Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Залішне змрочная карціна, занадта вялікае перабольшанне? Але вельмі ж неабачліва гаспадараць людзі на нашай планеце, асабліва ў краінах, якія яшчэ нядаўна называліся сацыялістычнымі і на словах як быццам клапаціліся найперш пра чалавека, аднак менавіта яго і губілі найбольш. Вось і енчыць чалавечая душа, крыкам крычыць, а то і губіць сябе самазабойствам. Пра гэта таксама з вялікай горыччу гаворыцца ў «Прахожым».

Развіваючы матыў разбурэння чалавечай душы як вынік шматгадовага бязладдзя ў краіне, аўтар згадвае і ўсё больш пагрозлівае ўзмацненне разла­ду паміж бацькамі і дзецьмі, што таксама з’яўляецца прыкметай крызіснага стану грамадства. «Раней дзяцей знаходзілі ў капусце з каляровай соскай у роце», — разважае апавядальнік з пэўнай жартоўна-казачнай гуллівасцю, якая хутка змяняецца на іншы тон, ужо зусім горкі, бо «дзяцей усё часцей і часцей знаходзяць на сметніках. І ўпрыгожаны яны цяпер не ружовымі банцікамі, а спехам пагрызенай, крывавячай яшчэ пупавінай, як пятлёй, вяроўкай з шыбеніцы. Парвалася пупавіна паміж дзецьмі і бацькамі». Пакутуюць ад гэтага не толькі дзеці, але і самі бацькі, якія з-за вялікай крыўды на жыццёвую неўладкаванасць «спяшаюцца хутчэй адысці на той свет.». Каб не чуць і не бачыць таго, што творыцца на гэтым свеце. І радуюцца, калі прыспявае час таго адыходу, а не — то і паскараюць яго. Тая ж пелька на шыю — і бывайце здаровы, жывіце багата. Навек і навечна ад’язджаюць да­дому, дахаты. Сапраўды, нашы дзяды не ведалі бяды, іх унукі спазналі мукі».

Апошнія фразы паказальныя і для стылістыкі «Прахожага» і іншых твораў Казько. У гэтай стылістыцы шырока і звычайна трапна выкарыстоўваюцца ўстойлівыя моўныя клішэ рознага паходжання, якія, як і ў згаданых прыкладах, найчасцей пераасэнсоўваюцца ў іранічным ключы, а ўвогуле ж ствараюць шырокі культурны кантэкст, для твораў з моцнай інтэлектуальнафіласофскай скіраванасцю вельмі істотны. У такім кантэксце натуральна ўспрымаюцца і па-свойму дасціпная фразеалогія пра шчырага камуніста, які пэўна сцвярджаў пра сябе толькі тое, што ён «без цара і Бога ў галаве», і тыя ж цытаты, часам трохі перайначаныя, з вядомых песень ці паэтычных твораў, напрыклад Маякоўскага, што ледзь не жывасілам убіваліся ў нашы галовы яшчэ са школьных гадоў, і добрыя прыказкі, і ходкія, у пэўным сэнсе таксама трапныя, штампы палітычнага жаргону эпохі, і выразы, стылізаваныя пад біблейскую ўзвышанасць ці, наадварот, пад жартоўна-зніжаны раёк.

Заканчваецца аповесць «Прахожы» трохі загадкава, ці не гібеллю жыц­ця на зямлі ў выніку сутыкнення з каметай, куродымны хвост якой «накрыў зямлю хмарай. Камета абрынулася на людское мора. Апошні раз заспявала ці то застагнала скрыпка. А мо так пранізліва заскрыпеў на лузе дзяркач. Заскрыпеў і змоўк». Назаўсёды? Зусім пэўна адказаць цяжка, бо заключны раздзел аповесці, з якога ўжыты працытаваныя радкі, мае яшчэ некалькі аддзеленых вялікім інтэрвалам абзацаў, дзе ўжо гаворыцца, нібыта «чыясьці касмічная душа», «адыходзячы ад зямлі», пачынае «маліцца за яе». І вось вынік: «Благаслаўлёнае, мяккае святло легла на страху хаты, на прыбярэжныя, непраглядныя і ў сонечны добры час хмызы. І хмызы тыя засвяціліся, заззялі, зазіхацелі, няйнакш як нехта асвячаў і мілаваў зямлю. Благаслаўляў яе сярод глыбокай ночы і цемры на доўгі і шчаслівы шлях у сусвеце».

Значыць, пасля катастрофы жыццё на зямлі адродзіцца і заззяе ў новай красе? Здавалася б, трэба думаць так. Але чамусьці ад таго благаслаўлёнага святла ўжо ў самых апошніх радках аповесці «гарэла хата», пакінутая двума рудымі катамі, якія «зніклі ў хмызах. Больш іх ніхто нідзе не бачыў».

Апошняя дэталь (што рудых катоў стала два) таксама трохі нечаканая, бо на працягу твора дэманстраваў сваё ўсведамленне і містычныя прароцтвы адзін вусаты рудзька, які доўга спадарожнічаў апавядальніку. Зноў раздваенне, цяпер ужо ката? У фантасмагарычным свеце яно не павінна здзіўляць.

А тое, што гарыць хата, усё ж азадачвае, бо пажар ахоплівае хату не простую, а выразна сімвалічную. Відаць, менавіта яе будаваў апавядальнік як надзейны прытулак у жахлівы, «цьмяны і няпэўны час». І будаўніцтва тое таксама з сімволікай — яно вялося на месцы, дзе некалі жыў старажытны чалавек. Адсюль, сцвярджалася ў яшчэ адным фантасмагарычным эпізодзе, «пойдзе пачатак новага жыцця Беларусі», «пойдзе ў свет і па свеце новы ча­лавек». І вось такая хата гарыць. Дык ці не перакрэсліваюцца такім фіналам заяўленыя перад гэтым спадзяванні на шчаслівы ўрэшце лёс зямлі? Ці яна мысліцца шчаслівай без людзей?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x