Казько Віктар - Дзікае паляванне ліхалецця

Здесь есть возможность читать онлайн «Казько Віктар - Дзікае паляванне ліхалецця» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікае паляванне ліхалецця: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікае паляванне ліхалецця»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новай кнізе вядомага беларускага празаіка сабраныя эсэ ды публіцыстычныя творы апошніх гадоў. Назвы твораў гавораць самі за сябе: “Дзікае паляваньне каралёў сталіншчыны”, “Абуджэньне памяці”, “Так на Беларусі хаваюць прарокаў”, “Зазірнуць у вочы свайму “Я”, “Я вам ніколі ня хлусіў” і інш. Зборнік твораў адметны, як і ўся творчасьць Віктара Казько вастрынёю і надзённасьцю, болем за родную мову, краіну ды культуру. Чытаючы філязофскія разважаньні Віктара Казько, пераплеценыя фактамі з недалёкага мінулага, пачынаеш разумець, што сёньняшняя Беларусь загубілася ў хлусьні і цемры “савецкай стабільнасьці” і ніяк не хоча зь яе выбірацца, бо і сёньня валадарыць той, для каго цемра, страх і боль іншых – плённая глеба. Нягледзячы на пэсімістычны вобраз, аўтар не пакідае надзею і веру ў беларускі народ, які для Віктара Казько – крыніца натхненьня і трываньня ў цяжкія часы дэнацыяналізацыі, дыктатуры і амаральнасьці.

Дзікае паляванне ліхалецця — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікае паляванне ліхалецця», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дэмакратыі. Дэмакратыі і галоснасці,  — скандзіравалі, як стралялі, людзі ніадкуль.  — Дайце яму слова, няхай гаворыць.

— Ён ужо гаварыў, а мы слухалі,  — адказвала зала. —Няхай не перашкаджае працэдуры галасавання.

— Дэ-ма-кра-ты-і, га-ло-сна-сці,  — білі адзіночнымі і чэргамі згуртаваныя ананімы. Пацяшалася, рагатала зала. Але ў таго-сяго з той залы вочы пайшлі ўбок, у падлогу, цела  — у крэсла, а галава  — у плечы. У тых, хто захаваў у сабе адчуванне сораму і жалю. Было сорамна і крыўдна да слёз, чалавек жа, што спіхваў другога чалавека з трыбуны, сутаргава і недарэчна цягнуўся да мікрафона, быў прадстаўніком культуры добранадзейнай і стабільнай рэспублікі.

— А загадчыка, свайго сакратара, ён таксама здольны ў час галасавання перапыніць, сагнаць з трыбуны?..

Угнуўся за сталом прэзідыума, нібы жадаючы праваліцца скрозь падлогу, пайшоў плямамі, глыбока і цяжка задыхаў Васіль Быкаў. Прыкмета характэрная і грозная, каму даводзілася бачыць яго. Прыкмета адчайнага гневу, грэблівасці, гранічнай сабранасці і рашучасці. Нешта вельмі і вельмі беларускае, як яго талент, безвыходнае і таму небяспечнае. Гэта адчулі ўсе, як, пэўна, адчуваў у яго, Быкава, маладыя гады там, на перадавой, накрываючы іх палёт варожага снарада. Вось таксама некалькі гадоў назад на нарадзе пісьменнікаў-франтавікоў у Мінску ён угнуўся і наструніўся за трыбунай, як у тым жа акопчыку на перадавой, у прысутнасці членаў урада і першага сакратара ЦК рэспублікі, гаворачы аб зачынальніках франтавой літаратуры. Па-сялянску ўгнуўся і кінуў у залу і прэзідыуму: Віктар Някрасаў. Цішыня тады ў зале ўстанавілася неймаверная. I ў той цішыні выразна і гулка чуліся крокі першага сакратара, што пакінуў прэзідыум і залу. I цяпер такая ж неймаверная цішыня ўсталявалася ў зале яшчэ да таго, як падняўся са свайго месца Васіль Быкаў. Гэту цішыню таксама, пэўна, трэба назваць прадчуваннем залпу, прадчуваннем таго палявання, у прамым сэнсе палявання і адстрэлу, што пачаліся праз два тыдні. Ці ведаў, прадбачыў, ці мог гэта прадбачыць Васіль Быкаў, хутчэй за ўсё так, хаця і не ў поўнай мо меры. Той сакратар, што ў адзіноце і моўчкі пакінуў прэзідыум, Пётр Міронавіч, Машэраў, пайшоў. Пайшоў назаўсёды пад несуцешны плач народа, хоць і ён быў не без папроку. Толькі папрок той быў як бы і самім сабе. А тыя, што прыйшлі на змену яму, прэзідыумаў не прывыклі пакідаць: біцеся тут хоць галавой, а я сваё зраблю і скажу. Не прывыклі пакідаць прэзідыумаў, таму што ім і ў галаву не магло прыйсці такое. На такую думку і ўчынак не хапала ім галавы. I час, час крута памяняўся: пойдзеш, адразу ж зойме тваё месца нехта іншы і скажа  — маё. Бессаромны і пазбаўлены прыстойнасці і вартасці сам час. Бяры, хапай, што паспееш, так, пэўна, распадалася і рымская імперыя. Вось чаму, так трывушча трымаўся за трыбуну Куратар.Голы кароль-то голы, але, як правіла, калі здымаецца апратка, памірае і сорам. Сорамна адно толькі імгненне, а пераступіў праз яго, пайшло нармальнае жыццё, натуральнае становішча, калі, аднойчы схлусіўшы, не хочаш, а мусіш хлусіць і хлусіш ужо не дзеля зорак і чыноў, кар’еры, дабрабыту. Мастацтва дзеля мастацтва. I асабліва захапляе гэта мастацтва, калі творчасць калектыўная, калі адчуваеш цвёрды і цёплы локцік другога творцы. Прагнеш адчуць сябе ўжо і салаўём. Дастаткова толькі згадаць «Салаўёў пад Прыпяццю», нарыс увогуле сумленнага аўтара ў цэнтральнай газеце, пасля чарнобыльскай трагедыі. Раней тых салаўёў ніхто там і не чуў. А тут гахнуў атамны рэактар, і на ўсю краіну голас: салаўі над Палессем спяваюць.

Тое ж самае і тут. Куратар з падачы рэспубліканскай прэсы і пасля франтальнай атакі ўсіх іншых аголеных апаратчыкаў зрабіўся пазней героем дня. У сане пакутніка, але пры крэсле, пайшоў на павышэнне. А Быкаў у тую хвіліну вымавіў усяго некалькі слоў:

— Што тут адбываецца? Што гэта нам нагадвае?.. Мы толькі што прагаласавалі: хто за рэзалюцыю? Ставім на галасаванне: хто супраць рэзалюцыі?  — Прагаласавалі. Супраць стварэння гісторыка-асветніцкага таварыства ахвяр сталінізму і Куратар з Пракуратарам, і тая ж дружная каманда ніадкуль. Потым, крыху пазней, яны перавернуцца, перакруцяцца: пасля тэлеграмы М. С. Гарбачова падобнаму ж таварыству ў Маскве будуць «за»  — святая ж справа. Але тады яна яшчэ не была зверху асвячона, і яны, зразумела, катэгарычна супраць. Усё, што зверху не дазволена  — забаронена.

— Вось і ўсё,  — сказаў Васіль Быкаў, звяртаючыся да Куратара.— Цяпер гаварыце, што вы маеце сказаць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x