Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы?

— Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная рэчу культурнай прасторы й, адначасна, абсалютна рэальны прадмет. Сымбаль узьнікаў з рэальных якасьцяў прадмету. Так, сэмантыка дзяжы грунтуецца натым, што ў ёй замешвалася рашчына. Рытуальныя функцыі хамута вынікаюць з наяўнасьці ў ім адтуліны. У архаічным грамадзтве знакавае і ўтылітарнае — як бакі аднаго мэдаля.

— А як гэтыя рэчы функцыянавалі ў рытуале?

— Як прыклад возьмем качаргу. Качаргой працавалі ў печы, і таму яе гэтак жа паважаюць, як і агонь. На качаргу нельга наступіць, бо ўдарыш па носе. Качарга — сымбаль хлопца, мужчыны. Вось чаму дзяўчына, якую сваталі, зьвязвала матузком качаргу й чапялу, каб сватаньне адбылося. А яшчэ качарга, калі стаялаля печы, замяшчала сабою хатняга духа, дамавіка. Таму гаспадыні глядзелі, каб у качарэжніку было суха, каб сьмецьце не валялася. Разам з тым, у качарэжніку, як прытулку хатніх духаў, і наагул нечысьці, мог пасяліцца чорт. Вось фрагмэнт запісу, які зрабіў вядомы беларускі этнограф Павал Шпілеўскі ў сярэдзіне пазамінулага стагодзьдзя:

Кажуць, быццам бы баба-чараўніца вызвала нячысьціка на барацьбу. Іх падзяляў невялічкі плот зь вербаў. Дазволена было выбраць любую зброю. Баба выбрала ожаг, а нячысьцік — вілы. Чорт першы кінуўся на чараўніцу, але ягоныя вілы зашчаміліся ў плоце. Баба прапіхнула ожаг і так уходала праціўніка, што той мусіў з сорамам зьбегчы.

— Якім чынам нашы продкі маніфэставалі адпаведнасьць чалавечых дачыненьняў касьмічным структурам?

— Вось сьвет прыроды — магутны, непрадказальный таямнічы. А побач — хата, у ёй стол, дзяжа, акно. Паміж імі — чалавек. Ва ўяўленьні архаічнага чалавека гэта ня толькі падобныя сыстэмы, яны — сымбалічна тоесныя. Касьмічная будова Сусьвету суадносіцца са структурай дрэва, з будовай хаты. Верху, небу будуць адпавядаць дах і абразы, птушкі. Ствалу — жыцьцё зямное. А ніз тоесны ягоным насельнікам. Увогуле хата нашых продкаў — найбольш цэласная мадэль Сусьвету. Зірнем на традыцыйны інтэр’ер сялянскай хаты. Заўсёды печ была й пачаткам, і цэнтрам гэтае хаты. І менавіта печ сымбалічна пазначае цэнтар Сусьвету. Печ — сакральнае сховішча агню, які сілкаваў сям’ю энэргіяй сонца й космасу. Акрамя таго, печ — унівэрсальная касмалягічная мадэль. Ейная аснова, падпечча, раўнуецца да нізу, падзем’я. Чалесьнікам адпавядае жыцьцё зямное, а комін будзе прыпадабняцца да верху, да каналаў сувязі з самім небам. І пячныя прылады таксама маюць сымбалічнае значэньне. Пячное начыньне мэтафарычна рэпрэзэнтуе саму печ. Патэльня на сымбалічным узроўні выступае як сусьветны камень. Больш вузка — пуп зямлі. Як у замове:

На моры, на кіяні стаіць куст.. У тым кусьце ляжыць скаварода, пад скавародай ляжыць чорнаяруна.. Пад той чорнай рунай ляжыць зьмяя Шкурапея.

Наўпроставае судакрананьне зь печчу вызначае ўспрыманьне пячных прыладаў як сымбалю агню — прычым, агню амбівалентнага, бо сумяшчае ён ідэі сьмерці й нараджэньня, нябеснага й зямнога, сьветлага й цёмнага. Сваім рытуальным скарыстаньнем пячное начыньне здымае проціпастаўленьне зямлі йнеба, верху й нізу.

— Як уяўлялі старажытныя людзі стварэньне сьветабудовы, пераход ад Хаосу да Космасу?

— Паводле той лёгікі, што, дэманструючы стварэньне, чалавек здольны й сам вяртацца туды, да цэнтруй першапачатку, каб ачысьціцца й зноў пачаць справу. Касмагонія прачытваецца праз сымболіку грэбня — таго, якім мы карыстаемся штодня, і ягонага варыянту — ткацкага часальнага грэбня. Менавіта грэбень і выступае сакральнай прыладай, пры дапамозеякой з хаатычнага, неапрацаванага льну ствараецца ўжо ўпарадкаваны пачатак — валакно. Так грэбень робіцца прадметам-мэдыятарам паміж прыроднымі культурным.

— Але ж гэта шлях, як я разумею, да магічных дзеяньняў, да чарадзейства?

— Сапраўды. З дапамогаю такіх рэчаў ня толькі чалавек мог зьвяртацца да іншага сьвету, але й дэманы, розная нячыстая сіла атрымлівалі канал сувязі зьлюдзьмі. Учытаемся ў фальклёрны запіс:

Паклала грабянёк пад галаву й сказала: «Суджаны-раджаны, прыходзь маю галаву часаць». Не жагналася й не малілася Богу. І толькі заснула — як чую — палез нехта ка мне пад галоў, вымае грэбень іпадыходзіць да мяне. Зьняў зь мяне дзяругу, падняў, пасадзіў на ложку, сарваў з маёй галавы хустку й давай мяне грэбнем прычэсваць. Часаў, часаў, дыяк ірване, аж у мяне галава затрашчала.

Зрэшты, і ў некаторых рытуалах, зьвязаных з замовамі, лекаваньнем, расшыфроўваецца плаз уяўленьняў пра стварэньне чалавека. І зноў мы вяртаемся дапечы, бо менавіта печ станавілася тым пупам зямлі, дзе магчымае перанараджэньне. А яно патрабавалася ў экстрэмальных выпадках, пры цяжкіх хваробах. Продкі верылі, што жыцьцё нельга паправіць, яго трэба «паправіць наноў». І тады, прыкладам, маленькае цяжка хворае дзіця «перапякалі». Вось апісаньне характэрнага рытуалу:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x