Уладзімір Гніламёдаў - Ля аднаго вогнішча

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гніламёдаў - Ля аднаго вогнішча» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Юнацтва, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ля аднаго вогнішча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ля аднаго вогнішча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе расказваецца аб творчасці Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, В. Зуёнка і іншых. Гэта майстры розных творчых індывідуальнасцей. Сёння яны разам са сваімі старэйшымі таварышамі нясуць «галоўную службу» ў літаратуры, пішуць таленавіта і цікава. Ідэйна-мастацкая праблематыка іх творчасці, звернутай да сучасніка, выключна багатая і разнастайная. Аб гэтым і вядзе гаворку аўтар.

Ля аднаго вогнішча — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ля аднаго вогнішча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аснежаны спакой лясны.
Нідзе — ні грукату, ні шуму.
Змяняе лёгка дума думу,
І свет спагадны і не злы.
Ні мудраца і ні прарока,
Дыміць крыніца пад гарой.
І ўсё балючае — далёка,
І ўсё гаючае — з табой.

Адчуванне прыроды пранізвае яго лірычнае перажыванне свету, з’яўляючыся ў значнай ступені маральным арыенцірам, які дапамагае зразумець сваё месца ў свеце, знайсці ўнутраную раўнавагу. Паляшуку родам, які рос на ўлонні прыроды, яму блізкая і зразумелая «асенняя музыка траў». Прырода праясняе душу, абуджае лепшыя пачуцці, вяртае «ад мітусні да яснасці душы». Паэту не па душы голы практыцызм сучасных мяшчан. Сквапнаму свету мяшчан ён супроцьпастаўляе мудрую філасафічнасць прыроды, вясновы світанак напаўняе яго душу прадчуваннем шчасця і дабра. У яго жыве неабходнасць пакланіцца небу і зямлі — «Прырода падсілкуе і прывеціць і забярэ з сабою назаўжды».

Прырода, лес, цішыня вабяць паэта. Яму ўласціва пантэістычнае напаўненне вобразу, нават калі ён гаворыць пра сённяшнія сацыяльныя праблемы.

На зрэзе дзён маіх,
Як быццам на камлі,
Растуць трывогі часу і зямлі.

Значнае месца ў паэзіі А. Грачанікава займаюць касмічныя матывы, якія сведчаць пра ўзбуйненне яго сацыяльных і інтэлектуальных даляглядаў.

Таемна з вышынь Стажары
Глядзяць на род чалавечы.
Што бачыцца ім, што сніцца?
Што хочацца ім сказаць?
Ноч. Пара касавіцы.
Вельмі рана ўставаць.

Касмічнае ў яго знітавана з зямным, штодзённым — адно без другога не існуе.

Апошнім часам паэт усё часцей звяртаецца да жанра паэмы. Помніцца яго паэма «Бясконцыя рэйкі» (1976), якая пачынаецца панарамай вакзальнага шматлюддзя: «Краіну, нібы ў разрэзе, заўсёды можна ўбачыць тут». Вакзалы… Ёмістае паняцце, яно пра многае гаворыць чалавеку XX стагоддзя. «Праз вас, як быццам эшалоны, прайшлі суровыя гады».

Тэма гэтая, як вядома, не новая для савецкай паэзіі. Зрэшты, у кожнага — свой вакзал…

На тым вакзале, які асабліва запомніўся паэту, цыганка спявала песню, спявала: «як умела», ад душы. Аўтар пытаецца, як магла зберагчыся, захавацца гэта песня «на скрыжаванні ўсіх эпох», сярод жыццёвай мітусні? Гэта першае пытанне, якое ён ставіць, але не спыняецца на ім, а пераходзіць да другога — «чаго мы ўсе на свеце варты?»

Жыццё, перш за ўсё сваё жыццё, паэт метафарызуе ў паняцці «магістральнай паласы», але глыбока не раскрывае яго, абмяжоўваючыся агульнымі намёкамі: «І я даваў. І мне давалі, ці гаспадар быў я, ці госць…»

Адначасова магістраль — гэта і чыгунка, дзе і паэту, і ягонаму герою некалі давялося працаваць, жыць і дружыць з сябрамі-таварышамі. Пагляд у мінулае напомніў яму маленства, гаркату блакадных дзён вайны («На ўсё жыццё ваенны час на мне свае узоры вышыў»). Паэма напоўнена пачуццём удзячнасці ўсім добрым людзям, што трапілі на жыццёвым шляху. Машыністу Яўмену, што вучыў маладых:

— Шануйце, хлопцы, зрок і слых,
Больш думайце, менш гаварыце…

Словам, «Бясконцыя рэйкі» — гэта роздум аб жыцці — «мінулае і перспектыва з узростам бачацца ясней». Але твору не заўсёды стае эпічнага дыхання і дзеяння, псіхалагічнай заглыбленасці, грунтоўнасці.

Больш глыбокім творам уяўляецца мне яго паэма «Палескі трохкутнік» (1982). За фантастычнымі прыгодамі яе героя Яўхіма, які падаўся «ў госці» да іншапланецян, бачны рэальны «сюжэт» гэтай рэчы. Гаворка ідзе пра тую палескую зямлю, што месціцца ў «трохкутніку» паміж Гомелем, Лоевам і Рэчыцай. Гэта — радзіма паэта, зямля, багатая на цікавых людзей. А. Грачанікаў расказвае пра гераічную гісторыю роднага краю, пра яго непаўторнае прыроднае аблічча. Па ўсім адчуваецца, што аўтар нераўнадушны да сваіх родных мясцін, што ён ведае іх і моцна любіць. І гэта немалаважная акалічнасць плённа адбілася на стылёвым ладзе паэмы, надаўшы ёй своеасаблівай «рэгіянальнай» непаўторнасці.

Кнігі А. Грачанікава, бясспрэчна, сведчаць пра самабытны талент паэта, яго адметную індывідуальнасць і вялікія магчымасці мастацкага асваення свету. У лепшых творах паэта вабіць глыбіня і прыгажосць мастацкага слова, духоўная насычанасць, напружанасць маральнага пошуку.

Гэта — перспектыўная лінія яго творчасці.

Разгадваючы тайны быцця

(Яўгенія Янішчыц)

Паэты з’яўляюцца нечакана.

Невядомае імя — Жэня Янішчыц — пракінулася на старонках рэспубліканскага друку (а потым і выйшла за яго межы) недзе ў сярэдзіне шасцідзесятых, разам з імёнамі Алеся Разанава, Казіміра Камейшы, Леаніда Дайнекі, Юркі Голуба і іншых на той час зусім яшчэ маладых паэтаў. Толькі што ў літаратуру ўлілася магутная хваля іх папярэднікаў — Р. Барадулін, Е. Лось, Г. Бураўкін, П. Макаль, У. Караткевіч, А. Вярцінскі, Н. Гілевіч, Д. Бічэль, Ю. Свірка, М. Арочка, Я. Сіпакоў…— пакаленне, трывала змацаванае адзінствам жыццёвага вопыту, горкімі перажываннямі ваенных год, глыбінёй уражанняў, пра якія яны таленавіта расказалі ўжо ў сваіх першых кнігах. Новага ўсплёску быццам бы не прадбачылася (літаратурныя хвалі ўзнікаюць як вынік значных сацыяльных падзей і зрухаў), і тут раптам з’яўляецца новае «племя» — маладое, пакуль што незнаёмае. Праўда, на гэты раз маладыя паэты ішлі не такімі шчыльнымі радамі, як іх папярэднікі, але пэўныя спадзяванні, трэба сказаць, спраўдзілі, выбіраючы свае, нязведаныя шляхі ў літаратуры.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ля аднаго вогнішча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ля аднаго вогнішча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі
Уладзімір Гніламёдаў
Олександр Довженко - Україна у вогні
Олександр Довженко
Мікола Ермаловіч - Па слядах аднаго міфа
Мікола Ермаловіч
libcat.ru: книга без обложки
Штэфан Цвайг
Олександр Довженко - Україна у вогні (скорочено)
Олександр Довженко
Хулио Кортасар - Усі вогні ­— вогонь
Хулио Кортасар
libcat.ru: книга без обложки
Надзея Статкевіч
Валентина Островська - Життя в житті - Символи-вогні
Валентина Островська
Отзывы о книге «Ля аднаго вогнішча»

Обсуждение, отзывы о книге «Ля аднаго вогнішча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x