Пятро Рунец - Ніколі не забудзем

Здесь есть возможность читать онлайн «Пятро Рунец - Ніколі не забудзем» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Юнацтва, Жанр: Биографии и Мемуары, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ніколі не забудзем: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ніколі не забудзем»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэту кнігу, якая неаднаразова выдавалася, напісалі самі дзеці. Юныя аўтары расказваюць пра суровы час Вялікай Айчыннай вайны, пра гітлераўскую акупацыю, зверствы фашыстаў, гераізм савецкіх людзей.

Ніколі не забудзем — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ніколі не забудзем», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі я ўзбегла на палянку, немцы выпусцілі па мне чаргу з аўтамата. Куля трапіла ў правую нагу і зачапіла косць. Я павалілася ў снег. Людзей паблізу не было. Немцы падышлі да мяне, пасмяяліся і, ударыўшы некалькі разоў прыкладам, пайшлі далей.

Дзень быў халодны, марозны. Я ляжала босая і амаль голая і вельмі змерзла — зуб на зуб не пападаў. Каб не акалець зусім, рашыла узняцца і ісці. Напружыўшы ўсе свае сілы, з цяжкасцю ўстала і тут жа павалілася на снег. Кроў цякла з маёй нагі цурком, і снег вакол зрабіўся чырвоны. Я ляжала, можна сказаць, у лужыне ўласнай крыві. Змяркалася. Я ўжо не адчувала ні болю, ні холаду. Наадварот, мне стала надта лёгка і цёпла, так цёпла, што нават здалося, быццам я ляжу на печы са сваёй мамай, яна расказвае мне якуюсьці цікавую казку. А потым папоўз шэры густы туман і ўсё схаваў з вачэй. Я ўпала ў непрытомнасць.

Ачнулася ў акопе сваіх суседзяў, якія выпадкова натрапілі на мяне і падабралі. Побач стаялі маркотная сястра Ніна і ўся ў слязах мама. Ад іх я даведалася, што наш акоп фашысты спалілі. Акрамя таго што ў мяне нага была паранена, я яе яшчэ адмарозіла. Лякарстваў не было, і маці лячыла мяне як умела.

Пасля гэтага немцы не пакідалі наш лес. Яны ўсё часцей і часцей прыходзілі лавіць людзей.

17 сакавіка 1944 года раніца была марозная. Жанчыны ў акопе займаліся сваімі справамі. Маці і Ніна стаялі ля майго ложка і бедавалі. Раптам ля акопа пачуўся тупат нечых ног. Мы хутка пахаваліся: мама пад ложак, а я з сястрой на ложку, пад сеннікамі. Дзверы расчыніліся, і ў акоп ускочыў немец з аўтаматам напагатове. Мы замерлі ад страху і гневу. Немец пачаў крычаць на ўсё горла:

— Матка, давай яйка, масла, млека!..

Астатнія салдаты лавілі каля акопа курэй.

Потым усіх людзей павыганялі з акопаў.

Адзін немец сабраў усе нашы кашолкі, начоўкі, рэшаты і іншыя рэчы, склаў іх на нары ў кучу і падпаліў. Сухі лом хутка ўспыхнуў яркім полымем. Дым ахутаў акоп... Ён выядаў вочы. Агонь падбіраўся ўсё бліжэй да мяне. Нарэшце на маёй галаве пачалі курэць валасы. Я тушыла іх рукамі. Мне стала горача і млосна, але я ляжала і не варушылася. На наша шчасце, накат у акопе быў сыры і не загарэўся.

Калі немцы крыху адышліся, маці вылезла з-пад ложка, патушыла агонь і пайшла ў глыб лесу. А мне сказала, каб я ляжала, бо ўзяць з сабою мяне яна не можа. Пайшла і Ніна. Я засталася ў акопе адна.

Было столькі дыму, што за ім не відаць дзвярэй. Унізе дыму было менш, і я хацела злезці з ложка, але боль у назе не даваў магчымасці нават паварушыцца. Тады я сабрала рэшту сіл і клубком скацілася на падлогу. Я ўдарылася і доўга ляжала беспрытомная. Уночы прыйшла мама і абліла мяне халоднай вадой. Калі я апрытомнела, то не магла расплюшчыць вочы, яны нібы склеіліся ад дыму.

Як высветлілася потым, дым выеў мне вочы, і я два тыдні нічога не бачыла. Затым я пачала патроху бачыць, а цяпер бачу добра, але гэтага выпадку я сапраўды ніколі не забуду.

Я расказала толькі два факты з майго жыцця. А колькі іх было яшчэ пасля гэтага!

Вясною я стала крыху хадзіць. 13 мая немцы ланцугом ішлі па нашым лесе — на адлегласці выцягнутых рук адзін ад другога. Гэта была іх апошняя блакіроўка. Мяне з мамай забралі ў палон, а Ніна засталася ў лесе. Яна разам з маёй цёткай Наташай і яе дачкой Маняй схаваліся ў вадзе, у возеры.

Нас і другіх сялян, якія трапілі ў іх рукі, пагналі ў канцлагер, у мястэчка Клясіцы. Адтуль мы надумаліся ўцячы, бо там было дужа дрэнна. У невялікай хлебапякарні знаходзілася восемсот чалавек, калі не больш. Стаяць і то не было дзе, не то што сесці. Трымалі нас пад замком, на двор выпускалі адзін раз у дзень. Есці давалі паўлітра баланды з конскім мясам і грамаў сто хлеба з апілкамі.

Калі змянілася камендатура, мама, я і яшчэ адна жанчына з суседняй вёскі Паўлава падлезлі пад дрот і кінуліся ўцякаць. Уцячы-то ўцяклі, але спаткалі гора і на гэты раз. Мы туляліся па лясах і балотах, ніяк не маглі прыйсці ў свой лес. У час бадзяння немцы злавілі нас і адвезлі у Латвію. Ніна з цёткай, як я потым даведалася, жылі на старым месцы ў лесе. Пра нас яны нічога не чулі.

Аднаго разу якаясьці жанчына з дзяўчынкай падарваліся на міне недалёка ад нашай вёскі. Хтосьці сказаў Ніне, што гэта я з мамай. Ніна з цёткай сабралі рэшткі забітых і пахавалі іх...

Калі Чырвоная Армія вызваліла Латвію ад нямецкіх захопнікаў, мы тут жа адправіліся дамоў. У суседняй вёсцы спыніліся адпачыць. Знаёмыя людзі, убачыўшы нас, вельмі спалохаліся, бо яны лічылі, што мы загінулі і пахаваны... Мы расказалі, што з намі было.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ніколі не забудзем»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ніколі не забудзем» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ніколі не забудзем»

Обсуждение, отзывы о книге «Ніколі не забудзем» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Аноним 8 марта 2021 в 12:03
Книга топ всем советую чтоб прочитали и кто беларус
лациум швец 4 апреля 2021 в 20:03
книга прикольная но я не черта не понимаю
Ольга 20 марта 2022 в 14:28
Очень хорошая книга. В пользу.
Аноним 9 марта 2023 в 18:54
Крутая книга
Беата 4 апреля 2023 в 11:07
Очень интересная книга)
карина 16 мая 2023 в 19:23
ужасная книга нечерта не понятно
Руслан 1 февраля 2025 в 10:23
Я эту книгу ещё в 1982 перечитывал много раз.. Советую почитать, кто из Беларуси, и не только .
x