Нил Гилевич - Дзённик - год 1997-ы

Здесь есть возможность читать онлайн «Нил Гилевич - Дзённик - год 1997-ы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзённик: год 1997-ы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзённик: год 1997-ы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзённик: год 1997-ы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзённик: год 1997-ы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бачыўся (сядзелі побач) і трохі пагаварыў з Я. Вайтовічам. Ён усё яшчэ не траціць надзей, што мая кніжачка ў Літве выйдзе. Сказаў, нарабіла гвалту, даведаўшыся аб гэтым, нейкая Голубева — і ён спужаўся, і ўсё прытармазілася. Трэба вычакаць.

25-га кастрычніка. Ездзіў у Радашкавічы, на юбілей. Мітынг і ўсе відовішчы былі на плошчы. Змёрз — як цюцька. Выступаў — дрыжэла ўсё нутро і палясквалі зубы. Перадаў мясцовай бібліятэцы — у гонар юбілею — сем сваіх кніг, у тым ліку двухтомнік і “Любоў прасветлую”. Пра мяне там не забыліся, помняць добра і запрашаюць прыязджаць. Бачыўся з Альб. Іос. Дабранскім, трохі расказаў, як ён “арганізоўваў” маю перамогу на выбарах — у 1990. Я гэта адчуў і зразумеў яшчэ тады.

26-га кастрычніка. Заходзіла Кл. Ів. Бараноўская, аднакурсніца. Жыве на Віцебшчыне. І яна пацвердзіла тое, аб чым ужо мне паведамілі многія настаўнікі і выкладчыкі ВНУ: Ніла Гілевіча з вучэбных праграм тэхнікума выкінулі! Як сказаў бы Брыль: дагаўкаўся. Ды і дэмакраты пастараліся: дохлую паэму пра Луку-прэзідэнта падпісалі прозвішчам Ведзьмака Лысагорскага, а паколькі гэта імя прыкладаюць да мяне, дык і гэту “паэму” аднеслі на мой рахунак, хаця яна зроблена зусім не на маім узроўні, і мяне як паэта гэта абражае.

27-га кастрычніка. Спектакль “Не праклінай, што я люблю” ў Чырвоным касцёле. Гледачы — сябры Беларускай хаткі, дык атмасфера ў зале была самая цёплая. Пасля спектакля чытаў вершы. А пытанняў, што мяне здзівіла, амаль не было. Прысутнічалі С. Грахоўскі і М. Ермаловіч, абодва выступілі і прачыталі свае вершы, пра спектакль — толькі мімаходам. С. І. так і не набярэцца мужнасці паглядзець на мяне як на паэта іншымі вачыма — адно помніць, што ён старэйшы, што я быў “малады, кучаравы”. Пахваліў маю грамадзянскую пазіцыю, смеласць, актыўнасць і нават засцярог ад празмернай рызыкі (“са свайго горкага вопыту” — зазначыў).

Артыст Лявончык быў у выдатнай форме, і ўсё ж: як не супадаюць у многіх мясцінах яго і мае акцэнты, як па-іншаму многія-многія радкі “Дзяцей” вымаўляю я! Нічога не зробіш, у яго сваё прачытанне, на якое ён мае права.

28-га кастрычніка. Быў на сустрэчы з балгарамі — удзельнікамі Дзён балгарскай літаратуры і мастацтва ў Беларусі. Пайшоў з цяжкім сэрцам, вярнуўся дадому яшчэ з цяжэйшым. Як жа гэта ўсё ў маім жыцці атрымалася? Як я мог так неразумна распарадзіцца сабою? Навошта мне яны — усе гэтыя людзі, калі бачу і ведаю, што яны на службе расійскай палітычнай паліцыі і працуюць дзеля свайго хлеба, што ўсе яны за Саюз і за ліквідацыю незалежнай Беларусі!..

6-га лістапада. Пазванілі з пасольства Турцыі: незадаволены маім вершам пра курдскіх патрыётаў, сказалі, што курдскія сепаратысты могуць скарыстаць яго ў антытурэцкіх мэтах.

Ну і ну! Яшчэ не хапала мне клопату! Патлумачыў, што гэта паэзія, што курды ў вершы — хутчэй метафара, бо верш нельга вырываць з кантэксту маёй палітычнай лірыкі ў абарону нашай свабоды, у абарону незалежнай Беларусі. Тым не менш, прыслалі мне брашуру пра курдскі экстрэмізм у Турцыі — каб ведаў і не пісаў абы-што!..

13-га лістапада. Быў на сустрэчы з настаўнікамі Міншчыны — у абласным ІПК. Наладзіў сустрэчу гарачы сябра беларускай літаратуры, стары мой знаёмы М. У. Грудзінскі. Як і заўсёды, размова была шчырая, даверлівая. Добрыя, мілыя людзі — беларускія настаўнікі. Вось толькі Бог долі не дае — ні ім, ні мне, ні ўсёй нашай няшчаснай Беларусі.

17-га лістапада. Хадзіў у МГБЛ на адкрыццё выставы П. Панчанкі. Давялося сказаць слова пра П.Е. (у кампаніі з Вярцінскім, Зуёнкам, Законнікавым). Выстава — удалася: цікавая і змястоўная (аўтары — Л. Макарэвіч і Р. Чысты, мастак). Добрую справу робіць Музей!..

26-га лістапада. Вёў вечар Я. Коласа ў ДЛ, прысвечаны 115-й гадавіне паэта. Сказаў і сам слова — не вельмі ўдалае, бо не сабраўся з думкамі. Перад гэтым цэлую гадзіну гаварыў для радыё пра Жэню Янішчыц, — так неразумна сумясціў на адзін вечар і тое і другое. Хіба пасля ўспамінаў пра мілую Аўгіньку я мог засяродзіцца душой і думкамі на нечым іншым?

29-га лістапада. Хадзіў на ўрачыстасць: “600 гадоў пасялення татараў на Беларусі”. Лепш бы не хадзіў. Нават і з татарскага свята ў родным Мінску выйшаў апляваны, прыніжаны і абражаны! Божа прамілы, што ж гэта такое робіцца? У прэзідыум Вечара пасадзілі 10 чалавек — татары, рускія, украінец, яўрэй — і ніводнага беларуса! Амаль 2 гадзіны гаварылі прамоўцы, хвалілі другую Радзіму татараў Беларусь, дзякавалі беларускаму народу — і ніводнага слова беларускага! Ніводнага! У сталіцы дзяржавы! Гучала руская мова, татарская, турэцкая, польская — і ні слова беларускага!.. Нават лапаць з Іўя на “великом и могучем” выказаўся!.. Тры гады назад такога свінства не было б! Не пасмелі б! А сёння...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзённик: год 1997-ы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзённик: год 1997-ы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзённик: год 1997-ы»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзённик: год 1997-ы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x