Святлана Белая - Максім Багдановіч — крытык

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Белая - Максім Багдановіч — крытык» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Максім Багдановіч — крытык: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Максім Багдановіч — крытык»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

...У сваёй працы я імкнуся на аснове ўжо вядомых звестак аб Багдановічу-крытыку, а таксама паводле ўласных назіранняў і дакументаў, што знаходзяццаі ў музеях і архівах, абгрунтаваць, якім сур’ёзным і арыгінальным крытыкам быў М. Багдановіч, якія плённыя вывады пакінуў для літаратуразнаўчай навукі.

Максім Багдановіч — крытык — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Максім Багдановіч — крытык», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Спецыяльнай навуковай працы пра Багдановіча-крытыка пакуль што няма. У кнігах М. Стральцова “Загадка Багдановіча”, А. Лойкі “Максім Багадновіч”, Р. Бярозкіна “Чалавек напрадвесні”, А. Бачылы “Дарогамі Максіма Багдановіча”, Н. Ватацы “Шляхі паэта”, артыкулах у перыядычным друку − разглядаюцца асаблівасці крытычнага мыслення паэта. (Толькі А. Лойка і М. Стральцоў прысвяцілі яму ў сваіх працах асобныя раздзелы крытычнаму майстэрству Багдановіча).

У сваёй працы я імкнуся на аснове ўжо вядомых звестак аб Багдановічу-крытыку, а таксама паводле ўласных назіранняў і дакументаў, што знаходзяццаі ў музеях і архівах, абгрунтаваць, якім сур’ёзным і арыгінальным крытыкам быў М. Багдановіч, якія плённыя вывады пакінуў для літаратуразнаўчай навукі.

РАЗДЗЕЛ І

Тое, што да рэвалюцыі на Беларусі М. Багдановіча ведалі пераважна як паэта, сёння нас не здзіўляе. Пры жыцці “Максіма-кніжніка” выйшаў адзіны зборнічак яго вершаў “Вянок”. З некаторымі вершамі можна было пазнаёміцца, чытаючы папулярную ў той час газету “Наша ніва”.

А дзе друкаваліся крытыка-публіцыстычныя артыкулы, эссэ Багдановіча, яго проза? У “Нашай ніве”, дакладна вядома, знаходзіцца толькі тры яго апавяданні [6] “Музыка”, “Шаман”, “Апавяданне аб іконніку і залатару…” і артыкул “Глыбы і слаі”. Пераклад жа Светазара Ваянскага “Юдава поле”, артыкул “Не жаласці, а праўды!” толькі прыпісваюцца М. Багдановічу. У іншых беларускіх выданнях надрукавана яшчэ некалькі матэрыялаў Максіма Адамавіча. Два артыкулы ў газеце “Вольная Беларусь” [7] “Хто мы такія?”, “Забыты шлях”. , па аднаму ў “Каляднай крыніцы”, “Каляднай пісанцы”,

часопісе “Krywicanin”. Яшчэ пяць яго артыкулаў знойдзем у часопісе “Украинская жизнь” [8] “Краса і сіла”, “В. Самійленка”, “Дзейнасць мінскага беларускага камітэта”, “А гуманізме і неабачлівасці”, “На беларускія тэмы”. . А дзе надрукаваны астатнія багдановічавы творы? Іх трэба шукаць у рускіх выданнях. У «Ежемесячном журнале», «Северной газете», «Северных записках», «Нижегородском листке». І, безумоўна, у яраслаўскай газеце «Голос», з якой актыўна супрацоўнічаў М. Багдановіч. Больш як 40 яго празаічных твораў было надрукавана на старонках «Голаса». Акрамя таго ў савецкі час знойдзена шмат аўтографаў з паметкамі: “Яраслаўль, рэдакцыя газ. «Голас». Менавіта з гэтым рускім выданнем звязана крытычная дзейнасць Багдановіча.

Дакладна невядома, калі М. Багдановіч пачаў супрацоўнічаць з газетай. У 1958 годзе С. С. Каныгін, былы рэдактар «Голоса», у адказ на запытанне Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР паведаміў, што М. Багдановіч часта друкаваў у «Голосе» вершы, апавяданні, нарысы, артыкулы. Тады ж навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры І. І. Гарэцкім быў прагледжаны архіў «Голоса» за 1909−1917 гг. і з удзелам С. С. Каныгіна прачытаны ўсе тэксты з подпісамі М. Б. і некаторымі псеўданімамі. Былы рэдактар пацвердзіў, што М. Багдановіч з’яўляецца аўтарам вершаў «Жду я...» (1910 г.), «Весеннее» (1910г.), «Из испанских мотивов» (1910), «Не сердись на меня, тихий друг» (1910), апавядання «После концерта Яна Кубелика» (1909) і іншых. Але захаваліся ўспаміны самога Каныгіна, дзе ён піша, што М. Багдановіч пачаў супрацоўнічаць з «Голосом» з восені 1911 г., будучы студэнтам Дзямідаўскага юрыдычнага ліцэя. Хутчэй за ўсё з 1911 года пачалося актыўнае супрацоўніцтва з газетай, бо да гэтага часу ў «Голосе» змешчана не болей дзесяці яго твораў. Безумоўна, высветліць пачатак супрацоўніцтва з газетай важна. Але ў першую чаргу, на маю думку, трэба адказаць на такія пытанні: чаму сярод мноства газет Яраслаўля Максім Багдановіч выбраў менавіта «Голос»? Чаму публікацыям на яго старонках ён аддае столькі часу і сіл? Каб зразумець гэта, трэба ўявіць само выданне, пазнаёміцца з людзьмі, што працавалі у ім. Тады многае становіцца зразумелым.

«Голос» − штодзённая, грамадска-палітычная і літаратурная газета, выдавалася ў Яраслаўлі з 1909 г. па 1918 г. Яе выдаўцамі з’яўляліся пляменнік вялікага рускага паэта М. А. Някрасава − Канстанцін Фёдаравіч Някрасаў і вядомы ў горадзе журналіст, былы супрацоўнік газеты «Северный край» Мікалай Пятровіч Дружынін.

К. Ф. Някрасаў быў па натуры чалавек вельмі супярэчлівы. Ён прытрымліваўся поглядаў ліберальнага дваранства. Мог імгненна захапіцца ідэяй, якую спрабаваў увасобіць у жыццё.

К. Ф. Някрасаў свайго багацця не меў. Газеты ён заснаваў на сродкі маці. Пасля яе смерці яму засталася спадчына, недзе 30 тысяч капіталу, які ён пусціў на выдавецтва. Вельмі патрэбную, але дарагую і нявыгадную ў камерцыйным плане працу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Максім Багдановіч — крытык»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Максім Багдановіч — крытык» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Максім Багдановіч — крытык»

Обсуждение, отзывы о книге «Максім Багдановіч — крытык» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x