Янка Брыль - Парастак

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Парастак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Про Хрысто, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Парастак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Парастак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля — гэта своеасаблівы працяг лірычнай споведзі аўтара пра свет i пра сябе, пра людзей далёкіх i блізкіх, пра свой радавод. Прызнаны майстра прозы шчодра дзеліцца з чытачамі багаццем сваёй душы, шырока расчыняючы брамы скарбаў свайго жыцця, па якім ён ідзе з нязменнай мудрасцю i дабрынёю.

Парастак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Парастак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З той нашай пісьменніцкай групы мне найжывей помніцца таварыскі Янка Скрыган, мой сусед па кватэры, намнога старэйшы сябар, які мне i дома, i ў дарозе, i там, у Полацку, нямала цікавага нагаварьіў пра гэты блаславёны горад яго літаратурнай, дагулагаўскай маладосці...

A калі я другі раз, ды неўзабаве, у маі таго ж 1965-га, зноў апынуўся там, дык гэта ўжо з сябрамі маладзейшымі — Караткевічам i Барадуліным. Спыніліся мы ў Полацку праездам з Рагачова ў Вушачы. Была ў нас такая творчая задума: наведаць радзіму кожнага разам, утрох, a напісаць пра гэта паасобку, але ж i пра адно, ды прапанаваць яго ў часопіс ці на радыё. Усмак пагасцяваўшы ў Валодзевага дзядзькі ў Рагачове i яго маляўнічых ваколіцах, накіраваліся да Рыгоравай мамы ў Вушачах.

У Полацк дабіраліся мы, вядома ж, на машыне, дажджлівым вечарам. A раніца ўстала сонечная. Аднак Сафія, да якое мы адразу пайшлі, ад гэтага не стала прыгажэйшай... Заглянуць у яе кніжны могільнік не ўдалося. Пасумаваўшы, паабураўшыся, мы зазірнулі ў «Светач».

Рыгор Аронавіч, ветла павітаўшыся, спытаўся з пераможнай усмешкай: «Ну, пашукайце ў мяне вашы кнігі цяпер! Ix няма ». I паўтарыў сваё ранейшае: «Калі я хачу прадаць кнігу — я яе прадам!..»

Не скажу, што іменна тады, хутчэй гэта цяпер мне падумалася: «Во каго трэба было б перавесці загадам на тыя адсырэлыя кніжныя кубаметры!..» Толькі пры ўмове, каб па-сапраўднаму захацець ix прадаць, — i яму захацець, i усім тым, што клапоцяцца ў кабінетах, зверху ды здалёк...

Трэці раз, улетку 1972-га, я быў у Полацку зноў жа не адзін, з Алесем Адамовічам i Уладзімірам Калеснікам, сааўтарамі па кнізе «Я з вогненнай вёскі...»

Такія вёскі былі, вядома, i на Полаччыне. Ад змроку i болю новых сустрэчаў, спыніўшыся ў Полацку, мы адпачылі душамі ў назіранні залітай сонцам яшчэ ўсё не адроджанай святыні, седзячы то ў маўчанні, то ў ціхай гутарцы.

Толькі Калесніку не сядзелася — рупіла як найлепш захапіць з сабою на фотаплёнцы паднебна ўрачысты, па-херувімску светлы вобраз непараўнальнага помніка нашай спрадвечнасці...

Яшчэ раз я пабываў там у верасні 1988-га, заездам з Наваполацка. Літаратурнае аб'яднанне «Крыніца» запрасіла мяне выступіць у іхнім вячэрнім універсітэце «Роднае слова». Прыемна помніцца i той вечар, i іншыя вечары, знаёмства з новымі сябрамі... Была i паездка ў Полацк, у кампаніі з суседачкай Ірынай Жарнасек i Навумам Гальпяровічам за рулём уласнага легкавіка.

Сафія была ўжо іншая, i звонку, i ў сярэдзіне, абноўлена чыстая ў сваёй непераможнай святасці.

Хацелася б пабываць там хоць бы яшчэ адзін раз!..

2004

ЯШЧЭ АДЗІН...

Друкавацца я пачаў у часопісе «Шлях моладзі» на пачатку 1938 года, псеўданімамі не карыстаўся, i таму мае «пісьменніцтва» не было таямніцай для бліжэйшых землякоў, тым больш для сяброў, i няма нічога дзіўнага ў тым, што мяне, вясковага беспартыйнага дзецюка, радавога разведчыка штаба брыгады «Камсамолец», запрасілі да супрацоўніцтва ў газеце «Сцяг свабоды», органе Мірскага (падпольнага) райкома партыі, а потым i прызначылі часова выконваючым абавязкі рэдактара — па сумяшчальніцтву з далейшым удзелам i ў разведцы.

У лагеры нашай брыгады, на паўднёвым узлессі Налібоцкай пушчы, апроч свайго начальства размяшчалася яшчэ i вышэйшае — камандаванне «Партызанскага злучэння Стаўбцоўскай зоны», у якую ўваходзілі пяць брыгадаў i асобны конны спачатку атрад, пасля — дывізіён так званых «нёманскіх казакаў». Уся гэта сіла, звыш трох тысяч шасцісот чалавек, дзейнічала на тэрыторыі пяці раёнаў Баранавіцкай вобласці: Стаўбцоўскага, Мірскага, Карэліцкага, Гарадзішчанскага i Навамышскага. Тут, у нашым лагеры, быў таксама i своеасаблівы палітычна-маральны цэнтр названай зоны.

Сярод зямлянак, у засені дрэў, самавіта ўзвышалася прасторная хата, нават «у два канцы», у якой працавала зборная рэдакцыя пяці раённа-брыгадных газет, з надзейным радыёпрыёмнікам i друкарскай машынай, «плоскай амерыканкай», якая ў рух запускалася пры дапамозе ручное корбы, i з чатырма майстрамі маруднага ручнога набору.

На мне былі тэксты, i проза, i зрэдку вершаванне. З прынятага па радыё, пачутага ад людзей «у раёне», як гаварылася тады пра бліжэйшае i далейшае сельскае наваколле, i ў пушчы, у паасобных атрадах, з напісанага некім другім аматарам слова або прыдуманага самім сабою трэба было старанна ды не марудзячы выціснуць патрэбнае ў газету. Каб сцісла, змястоўна было, баявіта, цікава дый часам i смешна таксама.

A ілюстрацыі рабіў наш Міша, брат, з маленства мастак, хай сабе й самадзейны, як я літаратар, бо якім жа i можна было вырастаць у цёмнай, бяспраўнай заходнебеларускай вёсцы. У аднаго з брыгадных сувязных, вясковага столяра, даставаліся цвёрдыя, да глянцу адгабляваныя грушавыя чурачкі заказаных яму памераў. Мастак наш наносіў на ix задуманы малюнак, карпатліва вырэзваў яго старанна адвостраным складанчыкам, тады ўстаўляў у набор старонкі i той належна адціскаўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Парастак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Парастак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Парастак»

Обсуждение, отзывы о книге «Парастак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x