• Пожаловаться

Янка Брыль: Парастак

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль: Парастак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2006, ISBN: 985-6628-85-7, издательство: Про Хрысто, категория: Публицистика / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Янка Брыль Парастак

Парастак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Парастак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля — гэта своеасаблівы працяг лірычнай споведзі аўтара пра свет i пра сябе, пра людзей далёкіх i блізкіх, пра свой радавод. Прызнаны майстра прозы шчодра дзеліцца з чытачамі багаццем сваёй душы, шырока расчыняючы брамы скарбаў свайго жыцця, па якім ён ідзе з нязменнай мудрасцю i дабрынёю.

Янка Брыль: другие книги автора


Кто написал Парастак? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Парастак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Парастак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як матылёчкі, захоплена i нястомна пырхаюць у ружовых сукенках дзве чарнявыя сябровачкі, ахвотна пераходзячы ад кавалера да кавалера...

Бачыцца мне таксама нярослы недарэка-дзяцюк, князеў парабак з маёнтка Буша, з бутэлькай гарэлкі ў кішэні шырозных «галіфэ». Ён таўчэцца ў той польцы няскладна, але ж i з гонарам. З гэтым наіўна-нахабным гонарам танцор у перапынку прыставаў да нас, некалькіх загорскіх хлопцаў: «Што, вып'ем? У складчыну! Што, грошай шкада? Я вам, можа, пастаўлю? Магу!..» А тут i гарачыня, i п'ем мы не ўсе, а я дык зусім, можна сказаць, што i гаджуся.

Адна з тых чарнявак у ружовых сукенках, як пазней аказалася, Жэня Буй з Даўгінава, з якою я пазнаёміўся пазней, у акупацыю. Пасля вызвалення, яшчэ ў верасні 1944-га, яна вышла за Косцю Балабановіча, цераз якога была спрытнай сувязной нашай брыгады. Косця з Сіняўскай Слабады, з маленства сябар Валодзі Калесніка. У невялікай групе партызан i мы з Валодзем былі на ix, Косці з Жэняй, вяселлі. Улетку 1951-га ўдвух мы наведалі ix у Скорычах, дзе яны настаўнічалі, былі ўжо з малымі ў новай хаце. A ў 1993-м, зноў жа ў Скорычах, на юбілеі Алеся Мілюця, мы з Жэняй сустрэліся ў натоўпе каля Алесевай хаты. Не было ўжо Косці, а Валодзя ляжаў у бальніцы пад Брэстам. Пагаварылі баба з дзедам, а на развітанне яна пацалавала мяне па-вясковаму, як роднага — проста ў губы, у чым так сумна-хораша зноў жа паэзія, непадзельная ў памяці з тым маладзенькім пырханнем пад мелодыю полькі...

Князева Буша спакваля зраслася з Трашчычамі, маёнтак з вёскай, дабудаваўшыся адно да аднаго. Парабкоў там ужо няма. Той курдупель з бутэлькай у кішэні портак, можа, яшчэ трымаецца сяк-так, але ж ва ўласнай хаце, пры сваім агародзе. Зрэдку праязджаючы міма, з гасцінца гляджу на так падаўжэлую вёску, у далейшым канцы якое, не ведаю, ці яшчэ трымаецца, хаця б руінамі, славуты на ўсю акругу вадзяны млын. Успамінаю радок з «Пана Тадэвуша», дзе згадваецца karczma Usza, бо была ж калісьці i яна. A ў памяці — ружовыя сукеначкі, i гучыць, заліваецца радасцю полька...

У нядзелю, на стыку вясны i лета ў 1938 годзе там, каля маёнтка Буша, сектанты-пяцідзесятнікі наладзілі хрышчэнне ў аднайменнай рацэ новых дарослых братоў i сёстраў «во Христе»,сабраныхзнекалькіх бліжэйшых i далейшых вёсак. I, разам з тым, тут адбыўся як быццам нейкі фэст, куды сышлося многа моладзі з наваколля. Пасля хрышчэння, якое глядзелі з цікавасцю, калі браты i сестры адспяваліся i пайшлі сваёю дарогай, нібыта невядома адкуль з'явіліся хвацкія музыкі, пачаліся скокі на паляне над ракою.

I помніцца, паўтараецца...

* * *

У аб'ёмістай украінскай анталогіі паэзіі «Радосинь», днямі падараванай мне мілай «молодыцэй» i таленавітай паэтэсай Наталкай Позняк, сярод астранамічна-зорнай колькасці незнаемых імён ды непрачытаных вершаў, прыемна было сустрэцца з даўнім сябрам нашай літаратуры, тут ганаровым членам маладога літаратурнага аб'яднання, i на добра ўжо дзевятым дзесятку гадоў востра-вясёлым паэтам Дзмітром Білавусам. Чытаю:

Спонукав нас імперські Прокруст
до невірностй рідному слову.
В земляка мого зринуло з уст:
«Я, ты знаешь, забыл свою мову!»
Як цього зрозумить молодця,
што нездатен свого розкумекать,
коли навіть заблудна вівця
не забуде по-своему мекать.

Дасціпна проста, «как мычание» ў Маякоўскага, але яшчэ прасцей ды вастрэй, — так мне з усмешкай падумалася.

* * *

Уладзімір Дамашэвіч у сваіх успамінах пра Васіля Быкава згадвае, як у закрытай выдавецкай рэцэнзіі на яго першую кнігу «Жураўліны крык» аўтарытэтны ў цёмных справах крытык В. Бурносаў патрабаваў ад аўтара дапрацоўкі аповесці — «адкінуўшы ўсё тое, што не характэрнае для савецкага чалавека, абаронцы сваёй айчыны». Далей так:

«Загадчык рэдакцыі прозы i паэзіі Miкола Татур, каб выратаваць аповесць, аддаў рукапіс на рэцэнзію ўжо вядомаму i прызнанаму празаіку Янку Брылю, які высока ацаніў твор маладога пісьменніка, тым самым выратаваў кнігу i мяне як рэдактара ад яшчэ аднаго «разносу»...»

Бяру з шафы гэтую кнігу з аўтографам i неяк па-новаму яго перачытваю: «Дарагому Івану Антонавічу з вялікай павагай да яго таленту i душы. Васіль Быкаў. 13.IX-63». Не думаецца, што Валодзя яму не сказаў тады пра тую выратавальную рэцэнзію, пра якую я зусім забыўся.

Я запісаў пра гэтую «дробязь» толькі для сябе, без намеру даваць у друк, проста каб не падумаў хтосьці, што вось i хваліцца, а стары чалавек...

Сёння, прачытаўшы ў «Маладосці» аповесць Дамашэвіча «Доля-пустацвет», пазваніў Балодзю, з якім, дарэчы, даўно не бачыліся, не сазвоньваліся, павіншаваў яго з удачай, а заадно сказаў добрае слова аб яго ўспамінах пра Быкава, падзякаваўшы за згадку пра выпадак з першай Васілёвай кнігай. Даўгавата, цёпла пагаварылі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Парастак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Парастак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Янка Брыль: Выбраныя творы
Выбраныя творы
Янка Брыль
Янка Брыль: Дзе скарб ваш
Дзе скарб ваш
Янка Брыль
Янка Брыль: Вячэрняе
Вячэрняе
Янка Брыль
Янка Брыль: Сёння і памяць
Сёння і памяць
Янка Брыль
Отзывы о книге «Парастак»

Обсуждение, отзывы о книге «Парастак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.