Уладзімір Гніламёдаў - Ля аднаго вогнішча

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гніламёдаў - Ля аднаго вогнішча» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Юнацтва, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ля аднаго вогнішча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ля аднаго вогнішча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе расказваецца аб творчасці Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, В. Зуёнка і іншых. Гэта майстры розных творчых індывідуальнасцей. Сёння яны разам са сваімі старэйшымі таварышамі нясуць «галоўную службу» ў літаратуры, пішуць таленавіта і цікава. Ідэйна-мастацкая праблематыка іх творчасці, звернутай да сучасніка, выключна багатая і разнастайная. Аб гэтым і вядзе гаворку аўтар.

Ля аднаго вогнішча — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ля аднаго вогнішча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гром — зімой! Калі яго ніхто не чакае! Гэтаксама нечакана, выклікаўшы здзіўленне, прагучала песня нашай паэтэсы: талент — заўсёды нечаканасць. Вось у чым для мяне сэнс назвы, якая ўяўляецца своеасаблівым, «янішчыцкім» паэтычным вобразам, увасобленым у адпаведную мастацкую форму, арыгінальнасць якое надае тонкая інструментоўка на пявучасць, меладычнасць.

Ёсць свой змест і ў назвах другой і трэцяй кніг — «Дзень вечаровы» і «Ясельда» з іх выразнай гукавой інструментоўкай і ўнутранай устаноўкай на народнае.

Вершы Янішчыц, і асабліва першы яе зборнік, былі прыхільна сустрэты паэтамі і крытыкамі.

З прыязнасцю пісаў пра паэтэсу Ніл Гілевіч. Ён вельмі правільна і тонка адзначыў (маючы, у прыватнасці, на ўвазе верш «Да сустрэчы…»): «Адна з асаблівасцей лірычнага самавыяўлення ў Янішчыц заключаецца ў тым, што не заўсёды можна з поўнай вычарпальнасцю сказаць, пра што напісаны верш… Гэта — паэзія, якая нячутна, накшталт сонечнага святла, уваходзіць у цябе, каб выклікаць у душы і сэрцы такі ж вясенні сонечны настрой, каб і ты, падуладны яе магічным чарам, прычасціўся да радасці і ўрачыстасці жыцця».

Высокая ацэнка!

Ясна было, што маладая паэтэса ведае магчымасці слова, хаця верш яе, на першы погляд, здаваўся залішне традыцыйным і даволі сціплым і немудрагелістым. Паэтэса выказвалася з дзіўнай лёгкасцю і непасрэднасцю. Пытанне аб майстэрстве, здавалася б, і не стаяла. Аднак прастата яе верша не мае нічога агульнага са спрошчанасцю. Паэзія тут добра ўзгоднена з «паэтыкай», форма са зместам. Аўтару вядомыя сіла гукапісу і ўвогуле значэнне актыўнай формы, здольнай дынамізаваць змест.

Сані, сані…
Даль за палазамі.
Добрае, спакойнае святло.
Сыпле снегам,
Дыша маразамі
Роднае палескае сяло…

Унутраная і знешняя форма гэтых радкоў вельмі збліжаныя. Слова выклікае гук, гук узбагачае сэнс і ўяўленне.

«Ёсць усе падставы сцвярджаць, — вельмі слушна гаварыў у той жа рэцэнзіі Д. Бугаёў,— што як быццам даволі традыцыйныя па форме, не абцяжараныя штучнай мудрагелістасцю, вершы Янішчыц на самай справе не такія простыя, як можа здавацца спачатку, Іх прастата мае за сабою значную паэтычную культуру».

Тут з крытыкам можна поўнасцю згадзіцца.

Паэтэса ўмее ствараць інтанацыю. Дзеля гэтага парушае традыцыйныя памеры, апускае асобныя склады, танізіруе верш, выразна інструментуе радок.

І самае галоўнае ў мастацтве Я. Янішчыц — народная аснова, якая арганічна пераплятаецца з сучасным «утокам» — той паэтычнай культурай, пра якую пісаў Бугаёў.

Прыгледзьцеся да наступнага верша (са «Снежных грамніц»):

Долу далонь. Дарога крутая.
А за спіною бор вырастае.
Ты ў бары ваду бяры.
Не шапчы на вушка.
Зажуруся без пары
Па залётных птушках.
Ой ты, бор векавы,
Зялёная мята.
Не падняць галавы,
Не дайсці да хаты…
— Да-а-вя-дзі-і! —
Рэха даль гукае.
Пераблытаўся шлях і вечар.
Долу далонь —
на развітанне.
Песня — на сустрэчу.

Сімпатычны верш! Як хораша спалучыліся ў ім сучаснае і народна-частушачны матыў, абумовіўшы псіхалагічнасць пачуцця, яго гнуткасць і рухомасць.

А вось верш з кнігі «Ясельда» — з іншага псіхалагічнага кантэксту:

Для сваёй адзінае дачушкі
На вякі (вядома ж, на вякі!)
Вышыла матуля мне падушкі,
Лёгкія,
як дым,
пухавікі.
Вунь яны,
прывезеныя з дому,
Хораша цвітуць, як сенажаць.
…Ты даруй мне, мама, што мілому,
Так, як ты, не ўмею мякка слаць.

Сёння шмат гавораць пра асацыятыўны пачатак, звязаны з разнастайнымі ўмоўнасцямі. У Янішчыц эфект асацыятыўнасці дасягаецца іншымі — больш традыцыйнымі — сродкамі.

У яе кнігах, па сутнасці, няма кніжнасці, літаратуршчыны, якая вельмі замінае маладым паэтам, асабліва пачаткоўцам. Янішчыц шукае натхнення ў жыцці, звяртаецца да жывога народнага слова. Яе паэзія прарастала галасамі продкаў — касцоў і жней. «Мне ў жыта хочацца ўвайсці, мне вечнасцю здаецца жыта» — гэты матыў, які так ёміста адбіўся ў паэзіі Аляксея Пысіна, хвалюе і мастацкае ўяўленне Янішчыц.

І ўсё ж такі пытанне сувязі з жыццём не здымалася. Каэфіцыент яго пераламлення ў яе творах трэба было пастаянна павялічваць.

Першая кніга з «сінкрэтызмам» яе агульнаэмацыянальнага тону, засведчыўшы несумненныя здольнасці паэтэсы, падказвала патрэбу ў большым «зазямленні» яе паэзіі, у звароце да канкрэтыкі, забеспячэнні эмоцыі канкрэтнасцю і дакладнасцю паэтычнага выяўлення.

Другі зборнік, «Дзень вечаровы», выйшаў толькі праз чатыры гады — у 1974-м.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ля аднаго вогнішча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ля аднаго вогнішча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі
Уладзімір Гніламёдаў
Олександр Довженко - Україна у вогні
Олександр Довженко
Мікола Ермаловіч - Па слядах аднаго міфа
Мікола Ермаловіч
libcat.ru: книга без обложки
Штэфан Цвайг
Олександр Довженко - Україна у вогні (скорочено)
Олександр Довженко
Хулио Кортасар - Усі вогні ­— вогонь
Хулио Кортасар
libcat.ru: книга без обложки
Надзея Статкевіч
Валентина Островська - Життя в житті - Символи-вогні
Валентина Островська
Отзывы о книге «Ля аднаго вогнішча»

Обсуждение, отзывы о книге «Ля аднаго вогнішча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x