Нил Гилевич - Дзённик - год 1997-ы

Здесь есть возможность читать онлайн «Нил Гилевич - Дзённик - год 1997-ы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзённик: год 1997-ы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзённик: год 1997-ы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзённик: год 1997-ы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзённик: год 1997-ы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вечарам было застолле. Адны свае — родзічы. Шмат пілі і елі. Было ўтульна і весела. На жаль, імяніннік па-ранейшаму сілы свае не разлічвае. Мог бы за пляменнікамі — як за камсамолам — і не гнацца.

1-га кастрычніка. Учора віншавальных званкоў мне было нашмат больш, чым я разлічваў. Апрача мінскіх, званілі сябры і знаёмыя з Докшыцаў, з Хойнікаў, з Маладзечна, з Кушлянаў, з Віцебску, з Жодзіна... Пазваніў і вельмі сардэчна павіншаваў (і вельмі пахваліў вершы!) Васіль Быкаў. Хораша пагаварылі. А вечарам прыйшлі Марка Ганчаў і Ан. Вярцінскі. Абодва з жонкамі. “Сустрэча прайшла ў шчырай сяброўскай атмасферы”, так, здаецца, пішуць у друку. Анатоль чытаў уголас мае апошнія вершы. Дзякую, дружа! Можа, і яшчэ што накрэмзаю.

2-га кастрычніка. Выступіў з віншавальным словам (па сутнасці — зусім не святочным) на ўрачыстым закрыцці конкурсу “Крыштальны журавель” (педагагічнае майстэрства настаўніка). Паказальны факт: 20 пераможцаў і сярод іх — ніводнага выкладчыка беларускай мовы і літаратуры. Па гэтых прадметах майстроў не знайшлі. Добра ж шукалі!

А 14-й ужо быў на геафаку БДУ — па просьбе Л.У. Хрышчановіч. Сустрэча са студэнтамі і выкладчыкамі. Цягнулася каля дзвюх гадзін. Было шмат сур’ёзных пытанняў. Студэнты дэкламавалі мае вершы. Уражанне самае добрае: будзем жыць! Моладзь (геафака!) настроена вельмі патрыятычна.

4-га кастрычніка. Закончыўся З’езд настаўнікаў. На душы — сумна і горка. Гэны цынічна заявіў, што Ш. сам не хоча пакідаць турму — і ў зале дружна зарагаталі і запляскалі. Настаўнікі!

Ніводнаму дзеячу беларускай культуры слова не далі. Ці былі яны ў зале наогул? Ніводнага патрыятычнага пісьменніка не запрасілі. Не патрэбны. Быў адно Бураўкін, але як кіраўнік ТБМ, і яму слова не далі, хоць і прасіў. Ні ў дакладзе, ні ў адной прамове пра беларускую літаратуру — ні слова. Пра галоўны прадмет маральна-эстэтычнага выхавання! Успомніў выдатнае слова Твардоўскага на з’ездзе настаўнікаў Расіі. Якія ж сілы стаяць у нас на чале асветы, адукацыі, культуры — і куды яны могуць завесці нашу няшчасную школу?

8-га кастрычніка. Юбілейны вечар Панчанкі (80). Пайшоў, канешне. Вялікая зала ДЛ перапоўнена. У асноўным — студэнцкая моладзь. Перад пачаткам сутыкнуўся з Бураўкіным. Аказваецца, ён вядучы вечара. Не прапанаваў мне выступіць, чым я быў вельмі здзіўлены. Ён жа чытаў мае артыкулы пра Панчанку, ведае пра нашы ўзаемаадносіны (асабліва пасля публікацыі лістоў П.Е. да мяне). Такой бяды, думаю, праглынём. Выступяць без мяне выдатныя паэты і пісьменнікі. Аж выступіў адзін Аўрамчык. І ўсё! Ні Быкаў, ні Барадулін, ні Зуёнак, ні Вярцінскі, ні Сіпакоў... Тут я і не стрываў, і калі Бураўкін выйшаў закрываць вечар — сам папрасіў у залы слова. Папракнуў упачатку, што арганізатары вечара на мяне забыліся. Затым гаварыў пра чорныя сілы, супроць якіх усё жыццё змагаўся Панчанка, пра тое, што галоўны матыў яго паэзіі — Боль. Боль, боль і боль — ва ўсіх вершах ад сярэдзіны 50-х да канца яго жыцця. Амаль за кожным радком — Боль. І яго палымяны гнеў — таксама ў Болю. Зала ўспрыняла маё выступленне найлепшым чынам, з доўгімі авацыямі — аж вельмі няёмка было. І што ж? Вылез Бураўкін і даў мне адлуп: “Ніякіх чорных сіл у СП (?) няма, а ўсіх паэтаў у праграму вечара не ўставіш — ёсць законы жанру, кампазіцыі... ” Так і сказаў. Аказваецца, бяздарны, абразлівы для памяці Панчанкі вечар, — па законах жанру! Аказваецца, я меў на ўвазе нейкія “чорныя сілы” ў СП! Ну, Бураўкін, ну маніпулятар! Пазнаю, пазнаю, цябе, таварышок!..

10-га кастрычніка. Кончыў перадрукоўваць п’есу “Паданне”, вычытаў і папрасіў пляменніка Сашу завезці ў Міністэрства культуры — сёння апошні дзень конкурсу. Праз гадзіну ўжо шкадаваў, што палез у гэту “кучамалу”. Як уявіў, колькі там прымае ўдзел маладых ваўкоў, у тым ліку таленавітых, зразумеў, што зрабіў, на ганьбу сівой галаве, глупства. Паквапіўся, што называецца. Калі ўжо рызыкаваць — дык трэба змайстраваць рэч адмысловую.

13-га кастрычніка. Цэлыя дзве гадзіны гутарыў, перасыпаючы “прозу” вершамі, са студэнтамі і выкладчыкамі педагагічнага каледжу. Уражанне ад аўдыторыі — самае лепшае. Ёсць беларуская моладзь, ёсць! Ёсць маладая нацыянальная інтэлігенцыя, будучыня нашай культуры! На зло ўсім нягоднікам-далакопам — будзем жыць!

А яшчэ думаў, вярнуўшыся дадому, пра тое, як шмат залежыць ад кіраўніцтва навучальнай установы, ад педагагічнага калектыву. Паздароў, Божа, цябе, Аркадзь Адамавіч, і тваіх паплечнікаў!

14-га кастрычніка. Ездзіў на магілы родных. Убачыў — і заплакаў. Божа, і чаму я пры іх жыцці так мала даражыў імі! Так мала ўдзяляў ім душы і сэрца!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзённик: год 1997-ы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзённик: год 1997-ы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзённик: год 1997-ы»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзённик: год 1997-ы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x