Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Публицистика, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Загадка Багдановіча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Загадка Багдановіча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У гэтай кнізе М. Стральцоў вядзе гаворку пра Максіма Багдановіча, даследуе яго паэтычную, крытычную, асветніцкую дзейнасць.

Загадка Багдановіча — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Загадка Багдановіча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэтых адносін Пётр Гапановіч баіцца больш за ўсё. Не, ён раскрые вочы на тое, хто гэты Багдановіч. I ён піша. Ён выдае Багдановічу характарыстыку, лепш ад якой наўрад ці мог бы, на наш сённяшні погляд, хто-небудзь даць. Ён упэўнены, што сястра, да якой ён піша (не Анюта, а другая сястра — Вера Іванаўна), зразумее ўсё як трэба і зробіць усё належнае, каб перашкодзіць адносінам паміж Багдановічам і Анютай. Гапановіч піша: «Заўзятыя адносіны да „самасційнай“ Беларусі да рэшты паглыналі ўсе яго турботы і ўсю ўвагу. Ён замыкаўся сваім пакоі, паглыбляўся ў гэтыя пытанні і такой шчыльнай двайной абалонцы, ізаляваны ад жыцця, правёў усе апошнія гады.

Так абмалёўваецца яго цяперашняе становішча, і адсюль ідзе яго рашэнне кінуць дом свайго бацькі і Аляксандры Афанасьеўны і на баку пачаць новае жыццё».

Гэта напісана ў 1915 годзе. Багдановіч ужо аўтар «Вянка». Вянок славы, будучай вялікай славы ляжыць ужо на яго галаве, але «логік» Гапановіч не бачыць гэтага. Вецер часу шуміць у лаўровым лісці гэтага вянка, але «сілагістык» Гапановіч не чуе гэтага, ён мармыча нешта пра «двайную абалонку», пра ізаляцыю ад жыцця. О чалавечы практыцызм, о цвярозы рэалізм мяшчанства, колькі разоў ты браўся выносіць прысуд генію і колькі разоў выносіў прысуд сабе самому!

Жыццё… Ізаляцыя ад жыцця. Мешчанін разумее толькі «жыццё», але ніколі не спасцігае ягонай меры — часу. «Ізаляваны ад жыцця» Багдановіч насіў у сабе жыццё ў яго найвышэйшым і найшырэйшым вымярэнні. У маленькім пакойчыку таго, каго празвалі Максімам Кніжкіным, жыў сам час. Там, у цесным пакойчыку, месцілася ўся Беларусь. Далёкая і блізкая Беларусь, «краіна-браначка». Бацька кажа: выбарам жыццёвага шляху, выбарам мэты сын абавязаны «непераадольнай цязе, роднай стыхіі, інтуіцыі, што далася ад продкаў». Магчыма, і так. Але ці можна растлумачыць усё толькі гэтым? Сам жа Адам Ягоравіч стаяў яшчэ бліжэй да продкаў, чым сын. I бліжэй да скарбаў «бабкі Рузалі». «Астатняе зрабіла цвёрдая воля і ўпартасць у працы». Ну добра. Дададзім яшчэ і талент, пра які чамусьці забыўся Адам Ягоравіч. Мы растлумачым сабе Багдановіча — надзвычай патрабавальнага паэта-майстра, але як растлумачыць нараджэнне ў Багдановіча менавіта беларускага паэта? Адам Ягоравіч меў і талент, і інтуіцыю, што далася ад продкаў, і зайздросную настойлівасць у працы, і цвёрдую волю, аднак не стаў фігурай такога маштабу, як сын, хоць і намнога перажыў яго. Не, мусіць, і «кліч продкаў», і талент, і воля маюць значэнне тады, калі іх прыводзіць у рух якая-небудзь вялікая, па-грамадску значная ідэя. Для Багдановіча такой ідэяй была ідэя нацыянальнага і сацыяльнага разняволення роднага народа. А падказаў яе Багдановічу час.

Слухайце час! — гаворыць нам сваім прыкладам Багдановіч. Запомнім гэта.

* * *

Арыгінал і копія … як няпроста было Багдановічу стаць беларускім паэтам! Пачаць хаця б з таго, што сваёй мове ён павінен быў вучыцца, як чужой: напачатку ён проста не ведаў яе! I, што самае прыкрае для пісьменніка не ведаў яе жьівых гаворак. Не ведаў ён, вядома, не па сваёй віне. Проста так складвалася ягонае жыццё. Усё, бы знарок, было супраць таго, каб ён адчуў сябе беларусам. Упершыню на радзіму ён прыязджае ў дваццаць год. Дваццаць год — гэта многа толькі для Багдановіча, бо ён ужо вядомы беларускі паэт. Але вось якая парадаксальная і адначасова зварушлівая рыса: беларускі паэт амаль не ўмее гаварыць па-беларуску! Нібы іншаземец, ён просіць кожнага, з кім размаўляе, папраўляць яго гаворку.

I ў той жа час ён заклапочаны беларускімі праблемамі, як мала хто з «цэнтрыстаў», людзей, якія займаліся грамадскай ці літаратурнай дзейнасцю непасрэдна «на месцах». Адзін з тых, хто сустракаўся з Багдановічам у яго першы прыезд на Беларусь, піша: «М. Багдановіч прыехаў у Вільню ўжо як актыўны і свядомы працаўнік беларускага адраджэння, глыбей сягаючы думкай у будучыню нашага народа, чым мы, працаўнікі, згрупаваныя ў цэнтры». Знамянальнае прызнанне! Менавіта прызнанне, а не паблажлівы камплімент: які сэнс «цэнтрысту», параўноўваючы заслугі цэлай групы людзей, да якой належыць ён і сам, з заслугамі аднаго чалавека, ды яшчэ ў пэўнай ступені «чужака», аддаваць перавагу апошняму? Але «чужак» быў бескарыслівы — вось што хінула да яго людзей, вось што дазваляла належным чынам ацаніць і яго талент, і яго памкненні. I потым: сам факт з’яўлення Багдановіча — ці не быў ён яшчэ адным, можа, самым сур’ёзным пацверджаннем важнасці і жыццёвасці той справы, якой аддавалі ўсе свае сілы лепшыя з беларускіх інтэлігентаў?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Загадка Багдановіча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Загадка Багдановіча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Ірына Багдановіч - Чаравікі маленства
Ірына Багдановіч
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Стральцоў
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Ірына Багдановіч - Вялікдзень
Ірына Багдановіч
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Стральцоў
Максім Багдановіч - Вянок
Максім Багдановіч
Багдановіч Максім - Вершы 1908-1909 гадоў
Багдановіч Максім
Отзывы о книге «Загадка Багдановіча»

Обсуждение, отзывы о книге «Загадка Багдановіча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x