Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але і ў Інстытуце літаратуры з цягам часу ўзніклі свае складанасці. Яны выявіліся ўжо пры рэдагаванні напісаных раздзелаў. Эмоцыі часам набывалі выбуховы характар. Так, у раздзеле, прысвечаным, здавалася б, зусім вытрыманаму, з пункту гледжання тагачасных ідэалагічных канонаў, М. Лынькову, гаварылася, што пісьменнік яшчэ ў 1930-я гады выступаў у абарону багаццяў беларускай нацыянальнай мовы і з’едліва высмейваў невукаў, якім «ледзь не ў кожным беларускім слове мроілася нацдэмаўшчына». Спасылка давалася на артыкул «Пра некаторых Угрум-Бурчэевых... ці прыгоды аднаго лінгвіста». Цяпер гэты артыкул надрукаваны ў апошнім, пасмяротным ужо, лынькоўскім Зборы твораў. Тады ж ён лічыўся падазроным, хаця ў 1939 годзе праскочыў у газеце «Літаратура і Мастацтва». Усё яшчэ заставаўся ў сіле і палітычны ярлык «нацдэмаўшчына», з дапамогай якога пры бальшавіках вынішчалася нацыянальная інтэлігенцыя.

Асцярожны В. Івашын, які разам з В. Барысенкам рэдагаваў тую «Гісторыю» і быў як загадчык сектара савецкай літаратуры маім непасрэдным начальнікам, усю крамолу ўгледзеў і на высокай пафаснай ноце заявіў: «Я хутчэй скрозь зямлю правалюся, чым прапушчу гэтую фра­зу пра нацдэмаўшчыну». Я вытрымаў невялікую паўзу і сказаў: «Васіль Уладзіміравіч, не трэба правальвацца скрозь зямлю, бо фраза гэтая ўжо надрукавана ў кнізе пра Лынькова. Толькі там былі яшчэ і словы “з перапуду” (“з перапуду мроілася...”), якія я, шануючы Вас, у артыкуле для “Гісторыі” зняў». Як ні дзіўна, у кнізе ўсё гэта яшчэ тады і праўда прайшло.

Пачуўшы мой адказ, В. Івашын скрозь зямлю не праваліўся. У Барысенкавым кабінеце, дзе адбывалася размова, быў моцны паркет. I ён застаўся цэлым. А Івашын падскочыў з крэсла ледзь не да столі і закрычаў: «Гэта хуліганства! Я так працаваць не магу!» Барысенка яго крыху заспакоіў і праводзіў з кабінета, сказаўшы: «Вы ўжо так не хвалюйцеся. Я сам з гэтым аўтарам разбяруся». Ён быў не абы-які дыпламат. Ушчуваць мяне Барысенка асабліва не стаў, а проста перайшоў да іншых заўваг па тэксце артыкула. Аднак тую злашчасную фразу ў мяне пазней усё ж знялі, толькі ціха, без пафасу і крыку. Ды я і сам ужо трохі шкадаваў, што палез на ражон. Падвяла, вядома, гарачнасць, а яшчэ ўпартасць. Івашын жа ўвогуле ставіўся да мяне прыхільна, калі прымалі на працу, згадзіўся ўзяць у свой сектар, сам, нікому не перадаручаючы, напісаў добры водзыў на дысертацыю, якая без афіцыйнай рэкамендацыі сектара не магла быць абаронена. А тут выйшаў такі канфуз.

Новая сутычка атрымалася з-за кнігі пра У. Дубоўку. Яе, дзякуючы падтрымцы Я. Казекі, запланавала на 1965 год выдавецтва «Бела­русь». Але пасля нападкаў на інтэлігенцыю непрадказальнага Хрушчова да рэабілітаваных пісьменнікаў пачалі ставіцца вельмі насцярожана. Дык і ў інстытуце баяліся, каб я не нахамутаў крамолы, за якую давядзецца адказваць кіраўнікам. Асцярога была зразумелая, бо ім ужо і так перападала за выступленні ў друку А. Мальдзіса, В. Каваленкі, А. Яскевіча. А тут яшчэ і Бугаёў са сваім Дубоўкам...

Карацей кажучы, кнігу выдаваць мне забаранілі. Настояў на гэтым В. Івашын. Яго падтрымаў і Барысенка. Зрэшты, памяркоўнага Барысенку мне ўдалося ўгаварыць. I ён ужо гатовы быў забарону зняць, а Івашын стаяў непахісна, як скала. Ён наогул не сумняваўся, што хутка зусім скончыцца хрушчоўскі лібералізм, якім выкліканы ўсе гэтыя рэабілітацыі, друкаванне А. Салжаніцына («Адзін дзень Івана Дзянісавіча» і некалькі апавяданняў) і такіх рэчаў, як паэма А. Твардоўскага «Васіль Цёркін на тым свеце». I амаль не памыліўся.

Я ж таксама добра адчуваў, што з кнігай марудзіць нельга, бо сёння выда­вецтва яе друкаваць згаджаецца, а заўтра ці паслязаўтра можа адмовіцца катэгарычна. Словам, невялікую манаграфію пра Дубоўку я ўсё ж апублікаваў (яна, як і планавалася, выйшла ў 1965 годзе, калі Хрушчова ўжо звалілі, а брэжнеўшчына яшчэ не набрала сілы). Але дзеля гэтага з Інстытутам літаратуры давялося развітацца.

Страта была вялікая, бо я ўжо меў і добрую тэму для доктарскай дысертацыі, мог у планавым парадку пісаць яе за ўтульнымі акадэмічнымі сценамі, атрымліваючы неблагую па тым часе зарплату. Вядома, пры гатоўнасці на кампрамісы. А якіх іменна кампрамісаў запатрабуюць у краіне вечнага абсурду, ніколі нельга было пэўна сказаць.

Асабліва палохала, што могуць прымусіць распінаць творы добрых пісьменнікаў.

Праўда, і выкладчыцкая праца, на якую я мяняў Інстытут літаратуры, вялікай свабоды не гарантавала. Але там выкручвацца ўсё ж лягчэй, бо не прыставіш жа да педагога пастаяннага наглядчыка. Магчымыя даносы? Гэта яшчэ віламі пісана: што данясуць, а што і не. А ў Акадэміі навук абавязкова трэба будзе друкавацца. I кожнае тваё слова перамацае пільны цэнзар, і, можа, не адзін...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x