячэрняе
Янка Брыль
Янка Брыль: Сёння і памяць
Сёння і памяць
Янка Брыль
Отзывы о книге «Парастак»

Обсуждение, отзывы о книге «Парастак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.