Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ды і пераходзіў я не абы-куды, а на філфак БДУ, на кафедру да Міхася Ларчанкі, пра дэмакратычнасць і дабрыню якога складалі гумарыстычныя «хохмы». У адной з іх сцвярджалася, што ў той час, калі Ларчанка быў дэканам, да яго ў кабінет уварваўся разгневаны студэнт. Ён яшчэ, можа, і не зусім ачухаўся ад учарашняй п’янкі. Таму стаў крычаць і стукаць кулаком па стале, за якім сядзеў лагодны дэкан. Ларчанка не падхапіўся, як можна было чакаць, а спакойна ўстаў, рассмяяўся і сказаў: «Малады чалавек, калі вы хочаце мяне раззлаваць, дык вам гэта не ўдасца...» Пачуўшы такое, студэнт астыў. I пачалася звычайная размова.

«Хохма», як усякі анекдот, зразумела, перабольшвае. Але зерне праўды ў ёй ёсць. I Ларчанкаву непаказушную добразычлівасць яно адлюстроўвае. У той добразычлівасці, як мне часамі здавалася, было штосьці і ад ляноты. Але яна ў вочы не кідалася і таму, хто жадаў працаваць з поўнай выкладкай, асабліва не перашкаджала.

А працавалі тады на Ларчанкавай кафедры Іван Навуменка, Алег Лойка, Ніл Гілевіч, Сцяпан Александровіч, людзі аўтарытэтныя і ўжо вядомыя і як пісьменнікі, і як навукоўцы. Яны мяне падтрымалі. I я лёгка пераадолеў конкурсны бар’ер. Канкурэнтам у мяне быў М. Луфераў, але ён з дваццаці галасоў атрымаў толькі два, астатнія 18 выкладчыкаў прагаласавалі за мяне.

Вядома, даводзілася шмат працаваць, рыхтуючы лекцыі, бо я цяпер чытаў зусім не тыя курсы, якія распрацоўваў у Мазыры. Але гэта было яшчэ цікавей.

Выкройваў нейкі час і на новыя кнігі, на артыкулы для друку. Я свядома спяшаўся нешта публікаваць, пакуль ёсць магчымасць. У прыватнасці, яшчэ праскочыў з манаграфіяй пра М. Гарэцкага, у якой адкрыта гаварылася пра яго рэпрэсіраванне. Трохі пазней, аж да гарбачоўскай галоснасці, такія звесткі цэнзура ўжо не прапускала.

Калегі па кафедры маё старанне заўважалі і ацэньвалі яго вельмі прыхільна. I. Навуменка нават даверыў мне місію навуковага рэдактара сваёй кнігі пра канцэпцыю чалавека ў творчасці Янкі Купалы. Яна выйшла ў 1967 годзе пад загалоўкам «Янка Купала. Духоўны воблік героя» з маёй прадмовай, напісанай па просьбе аўтара. Гэта была частка Навуменкавай доктарскай дысертацыі, на якую я рыхтаваў і афіцыйны кафедральны водзыў Яго падпісваў, вядома, М. Ларчанка. Але ў маім тэксце ён, здаецца, нічога не правіў. Гэта была звычайная практыка, прынятая і ў іншых калектывах, якія маюць справу з дысертацыйнымі працамі. Калі б кіраўнікі заўсёды самі пісалі такія водзывы, у іх не засталося б часу ні на што іншае.

Дружна змагаліся мы і з настырным авантурыстам А. П., які яўна выпадкова трапіў у выкладчыкі ўніверсітэта і сваё невуцтва імкнуўся кампенсаваць нахабствам і агрэсіўнасцю. Не грэбаваў ён і шантажом. А яшчэ быў ласы да дзяўчат. Казалі, што адну студэнтку ён запрасіў у свой інтэрнацкі пакой як быццам для кансультацыі, а на самой справе хацеў яе згвалціць. Дзяўчына не толькі дала яму рашучы адпор, але і паведаміла пра ўсё свайму кавалеру. Той узяў яшчэ некалькі хлопцаў. I яны ладна адмяцелілі А. П., які заявіў, што яго адлупцавалі не за памаўзлівасць, а за тое, што ён член партыі. Маўляў, пляжылі і патрабавалі, каб адмовіўся ад партыйнага білета.

Што тут праўда, а што, можа, і прыбаўлена, адназначна сцвярджаць не бяруся. А ў невуцтве А. П. пераканаўся сам, бо па даручэнні М. Ларчанкі мусіў чытаць яго кандыдацкую дысертацыю ажно на шэсцьсот з лішнім старонак. Дзве вялікія папкі машынапіснага тэксту. Дысертацыя прысвячалася купалаўскай творчасці, але напісана была без яе грунтоўнага ведання і надзіва бесталкова. Даходзіла да таго, што ў адным месцы сцвярджалася адно, а ў другім — зусім супрацьлеглае.

На абмеркаванні я адкрыта сказаў пра гэта. Навуменка з Лойкам маю крытыку падтрымалі. Яны і дысертацыю чыталі, і А. П. лепш за мяне ведалі. Ды А. П сцвярджаў, што яны да яго знарок прыдзіраюцца з-за нейкіх старых сутычак. Мяне ў гэтым абвінаваціць было цяжэй, бо я раней А. П. не ведаў.

Потым справа разглядалася яшчэ, калі не памыляюся, на факультэцкім партбюро, на якім прысутнічаў і тагачасны дэкан А. Волк. Я як беспартыйны быў запрошаны толькі для выступлення. Цяпер А. П. ужо і мяне абвінаваціў у неаб’ектыўнасці, маўляў, я да яго прыдзіраюся па асабістых матывах і да таго ж выказваюся са злосцю. Наконт злосці была праўда. І я гэта прызнаў, сказаўшы, што сапраўды злы, бо патраціў некалькі дзён на чытанне непрычасанай лухты, якую і абмяркоўваць не варта. «А што да асабістых матываў, дык адкуль ім было ўзяцца? Я ж вас, па сутнасці, зусім не ведаю. I жонку ў мяне вы не адбівалі», — зрэзаў я А. П. Апошняя фраза была з падтэкстам і выклікала дружны смех.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x