Янка Брыль - Парастак

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Парастак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Про Хрысто, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Парастак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Парастак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля — гэта своеасаблівы працяг лірычнай споведзі аўтара пра свет i пра сябе, пра людзей далёкіх i блізкіх, пра свой радавод. Прызнаны майстра прозы шчодра дзеліцца з чытачамі багаццем сваёй душы, шырока расчыняючы брамы скарбаў свайго жыцця, па якім ён ідзе з нязменнай мудрасцю i дабрынёю.

Парастак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Парастак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
* * *

Яны ўжо кажуць некаторыя, як гэта пад ім ці пад ёю ажыло заварушылася беларускае карэнне... A калі ж заварушыцца, зашалясціць, ажыўшы, i родная крона?..

* * *

Можа, i не дарма яна трымаецца ў маёй памяці з канца 40-х гадоў — студэнтачка, што трапіла пад трамвай каля 1-й клінікі, з брамкі якое я выйшаў.

Сярод студэнтак-практыкантак, якія шумна беглі перада мною, — чамусьці здаецца, што некаторыя, нават не паздымаўшы белых халатаў, — i сярод пасажыраў, што высыпалі з трамвая, які ад'ехаўся, яна — я праціснуўся найбліжэй — ляжала на гразкім асфальце, побач з рэйкамі, з адрэзанымі над каленьмі бела-пышнымі дзявочымі нагамі. Кроў — так бачыцца мне i сёння — як быццам яшчэ не хлынула... Рукі сціскаліся, расціскаліся, зноў сціскаліся ў кулачкі. А вочы, у бязмоўным жаху вялікія, глядзелі... глядзяць i дагэтуль... Натоўп не маўчаў, але ніякіх галасоў не чую...

* * *

Мне сказалі, што Алесь Разанаў у Боне ў бальніцы, у цяжкім, а то i небяспечным стане... Пазваніў яго незнаёмай сястры. Жонка ў Нямеччыне, пры ім, штовечар тэлефануе ў Мінск, дзе сястра з ix дзецьмі. Папрасіў яе перадаць цераз жонку Алесю мае найлепшыя пажаданні.

У той вечар i назаўтра зранку перачытваў яго «Вастрыё стралы» з сяброўскім аўтографам — неяк па-іншаму...

* * *

З яе мужам, які падняў трубку, пагаварылі коратка, як бацька з бацькам. Калі ж да тэлефона падышла яна — мне трэба было трымацца. Аднак i тут належна выказаў спачуванне, а далей міжволі сказалася: «Пра вас я заўсёды думаю с нежностью, — так i сказаў, па-руску, з ходу не знайшоўшы свайго адпаведнага слова, i нібы растлумачыў далейшымі: — Паважаю, люблю, хачу патолі вашай душы...» Яна, вядома, плакала. Напярэдадні яны пахавалі сына. Сорак два гады... На большае ў нас не хапіла моцы. Развіталіся.

Паклаўшы трубку, адчуў: зроблена тое, што трэба было зрабіць. Бо спачатку, як быццам i палахліва, вагаўся: а можа, крыху пазней?.. Але, як бывала ў падобныя моманты i раней, загадаў сабе i — пазваніў. А тады яшчэ i такое, мімалётнае, нібы ныццё: што, i запісваць пра гэта?.. Аднак запісваю. Гэта ж яна — наша светлая Зіначка Бандарэнка, раней таленавітая дыктарка на тэлебачанні, цяпер — разумна-мужная актывістка Адраджэння, якую ведае Беларусь.

* * *

У Аддзеле рэдкіх кніг i рукапісаў бібліятэкі Акадэміі навук мне паказалі пісьмо, маё — Караткевічу, архіў якога якраз разбіраецца. У свой час, калі я, як адзін з членаў камісіі па Валодзевай спадчыне, прымаў удзел у праглядзе яго хатняга архіва i забіраў адтуль мае пісьмы яму, гэтага пісьма чамусьці не бачыў. Цяпер яно знайшлося сярод яго папераў або ў кнігах.

Бог мой! — пісьмо з канца жніўня 1964 года, вясёлае паведамленне з Мінска ў Рагачоў, дзе ён шчыраваў у дзядзькавым доме, пра маё сямейнае, — як я жонку з дочкамі i рэчамі адправіў з наднарачанскай вёскі Купа выпадковым грузавіком, а васьмігадовага сына спецыяльна даставіў дадому на рэйсавым самалёціку. Ён тыркаў сабе, зусім няспешна, на невялікай вышыні, а мы з пачырванелым ад хвалявання Андрэем увесь час пазіралі ў акно. На палявую, лясную, рачную, азёрную красу... Што называецца, з птушынага палёту.

З тым пісьмом у руках мне так прыемна было зноў адчуць тыя радасці, сынаву i маю, a ў дадатку радасць i такую — знайшлося яшчэ адно пісьмо — другу!..

* * *

Ціхан Кісялёў, i мне сімпатычны сваёй натуральнай беларускасцю, быўшы прэм'ерам, вёў доўгую i нудна мудрагелістую нараду рэспубліканскага актыву пра неабходнасць карэннага павышэння надояў малака. A закончыў яе так:

— Словам, паважаныя таварышы, каб малака было больш, карову трэба карміць, паіць i даіць.

Расказваў мне гэта ў бальніцы адзін з пажылых, спакойна інтэлігентных супалатнікаў.

* * *

Весела гаваркая настаўніца па тэлефоне з вёскі пытаецца ў старога шаноўнага земляка пра яго пажылую дачку:

— А як там мая дарагая равесніца? Божа, як мы, малыя, гулялі тут у нас, у бабуляў!.. Недзе згубіўся ў мяне яе нумарок. Дайце мне, калі ласачка, запішу. I ёй таксама пазваню — во палялякаем!..

I слова вясёлае, зусім жа блізкае да рускага покалякать, а такое ж, ну свежа сваё, як быццам упершыню яго пачуў.

* * *

«Спадзяваўся мядзведзь на мёд, дый так спаць лёг!»

Якая падзея, падумалася, i якая карціна, каб у кіно!..

* * *

Пра талент i так:

Ca слоў яго адчувальна капае духмяная жывіца, якая ў вечнасць увойдзе бурштынам.

* * *

«Яны жывуць у грамадзянскім шлюбе». Дзіўным, амаль недарэчным здаецца мне гэта, падкрэсленае. Веска кажа прасцей, дакладней: «Яны жывуць напавер».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Парастак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Парастак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Парастак»

Обсуждение, отзывы о книге «Парастак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x