Нил Гилевич - Дзённик - год 1997-ы

Здесь есть возможность читать онлайн «Нил Гилевич - Дзённик - год 1997-ы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзённик: год 1997-ы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзённик: год 1997-ы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзённик: год 1997-ы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзённик: год 1997-ы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Доўга сядзелі ў Ліны. Паміналі, пілі. Тым больш, што сёння Пакровы.

15-га кастрычніка. З 11-ці да 14-ці — на сустрэчы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў БДМГБЛ-ы. Калі і адчуеш раптам, што хочацца жыць і што ёсць сэнс жыць — дык гэта ў такім выпадку, як сёння. Мілыя мае, дарагія мае, залатыя мае настаўнікі! Якое шчасце, што вас так многа — светлых, чыстых, сумленных, можа і наіўных, можа і празмерна рамантычных, але ж гэта сто разоў лепш, чым цынічныя прагматыкі.

16-га кастрычніка. Званіў Паўлаў У.А. з СП, сказаў, што 27-га пачнуцца Дні балгарскай літаратуры ў Беларусі, што прыедуць зноў Н. Вылчаў, Ст. Паптонеў... Божа прамілы! Добрыя гэта хлопцы, і хай жыве беларуска-балгарская дружба, — але што мне рабіць з сабою, са сваёй душой, якая ніколі ўжо не вернецца, не павернецца да майго балгарскага мінулага? Хоць бы быў жывы Андрэй Германаў, — можа б ён падказаў што мудрае?!

17-га кастрычніка. Хоць праз не магу, але ўсё ж схадзіў на спек­такль Бялыніцкага народнага тэатра “Канвеер”. Аўтар п’есы малады дра­матург Міхась Карпечанка, пастаноўшчык і выканаўца галоўнай ролі следчага — В. І. Ермаловіч. На маю думку — выдатны і вельмі патрэбны спек­такль.

Пасля пастаноўкі трохі затрымаліся на вечарыне ў гонар сталічнай прэм’еры. Быў В.Ф. Карамазаў, які папрасіў мяне “не варушыць мінулае”. Ды, здаецца, я і даўно забыў на тое. Быў і Я. Міклашэўскі, сказаў, што я пішу ўсё лепш і лепш. Дзякую, братачка! А С.І.Г. па дарозе дадому замучыў споведзямі аб сваіх крыўдах. У тым ліку на Вільтоўскага, які — яму “не даў, а сабе адхапіў”. У які раз давялося спытаць: “А вы хацелі б тры гады з дня ў дзень даглядаць бездапаможную Т.М. Гаўрук, — дзеля яе дохлай хрушчоўскай дзвюхпакаёвачкі?” У які ўжо раз!..

Пасля спектакля былая ЗК, знаёмая Сяргея Грахоўскага, чытала мне мае вершы — па памяці: “...сцерпяць людзі нашы ўсё — апрача несправядлівасці”. І на развітанне — ужо пасля вячэры — паўтарыла гэта ж. Дарэчы, гэты верш — “Нашы людзі” — апублікаваны яшчэ ў 1993 годзе (“Нар. газета”), я чамусьці не ўключыў ні ў зб. “На высокім алтары”, ні ў “Талісман”. Здаецца, і ў 2-гі том “Збору твораў”. Ці не дарэмна?

20-га кастрычніка. Цэлы дзень на канферэнцыі “Публіцыстыка Янкі Купалы”. Выступіў з дакладам “Пуб-ка Янкі Купалы і сучаснасць”, які закончыў пісаць толькі ў тры гадзіны ночы. Бачыўся і трохі перакінуўся словамі з Кіпелем (у прыватнасці, наконт сучаснай “Нашай нівы”, яе назвы; ён цалкам згодзен са мной, што гэта было неразумна, прэтэнцыёзна. Ведае ён і пра здзеклівыя адносіны “нашаніўцаў” да мяне). Зора Кіпель выказала мне сваё захапленне маімі публікацыямі ў абарону вольнай Беларусі і беларускай мовы. Ну, што ж, нарэшце пачынаюць адкрываць і разумець мяне Там, за акіянам. Падарыў Кіпелям першы том Збору твораў і “Любоў прасветлую”, якой яны асабліва ўзрадаваліся. Кіпель яе ўжо чытаў.

21-га кастрычніка. Працяг Канферэнцыі. Выступіў у дыскусіі наконт: а) куміраў Купалы, б) хто выкінуў Гаруна з “ЛіМБела”, в) наконт неадкрытых твораў Купалы і інш. Уражаны дакладамі маладых (Ус. Рагойша, Зм. Санюк) і маіх былых студэнтак (Л. Тарасюк, Г. Тычка).

Малайцы! Радуюся. І на душы трохі лягчэй робіцца. Не загінем!

22-га кастрычніка. Быў на вечарыне памяці А. Адамовіча. Добра гаварылі пра яго паплечнікі і вучні, асабліва В. Дашук. Пісьменнікаў у перапоўненай зале — 5-6, не болей. Ні Быкава, ні Барадуліна, ні Бураўкіна, ні Казько... Ну, Брыль — хворы, а астатнія?

Агульны тон прамоў: Адамовіч — вялікі, вялікі ва ўсіх іпастасях. Нават у той, што ён, апрача як крытыку (і то не ўсю) — па-беларуску не пісаў. Нават у тым, што памёр, спрачаючыся за маёмасць маскоўскага Літфонда, а не за Беларусь і беларускую мову. Зноў і зноў падкрэслівалі, што з Беларусі яго выгналі, але не кажуць: хто?.. Як на маё разуменне, дык гэта постаць трагічная. Рэдкі розум і крытычны талент, а да Беларусі — па-сапраўднаму, па самым вялікім рахунку — так і не дайшоў.

Вечарам з дому пазваніў Быкаву. Аказваецца, яму блага было, пры-ступ удушша, пайсці ў ДЛ, зразумела, не мог. Распытаў мяне пра вечарыну. Трохі пагаварылі пра “халеру ў Адэсе”. Настрой у яго — ніякі.

24-га кастрычніка. Быў на юбілейнай урачыстасці Нацыянальнай Бібліятэкі. Узровень — зусім не адпаведны. Божа мой! 75 гадоў галоўнаму цэнтру Нацыянальнай Культуры — і нават ніводнай кінакамеры, каб хоць адзін кадр зрабіць для тэлепраграмы! Для гісторыі. І для тысяч-тысяч чытачоў, якія праз экран змаглі б адчуць дух Свята Культуры, дух урачыстасці, святло і веліч Кнігі. У гэтым факце — як у кроплі расы свет — уся культурная палітыка сённяшняй “вярхушкі”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзённик: год 1997-ы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзённик: год 1997-ы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзённик: год 1997-ы»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзённик: год 1997-ы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x