I ja wytrzeszczyłem gały.
Wiedziałem: nie mogę ruszyć pierwszy. Żeby uczynić krok, muszę pozbyć się przestrachu, patrzeć na zjawę zwyczajnie, niefrasobliwie jak dziecko, opanować rozdygotanie. Albo też zbliżyć się do maszkary udając rozbawienie, pogłaskać po futerku, wyszczebiotać słowa uciechy, bez popisywania się fałszywą odwagą. Udało mi się to osiągnąć na tyle szybko, że w następnej chwili zapragnąłem nie pozbywać się lęku, na odwrót, nasiąknąć nim do samego szaleństwa, żeby nie przepadł ów stwór, który zaczarował mnie na sposob baśniowy; żeby nie zakończyło się wszystko na wywołującej ziewanie rozmówce, kto wie, czy nie z najbliższym sąsiadem.
Rzuciłem się więc do ucieczki, w dziwne uciekanie, zupełnie bez emocji, na próżno usiłując zatrzymać w sobie chociażby wstręt do powrotu w rzeczywistość. (Trudno wyobrazić sobie bardziej szare bytowanie od tego, które jest wynikiem rozumienia, że wszystko da się objaśnić bez reszty).
Biegło mi się z dołu.
Z łaskoczącym uczuciem śmieszności.
Przeł. Jerzy Plutowicz
Занатоўкі для памяці / Zapiski dla pamięci
Занатоўкі для памяці
* * *
Вятрыскі ў нас ад выгану з багоннікам; гудзяць у коміне ды пасвістваюць у дратах, цубаняць дажджамі па высокай адгэтуль сцяне дому, a ўзімку накурганьваючы каля яе снегу. У жніво налятаюць яны ад паўднёвых палёў з пахамі спелага збожжа i ссохлага палыну. Буры з грымотамі наводзяць паганскі пярэпалах. Як жа па-райску пасля таго бярэцца зелянець агарод: кучаравіцца моркаўка, выструньваецца буракоўе, агурэчнік у квецені нагадвае сабой аселы з неба дзівосны дыван, акурат побач расцвілага маку, а лісці гарбуза, што ў бульбянішчы, смешна падобныя на чуйныя вушы свіней, затоеных у шкодзе... Тады нават сваркі вераб'ёў са шпакамі за будку на шчытовішчы здаюцца весялосцю.
Пад старою яблыняй з павіслым ад пладоў галіноўем знаходжу я апалыя папяроўкі, празрыстыя ад выспеласці, у якіх, калі глядзець на ix пад сонца, відаць зярняткі. Ем з лакомлівасцю падлетка, што залез у чужы сад. Вачыма ўявы бачу я нябожчыка бацьку i тое, як ён крывіцца на маё гэтае смакаванне: „Яблычкі табе ў галаве, а не работа!".
* * *
... Стаяць аднаму ў крынічнай рэчаньцы ды пад высокім небам канца лета. Яшчэ не адлятаюць журавы i дзікія ryci, a ўжо перацвітае поплаў i пусцее поле. Босыя ногі заносіць пяском быстрая вада, яна жывым срэбрам паблісквае пад стромаю з шяздоўем плісак. На бяскрай пожні выгналі авечак i кароваў без пастуха, a ў пыльных прыгуменнях буяць малатарні. І чуваць гвалт торгу ў мястэчку, за хатамі з садкамі, у якіх залацеюць грушы, усё роўна бы абсыпаныя медзякамі дзеля незвычайнасці якое, ды трохі па-дзіцячаму румяняцца зімовыя яблыкі. На загонах у нізках клапоцяцца гаспадыні, відаць i дзяўчат (іхнюю паненчынасць пазнаюць па нецярплівасці).
Стаяць самому сабе перад усім i ўсімі, у гаснучае лета, але перад сытай восенню. Селяніну гэта зразумець! Калі гэта праўда, што без задаволенасці няма прыгажосьці, дык i я ведаю, чаму падабаліся мне кастрычніцкія імжа i сутонне, апалая лістота i завугольны вецер, дождж на шыбах i рыпат веснічак... Таемнасць поначнага падворышча. Цяплынь пасцелі ў дажджоўе, сон пра свежаванне (запах ад смаленага саламяным агнём кормніка, якога калолі пад Каляду).
* * *
У прыгарадзе добра, утульней у драбноце дзён. Пражывеш сабе ix, адзін за адным, без прэтэнзіяў на якую-колечы значнасць. У прадвесне, калі ўранні хрумсціць пад нагамі талы снег, прымарожаны за ноч, ідзеш у цяпліцу пасеяць першыя агуркі. Карміць будзеш курэй-нясушак. Потым, у позні ўзыход сонца, паснедаеш з жонкаю ды дзяцьмі (яны спяшаюцца ў школу). Сядзеш у сваю з'езджаную легкавушку, што стаіць за акном на панадворчыку, i пунктуальна — дзякуючы ёй — пабудзеш на казённай рабоце, з якой ясі хлеб (табе, вядома, напляваць на яе).
Час ад часу ў ваколіцы згвалтуюць чыюсьці дачку нейкія лайдакі або абкрадуць далейшага суседа прыезджыя зладзеі; бывае, кагосьці заб'юць бандыты (пазалетась — агародніка Рухаймозга). З прыцемкам не трэба выход зіць у завулкі, нікуды. A калі хрысціны спраўляеш ці паклічаш сваякоў на Каляду або іншы баль які надумаеш, дык няхай лепей заначуюць у тваім доме госьці (ёсць жа тых пакояў!).
* * *
...Бы выява таемнага скарбу мігацеў заліўны Доўгі луг у Юр'еў дзень, калі бабуля выводзіла мяне глядзець поле. З жытнёвае руні не было ўжо відаць вароны, сеўшае ў яе, што прарочыла ўраджайнасць i хлеб аж на ўсю зіму. Але нішто так не засела ў маёй памяці з тае вясны, як той мігат, быццам гэта самое сонца купалася ў тым лузе, пырскаючы ва ўсе бакі i пужаючы кнігаўкі. Хацелася стрымгалоў пабегчы туды i, схаваўшыся за вербалозамі, самому ўбачыць тую цудную гулянку (гэтак кавалеры падгледжвалі дзяўчат на сажалках). Я не цяміў, што прыгажэй ёсць заўсёды здалёку (вада тая аказалася са страхотна грузкім дном з плоймаю апалонікаў).
На ўскраі сваёй палоскі мы рассцілалі радзюжку, каб прысесці на сырой зямліцы паесці. На ручнік выкладвала бабуська пару гатаваных яёк, па скібцы хлеба, i ставіла адмысловую, малую, гладышку з кіслым малаком, (акуратненька абвязаную хусцінкаю). Знаходзілася i крышынка солі.
Читать дальше