Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Звыклыя да асцярожнасці выкладчыкаў студэнты былі нямала здзіўлены. А якраз дзівіцца і не было чаго. Бо ўжо тады творы пісьменніка не толькі набывалі папулярнасць, станавіліся істотным фактарам нашага духоўнага жыцця, але і прыносілі аўтару сусветнае прызнанне.

Мая заява, канечне ж, хутка стала вядома начальству. I яно прыплюсавала яе да таго, што вынікала з іншых даносаў і выступлення на вучоным савеце філфака. Таму цяпер «Дзед» і высвятляў, чаму я хвалю гэтага, як ён сказаў, падонка, якога трэба выслаць за граніцу, каб ён нам не перашкаджаў, а працаваў на сваіх гаспадароў.

Па гэтай афіцыёзнай тырадзе, выказанай з нейкай казённай абыякавасцю, няцяжка было зразумець, што сам «Дзед» не чытаў Быкава, нічога пра яго толкам не ведае, а паўтарае тое, што гаварылася пра пісьменніка на партыйных сходах і пленумах.

I я рашуча запярэчыў, што Быкаў ніякі не падонак, а вельмі сумленны і мужны чалавек, які ваяваў супраць нямецкага фашызму, на фронце двойчы паранены. І нават ёсць ва Украіне брацкая магіла, у якой ён значыцца пахаваным. «Дзед» не абурыўся, а навастрыў «лакатары», яўна зацікаўлены такімі падрабязнасцямі. I яшчэ запытаўся, дзе пісьменнік жыве цяпер, дзе ён працуе.

З кабінета мы ўжо выйшлі, пакінулі філфак, але гаворку ўсё яшчэ працягвалі па дарозе. Часам прыпыняліся, а найбольш размаўлялі на хаду, як два старыя прыяцелі ці добрыя знаёмыя. Прынамсі, старонні чалавек, гледзячы збоку, нізашто б не здагадаўся, што гэта рэктар БДУ выхоўвае свайго крамольнага дацэнта.

Так мы мінулі Чырвонаармейскую, на якой тады размяшчаўся філфак, прайшлі праз Купалаўскі сквер і апынуліся на тралейбусным прыпынку.

«Дзед» не ведаў, дзе жыву я, а я, у сваю чаргу, не ведаў, куды кіруецца ён. Аказваецца, яму трэба было ехаць да таго дома на праспекце Ф. Скарыны (у той час яшчэ Ленінскім), першы паверх якога займае вядомы магазін «Сінтэтыка». Мая ж кватэра была на вуліцы Кнорына. Значыць, мы чакалі розных тралейбусаў.

Першым падышоў «Дзедаў». I перад тым, як сесці ў яго, «Дзед» без злосці і раздражнення, а проста з чалавечай цікавасці і як быццам са спачуваннем да дзівака яшчэ спытаўся: «Ну навошта вам гэтая беларуская мова?» — «Я сам беларус, мае бацькі і дзяды былі беларусамі. Дык чаго мне не хацець, каб і дзеці ведалі родную мову?» — адказаў я, не вельмі ўпэўнены, што «Дзед» усё паспее пачуць, бо ягоны тралейбус ужо кранаўся.

Ніякіх вывадаў наконт таго, што будзе далей, Сеўчанка пры мне не рабіў. У літаратуры ён разбіраўся слаба і быў далёкі ад яе. Але вучоны, даследчык у ім яшчэ жыў (казалі, што навукай ён ужо даўно не займаецца, а толькі будуе ўніверсітэт). I людзей, іх псіхалогію ён разумеў добра. I сам быў увогуле до­брым, разумным і памяркоўна-спагадлівым чалавекам. Вядома, рэктарская пасада вымушала яго і на рэпрэсіўныя меры. Так, ён, выконваючы каманду вышэйшага начальства, дамагаўся выключэння А. Разанава і яго сяброў з універсітэта.

Зрабіць гэта наважыліся, па-езуіцку праваліўшы хлопцаў на чарговых экзаменах. «Дзед» выклікаў дзеля гэтага А. Лойку і П. Ткачова і патрабаваў, каб яны паставілі ўсёй тройцы бунтаўнікоў нездавальняючыя адзнакі. Але ні Лойка, ні Ткачоў, у якіх у адпаведнасці з вучэбным планам экзаменаваліся хлопцы, Сеўчанкі не паслухаліся. Ён іх трохі паўшчуваў, але ніякай шкоды ні аднаму, ні другому не зрабіў.

«Дзедаву» каманду выканалі толькі на ваеннай кафедры. Там не далікатнічалі. Але старанне дысцыплінаваных вайскоўцаў аказалася залішнім, бо ў канчатковым выніку нашых бунтоўных выхаванцаў вырашылі не выключаць, а перакінуць у іншыя ВНУ рэспублікі. Так Разанаў і, калі не памыляюся, Барташ апынуліся ў Брэсце, а Ярац — у Гомелі.

Трэба думаць, дапамагло хадайніцтва Максіма Танка, які спецыяльна хадзіў у ЦК КПБ адстойваць хлопцаў. Ведаю гэта ад самога паэта, які быў абураны тым, што расправа чыніцца над сумленнымі юнакамі, заклапочанымі лёсам беларускай культуры, будучыняй свайго народа.

Ад мяне ж не адступаўся Умрэйка. Ён упарта дамагаўся звальнення. Таму на мае лекцыі і практычныя заняткі зачасцілі правяральшчыкі з галоўнага корпуса, якія прыходзілі, зразумела, без папярэджання. Але ніякага крыміналу яны не знайшлі, хоць я чытаў свае курсы без аглядкі на розныя камісіі.

Кафедра, у сваю чаргу, прызначыла мне адкрытую лекцыю, якая, як ужо ўпаміналася, рыхтуецца загадзя і па выбары самога выкладчыка. Так што тут тым больш не было чаго губляцца і палохацца.

Вясной 1969 года мне належала праходзіць перавыбранне па конкурсе на чарговыя пяць гадоў. Звычайна гэта рабілася на факультэцкім вучоным савеце. А тады ў якасці пакарання за студэнцкае пісьмо ў ЦК КПБ і незгаворлівасць некаторых выкладчыкаў самому філфаку перавыбранне праводзіць не дазволілі. І трэба было ўжо ісці на так званы вялікі, агульнаўніверсітэцкі вучоны савет. Тут Умрэйка зноў паказаў сябе. Ён рашуча выступіў супраць майго перавыбрання. I зрабіў гэта насуперак «Дзеду», які сказаў, што гутарыў са мною і не бачыць падстаў для недаверу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x