Уладзімір Гніламёдаў - Ля аднаго вогнішча

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гніламёдаў - Ля аднаго вогнішча» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Юнацтва, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ля аднаго вогнішча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ля аднаго вогнішча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе расказваецца аб творчасці Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, В. Зуёнка і іншых. Гэта майстры розных творчых індывідуальнасцей. Сёння яны разам са сваімі старэйшымі таварышамі нясуць «галоўную службу» ў літаратуры, пішуць таленавіта і цікава. Ідэйна-мастацкая праблематыка іх творчасці, звернутай да сучасніка, выключна багатая і разнастайная. Аб гэтым і вядзе гаворку аўтар.

Ля аднаго вогнішча — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ля аднаго вогнішча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паэтэса адкрытай душы, яна не маніла ў сваіх вершах: пісаць, як дыхаць — было яе правілам. Душэўная, грамадзянская актыўнасць з’яўлялася галоўным зместам яе паэзіі, усебакова і глыбока ўнутрана звязанай з жыццём, з роднай зямлёй.

Разам з тым, відаць, памылкай было б спрашчаць творчы шлях паэтэсы, уяўляць яго роўным і гладкім — ад перамогі да перамогі. Не, ён — як у кожнага сапраўднага паэта — быў драматычным, унутрана канфліктным і мала лагодным. Дзесьці ў сярэдзіне 60-х гадоў яна адчула, што залішняя «замілаванасць» і «задушэўнасць» шкодзяць некаторым вершам, што напеўнасць традыцыйных паэтычных форм не ўзмацняе выразнасці думкі. Застаючыся паэтэсай — гэта яе галоўнае і адзінае прызванне ў літаратуры, — яна паралельна звярнулася да іншых жанраў, да прозы.

З’яўляюцца кнігі апавяданняў, навел «Пацеркі» (1966), «Травіца брат-сястрыца» (1971).

Проза Е. Лось — проза паэтэсы, вельмі лірычная і асабовая па сваёй стылістыцы, з рысамі «інтыму» і той своеасаблівай далікатнасці і тонкасці ў пачуццях, якая сагравае творы, робіць іх адметна шчырымі і прывабнымі. Мне добра запомнілася апавяданне «Яська». У Яські — так называлі ў вёсцы сямейнага чалавека Івана Казіміравіча — здарылася бяда: памерла жонка, пакінуўшы яму чатырох дзяцей — адно другога, як кажуць, не падніме: «Стасі — дзесяць, Галюсі — шэсць, Юзіку — пяць гадкоў, а малодшай Ірэнцы ўсяго два з хвосцікам». І сам бацька нямоглы: «Пасля смерці жонкі аслабеў Яська на вочы. Прачнецца раніцай — і аж галавой круціць, як певень: левым вокам ці правым глядзіць на рэч, каб разабрацца, што перад табой — кашуля ці парткі, чапяла ці качарга. З дзецьмі цяжка. Паспрабуй спраўся з імі ледзь не сляпы: апрані ранічкай, навары есці і накармі, памый пялёнкі, соску зрабі». Пісьменніца нібыта правярае характар свайго героя, меру яго чалавечых магчымасцей, наколькі ён «чалавечны», гэта значыць, наколькі ён адчувае сваю адказнасць за сябе і за іншых.

Яська не аддае малых на выхаванне ў дзетдом. Ён добра разумее, што пры дзецях ніхто яго не можа замяніць, што бацька ў дзяцей адзін. У гэтым героі адлюстраваліся ўяўленні пісьменніцы пра чалавечнасць, пра хараство чалавека.

Яе душэўнасць, дабрата выразна праявіліся і ў творах для дзяцей…

Так, мастацтва Е. Лось сагрэта актыўнай любоўю да чалавека. Мне добра помніцца яе верш «Косы» — пра жанчын, дзяўчат, што не дачакаліся з вайны сваіх мужоў і каханых:

Вясновы дым
над горадам малым…
Кіно — дзядам,
дзіцячы сад — малым…
А што сярэднім — з косамі, як лён,
І нават пасівелымі з тых дзён,
калі каналі ў полымі сады
І за вінтоўку браўся малады?
«Сярэдніх» пашкадуйце, салаўі…
Ні шчасця ў іх, ні людскае сям’і,
Ні паратунку ад таемных слёз,
ні радасці ад кос,
цудоўных кос,
Бо тыя, для каго яны раслі,
ляжаць, непакароныя, у зямлі.

Подзвіг народа, гераічнае мінулае, Айчынная вайна не пераставалі хваляваць паэтэсу. «На ваенную тэму пачала пісаць куды раней, чым на ўсе іншыя», — гаворыць яна ў артыкуле «На магіле брата». Старэйшы брат Еўдакіі Якаўлеўны, Сяргей, загінуў на фронце пад Кіевам, у Фаставе. «Імкнуся сказаць, — прызнаецца яна, — не толькі пра свайго брата, а і пра ўсіх братоў і бацькоў, што ваявалі на фронце і ў партызанах, цаной сваіх жыццяў здабылі перамогу, абаранілі ўладу Саветаў. Так была напісана брэсцкая рэч — „Гавораць бессмяротныя“, і фастаўскі вянок, і паэма пра Хатынь, і партызанскія рэчы, і маналог пра Сотую дывізію…»

Да вайны ва Ушацкім раёне было 54 тысячы жыхароў, пасля вайны засталося 20 тысяч, — паведамляе яна ў эпіграфе да аднаго з вершаў. Услаўленню народнага подзвігу аддадзена шмат сіл. Хто не памятае яе вершаў «Абеліскі», «На магіле бацькі Міная», «Вёскі, якія не ўсталі», «Беларускія хлопчыкі», «Пісьмо ў Фастаў» або «Дзяўчаты мінулай вайны»… Праўда жыцця, праўда перажытага, што шырокай плынню ўвайшла ў творчасць Е. Лось, рэзка павялічыла магчымасці яе паэтыкі і інтанацыі, якая таксама хвалюе і актыўна працуе на змест. Узросшая на народнай глебе, мастацкая індывідуальнасць паэтэсы паўстае вельмі выразна. Багаты жыццёвы вопыт, пафас чалавечнасці, вастрыня пачуццяў, высокі і непаўторна асабісты ўзровень майстэрства — усё гэта неад’емныя ўласцівасці яе паэтычнай постаці.

Зацікаўленасць жыццём, глыбіня душэўнага позірку — вось што апладняла яе песню, рабіла яе нацыянальна непаўторнай і цікавай далёка за межамі рэспублікі. Голас беларускі чуецца мне ў пяшчотным вершы «Беларускія хлопчыкі»:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ля аднаго вогнішча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ля аднаго вогнішча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі
Уладзімір Гніламёдаў
Олександр Довженко - Україна у вогні
Олександр Довженко
Мікола Ермаловіч - Па слядах аднаго міфа
Мікола Ермаловіч
libcat.ru: книга без обложки
Штэфан Цвайг
Олександр Довженко - Україна у вогні (скорочено)
Олександр Довженко
Хулио Кортасар - Усі вогні ­— вогонь
Хулио Кортасар
libcat.ru: книга без обложки
Надзея Статкевіч
Валентина Островська - Життя в житті - Символи-вогні
Валентина Островська
Отзывы о книге «Ля аднаго вогнішча»

Обсуждение, отзывы о книге «Ля аднаго вогнішча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x