Янка Брыль - Парастак

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Парастак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Про Хрысто, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Парастак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Парастак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля — гэта своеасаблівы працяг лірычнай споведзі аўтара пра свет i пра сябе, пра людзей далёкіх i блізкіх, пра свой радавод. Прызнаны майстра прозы шчодра дзеліцца з чытачамі багаццем сваёй душы, шырока расчыняючы брамы скарбаў свайго жыцця, па якім ён ідзе з нязменнай мудрасцю i дабрынёю.

Парастак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Парастак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Летась на бібліятэчнай выстаўцы, прысвечанай чарговаму юбілею Перамогі, я аглядаў цераз шкло вітрыны тое наша наіўнае журналісцкае багацце, нават у ціхім i сумнаватым старэчым хваляванні...

Газеты нашы друкаваліся пераважна на старонках расшытых-разгорнутых школьных сшыткаў, а то i на трафейнай паперы, з павятовых ці гмінных устаноў, — выходзілі не строга перыядычна, а залежна ад матэрыялу, прынятага па радыё ці падказанага баявым i акупацыйным жыццём, i наяўнасцю паперы, назапашанай разведчыкамі цераз сувязных.

Час ад часу ў нашу рэдакцыю-друкарню са сваіх брыгадаў прыязджалі рэдактары, пры ўдзеле штабной машыністкі i зноў жа радыёпрыёмніка рыхтавалі свае новыя нумары i з цёпленькім тыражом вярталіся туды, адкуль прыехалі.

Падобна было i ў мяне. Выпусціўшы чарговы нумар «Сцяга свабоды», а то i сатырычнага дадатку да ўсіх газет нашай зоны, які меў назву «Партызанскага жыгала» (жыгалам, джалам у нас называлі вінтоўку), я ахвотна сядлаў свайго верхавіка, што застаяўся пад павеццю, i рысіў да дружнай сямёркі разведчыкаў, у нашу «кватэру» ў даволі далёкай ад лагера вёсцы Зарэчча, адкуль мы ноч у ноч, ціхімі ценямі шасталі па раёне з ажно чатырма нямецка-паліцэйскімі гарнізонамі, да найбліжэйшага з якіх ад нашых днёвак было толькі тры з нечым кіламетры.

Усе газеты выходзілі на роднай беларускай, што было натуральна для асабовага складу брыгады. У 1983 годзе ў Мінску выдадзена кніга «Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны», i ў кнізе той падаецца, што ў чатырох атрадах нашай брыгады было 588 партызан, з ix беларусаў — 542, рускіх — 17, украінцаў — 3, іншых нацыянальнасцяў — 26. Дзе менш, дзе больш аднолькава ў нацыянальных адносінах выглядала справа i ва ўсіх іншых брыгадах, дый, трэба думаць, не толькі ў нашай Стаўбцоўскай зоне.

З рэдакцыйнай работай мне, як пачынаючаму літаратару, пашанцавала перш за ўсё ў тым, што там я пабагацеў на двух новых сяброў, значна старэйшых за мяне, больш вопытных у літаратуры. Рэдактарам стаўбцоўскай газеты «Голас селяніна» працаваў яўрэйскі публіцыст Гірш Смоляр, пры Польшчы актыўны ўдзельнік заходнебеларускага рэвалюцыйнага падполля, блізка знаёмы з Максімам Танкам па віленскім творчым жыцці, а з Валянцінам Таўлаем i Піліпам Пестраком — па гродзенскай турме. Пра Смоляра пісаў я нямала раней, тут паўтарацца не буду. Трэба сказаць пра другое — пра рэдактара навамышскай газеты «Перамога», педагога-філолага i ў пэўнай меры літаратара Браніслава Ржэўскага, якога ў нас называлі Барысам, па бацьку Андрэевічам.

Людскім, вясёлым ды шчырым, цікавым чалавекам спакваля аказаўся гэты Барыс Андрэеевіч. Ён якраз з тых людзей, пазнаёміўшыся, a неўзабаве i пачаўшы сябраваць з якімі, думаецца, што інакш яно i не магло быць, як толькі лічыць ix не проста новымі, але i даўнімі сябрамі, — такое адчуванне. Адтуль, з пушчы, гучыць часамі ў маёй памяці яго захоплены голас, калі ён з памяці дэкламуе Купалава «Гэта крык, што жыве Беларусь...» або нешта іншае з любімага. Жыва прыгадваюцца нашы бясконцыя гутаркі — то ўтрох з Міхасём, калі ён не хадзіў у сямейны лагер, да сваіх малых, ці мы з Барысам удвух, то ў рэдакцыйнай хаце, а то проста ў лесе.

Успамінаецца i ранне-пасляваеннае, нашы сустрэчы, на жаль, нячастыя з-за большых адлегласцей. Прыязджаючы ў сталіцу, Барыс часамі i спыняўся ў мяне, а я, у сваю чаргу, але радзей, бываў у яго, спачатку ў Баранавічах, пасля ў Гродне. Вечнаю ды невычэрпнаю тэмай была ў нас літаратура, цяжкі лес роднай мовы. Мы ўзаемна чыталіся, бо ён жа таксама пісаў, прысылаў мне або прыносіў сваё новае, зрэдку надрукаванае ў абласной перыёдыцы.

...Дайшло тым часам да страшнага.

З Барысавай жонкай, Аляксандрай Ігнатаўнай, заслужанай настаўніцай Беларусі, я выпадкова сустрэўся ў Мінску вясной 1957 года, калі ён, Барыс, быў ужо арыштаваны. Сутыкнуліся мы каля металічнай брамкі 1-ай клінічнай бальніцы, яна ішла адтуль, а я туды. Вярнуліся з вуліцы ў двор, сышлі ў бок, пад засень дрэў, i даўгавата-такі пастаялі, гаворачы, бо было пра што, а да таго мы даўно не бачыліся.

Пра свайго Барыса яна справядліва сказала, што ён лішне даверлівы, легка, а то яшчэ i весела, калі пры чарцы, раскрываецца перад недастойным ці недастойнымі.

Аднаму з такіх ён прачытаў з чарнавіка сваё падрыхтаванае пісьмо наверх, а прачытаўшы, схаваў яго туды, адкуль дастаў — пад мармуровы цяжкі пісьмовы прыбор на сваім рабочым стале. Калі гэбісты прыйшлі першы раз, яны не сталі нічога шукаць-расшукваць, адразу сіганулі да стала, паднялі той пісьмовы прыбор...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Парастак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Парастак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Парастак»

Обсуждение, отзывы о книге «Парастак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x