Раман Свечнікаў - Рома Свечнікаў. Кніга 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Раман Свечнікаў - Рома Свечнікаў. Кніга 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Издательство: Логвінаў, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рома Свечнікаў. Кніга 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рома Свечнікаў. Кніга 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга — кішэнны жыццяпіс былога мінскага студэнта Рамана Свечнікава. Раман кінуў БДУІР, у якім адчуваў, як яго заварочваюць “у пыльны савецкі дыван”, сабраў 23-кілаграмовы заплечнік і выправіўся ў беcтэрміновую кругасветку, адчуваючы, што імкнецца паспець у вароты, якія зачыняюцца проста перад ім. За больш чым 700 дзён заплечнік стаў важыць кілаграмаў 10, а з менскай вопраткі засталася адзіная цішотка, падораная сябрам.
“Так шмат засталося ззаду, што я ўжо не магу згадаць, кім быў той чалавек, які сямсот дзён таму выйшаў з дому. Але ёсць гэтая кніга, праз якую я магу выйсці да пачатку, — піша Раман, прэзентуючы кнігу ў сацыяльных сетках. — Калі ты калі-небудзь набудзеш яе ў краме, то прашу, найперш закрэслі імя аўтара — яно не азначае роўна нічога. Няхай гэта гісторыя будзе тваёй”.

Рома Свечнікаў. Кніга 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рома Свечнікаў. Кніга 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Я не шкадую грошай на творчасць, для чаго яшчэ жыць? – кажа яна.

Дарога сутыкае мяне з выдатнымі людзьмі. Жыві мы ў адным горадзе, абавязкова зрабіліся б блізкімі сябрамі. Але нязведанае кліча, таму я купляю білет на цягнік да Уфы і вечарам выязджаю.

Званіць мабілка. Мама кажа, што памерла бабуля.

Бабуля памерла?

Яна сказала, што будзе жыць, пакуль яе ўнук вучыцца... Мне да дому – тры тысячы кіламетраў. Гэта, на злом галавы, тры дні дарогі. Можна яшчэ на самалёце. Назад у Менск? Я не магу, ніяк не магу.

Цягнікі сутыкаюцца ўнутры мяне, рэйкі плавяцца, зварухнуцца не атрымліваецца. Калі б толькі мяне было два!

Мне вельмі хочацца адпачыць ад дарожных размоваў, і паўдарогі да Уфы я маўчу, але адзін са спадарожнікаў усё роўна пачынае распытваць мяне. Слова за слова, і да размовы падключаюцца суседнія купэ. Урэшце мяне забяспечваюць ежай на некалькі наступных дзён.

Уфа вельмі падобная на Менск сваімі сталінскімі будынкамі, спальнымі раёнамі і колькасцю заводаў. Тут ужо прыкметна халадней. Я закупляюся ў сэкандзе зімовай вопраткай. Усё на грошы, зэканомленыя на квітку ў Казахстан.

Машына за машынай – і я ўрываюся ў Сібір. На кальцавой Чэлябінска я спыняю дальнабоя Юру. На яго руцэ набітае воблачка, усярэдзіне якога напісанае імя «Наташа». З размоваў за жыццё я даведваюся, што яго жонку клічуць Вера, а палюбоўніцу Маша. Хто ж гэтая таямнічая Наташа, я так і не адважваюся спытаць.

За акном мільгаюць толькі балоты і лясы. Тэмпература апускаецца ніжэй за нуль, пра што сведчаць замёрзлыя кроплі на люстэрках задняга віду. Ад холаду размаўляць не хочацца – мы прабіраемся праз тайгу. На навасібірскай развязцы нашы шляхі разыходзяцца, Юру – на Кемерава, а мне – на Алтай.

Я планую затрымацца ў Навасібе на пару дзён. Мясцовыя байкеры падказваюць мне кавярню, у якой я спадзяюся знайсці ўпіску. Яны апісваюць яе як месца, дзе тусуюцца «ўсялякія дрэдастыя». Гэтак і здараецца: я знаёмлюся з дрэдастай афіцыянткай Насцяй. Насця маленькая, ёй дваццаць чатыры, у яе зататуяваная левая рука, яна смяецца, быццам мульцяшны персанаж. Я пасяляюся ў яе на кухні. Пара дзён плаўна перацякаюць у пару тыдняў. Я сплю па дванаццаць гадзін і нічога не раблю. Я маю вялікую патрэбу ў такім адпачынку.

За мінулыя месяцы я пазнаёміўся з сотняй людзей і праехаў больш за дзесяць тысяч кіламетраў. Даводзілася спаць на вуліцы, даядаць за кімсьці ў «Макдоне», не мыцца тыднямі і прасіць міласціну. Я выдатна разумею, што такое жыццё на вуліцах урбана. На Алтаі мноства аддаленых паселішчаў. Пакуль я дакладна не ведаю, куды накіроўваюся, але прыйшоў час выбірацца з гарадоў.

Глава 5

Рома на Алтаі

Дом на краю зямлі

– Ты шо, дурань – ноччу ісці? Ды цябе ваўкі зжаруць!

У цемры я выходжу з Паспаўла. Да Чарбая каля трыццаці кіламетраў лесавознай дарогі. Чарбай – схаванае ад цывілізацыі паселішча ў горнай тайзе, у якім пастаянна жывуць усяго некалькі чалавек. Пешшу дабірацца туды ніяк не менш за шэсць гадзін, на транспарт спадзявацца не выпадае – дарога ў такім стане, што на ёй у самы раз ладзіць трофі-гонкі.

Першае, з чым даводзіцца змагацца, – страх перад начнымі гукамі лесу. Важна замацаваць у мозгу, што ў гэтую пару года есці цябе ніхто не збіраецца – у гушчары да халеры лёгкай здабычы. Звер можа напасці, толькі калі сам спалохаецца. І каб ты не быў для яго сюрпрызам, ісці праз лес трэба бадзёра і гучна. Я падымаю дух песняй «Служили два товарища».

Другая праблема – моцная забалочанасць мясцовасці. Чаравікі тонуць у месіве, раз-пораз даводзіцца абыходзіць велізарныя лужыны. Праз дзесяць кіламетраў я сутыкаюся з першай сур’ёзнай перашкодай – ракой. У месцы, дзе яе перасякае дарога, плынь, здаецца, не глыбейшая, чым па калена. Абутак адразу ж прамакае наскрозь, я грэюся думкай пра тое, што наперадзе гарачая гарбата і цёплая печ. Праз чатыры гадзіны пачынаю нервавацца.

Мяркуючы па мапе, якую я сфатаграфаваў з інтэрнэт-старонкі, я ўжо павінен быў дабрацца да закінутай вёскі, але навокал холадна і бязлюдна, як і раней. Ацаніць, ці правільна я трымаю кірунак, вельмі складана – неба зацягнутае хмарамі, а компаса ў мяне, вядома ж, няма. Я зноў натыкаюся на раку. Бачу дастаткова свежыя палоскі, пакінутыя аўтамабільнымі пратэктарамі, і велізарныя сляды сабачых лап. Вельмі хочацца верыць, што гэта менавіта сабачыя сляды.

Тэмпература падае ніжэй за нуль, пра гэта сведчаць абледзянелыя беражкі ручая. Спыняцца нельга – адразу замерзну. Ломіць спіну, чвякаюць мокрыя чаравікі, хочацца есці і спаць. Я ледзьве цягнуся. Выбару не застаецца – трэба распальваць вогнішча і ставіць палатку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рома Свечнікаў. Кніга 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рома Свечнікаў. Кніга 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Рома Свечнікаў. Кніга 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Рома Свечнікаў. Кніга 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x