Борис Саченко - З запісак рэдактара

Здесь есть возможность читать онлайн «Борис Саченко - З запісак рэдактара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З запісак рэдактара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З запісак рэдактара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У шафе, сярод рознай адзежы, у кішэні старога паліто майго бацькі доўгія 30 гадоў беражліва захоўваўся скарб — "агульны" сшытак з дзённікавымі запісамі, зробленымі ў час бацькавай працыў часопісе "Полымя". Нават я, родная дачка, ніколі не здагадвалася аб існаванні гэтага патаемнага документа хрушчоўскай "адлігі" і пачатку брэжнеўшчыны... (Святлана САЧАНКА).

З запісак рэдактара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З запісак рэдактара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Злуюся, што барацьба вакол "Полымя" займае і мае думкі. Я павінен быў думаць пра ненапісаныя старонкі. Апраўдваю сябе толькі тым, што "Полымя" вельмі важнае для справы Беларусі. Кожны куточак у ім не павінен трапляць у абы-якія рукі. Згубленага не вернеш. Але ні да каго не ха­джу, нікому ні пра што не гавару. Хопіць і таго, што думаю пра ўсё. Дый куды ісці? Дзе той чалавек, да якога я пайшоў бы і пагаварыў?.. Кожны думае пра сябе... Можа, хто думае і пра справу, ды баіцца адкрыцца, як другі раз баюся адкрыцца і я. (...)

26.1.67 г.

Чытаю Р.Гарадзі. Гэта пасля чытання твораў Кафкі, Камю, Іянэску. Пераконвае. А раней яшчэ лепей пераканалі мяне самі творы гэтых пісьменнікаў — гэта мастацтва. Вялікае мастацтва, можа, вышэйшая нават ступень мастацтва. Сапраўды, творчасць — гэта не што іншае, як стварэнне свайго свету маста­ком. Міфатворчасць, ці стварэнне, засяленне кавалачка зямлі, як гэта, напрыклад, зрабіў Фолкнер — над гэтым трэба яшчэ падумаць. Але і Кафка, і Камю, і Іянэску — гэта куды вышэй за ілюстратараў, натуралістаў, розных капіістаў. Не адлюстроўваць свет, што ты бачыш, а ствараць. Дый сапраўды, чаму я павінен пісаць толькі тое, што бачу, а не тое, што я ведаю пра тое, што бачу. Баюся толькі — гэтае высокае мастацтва астанецца для нас на некаторы час недасяжным. Вельмі ж далёка мы адсталі ад свайго часу, патрэбы дня зацямняюць і падаўляюць у нас творцаў. Мы павінны памагаць грамадству, і ўся гэтая помач, лічыцца, у тым, каб пісаць подпісы, ілюстрацыі да таго, што робіцца. Глядзець жа глыбока на ўсё — нельга, цябе не зразумеюць нават самі пісьменнікі. I яшчэ адно — каб усяму гэтаму мастацтву больш пачуццёвасці, "суперажывання". Сухаватае, завельмі "умозрительное". Камю ў "Чуме" больш пачуццёвы. У яго два светы — адзін як бы рэальны, а за ім стаіць яшчэ адзін свет, які ёсць. Ёсць усюды, дзе жывуць людзі, гэта як бы каркас, які аднолькава лажыцца, упісваецца ў любую сістэму. Тое ж у Кафкі, але ён больш стрыманы, сушэйшы. Музыкі б! Каб як на пласцінцы пішацца музыка, так за словам было запісана пачуццё "суперажывання". Уключыў "пласцінку" — і ты жывеш гэтым, хвалюешся...

Адмаўляць Кафку, Камю, Іянэску могуць толькі адпетыя дурні. Здаецца мне, што мастацтва далей будзе развівацца па дарозе, якую праклалі яны. Дый, можа, не яны, а Гогаль са сваім "Носам".

Трэба і сабе больш эксперыментаваць менавіта ў гэтым напрамку. Рэалістычнае мастацтва, як я пераканаўся, стаіць вельмі блізка да натуралізму, ілюстратарства. Ратавалі раней яго глыбіня, вобразы, тайнікі чалавечых душ. Цяпер ратуе крытыка сацыяльнага. Філасофіі ж няма. А без яе — творы бяскрылыя, аднадзёнкі. Не ўсе гэта бачылі, а эксперыменты нейкія я рабіў. I ў "Англіцкай сталі", дзе за кожным канкрэтным чалавекам і яго дзеяннем стаіць народ — Расія, Польшча, Бе­ларусь і іншаземцы (Форстэр). Ёсць гэта і ў "Апошніх і першых", у малых апавяданнях.

2.2.67 г.

Глядзеў дакументальныя фільмы "Чурлёніс" і "Сезан". I яшчэ больш пераканаўся: мастак — гэта свет, створаны яго фантазіяй. Няма свайго свету — няма і мастака. У мастака ўсё павінна быць сваё — і почырк, і манера пісьма, стыль, а галоўнае — свет, свет, свет. I пра гэта больш за ўсё трэба думаць мне цяпер. Баюся, што стварыць свой свет мне не ўдасца. Прычын на гэта многа — і тое, што ў нас разумение мастацтва зусім іншае, чым павінна было быць на самай справе, роля мастацтва зведзена да ролі газеты, надзённасці, "прываднога паса партыі". Ды па гэтым яшчэ можна было б жыць. Нельга жыць, не еўшы. А хлеб даюць нам толькі за тое, што лічаць патрэбным, што ў нас купляюць. I мы, ледзь толькі навучыўшыся вадзіць пяром, штампуючы, робім тое, што трэба нашым спажыўцам. Дзе там думаць аб вялікім, тым, што будзе хваляваць народ праз вякі!

I ўсё ж па меры сіл і здольнасцей трэба пра гэта думаць. Можа, прыклад Тырса дэ Маліна прыдасца: ён пісаў для царквы п’есу і п'есу для сябе, на хлеб і на вечнасць.

Не шкадую, што паглядзеў два фільмы. Можна было ісці на нараду — там нехта з тых, што кіруюць мастацтвам (сёння мастацтвам, а заўтра, можа быць, дворнікамі ці райпрамкамбінатам) — даваў нейкія ўказанні... (Ах, як падобна гэта на тыя ж дакументальныя фільмы, што я глядзеў у тым жа тэатры: у фільмах вядомыя дзеячы давалі такія ж, відаць, указанні італьянскім і нямецкім творцам... Там дзеячаў тых даўно няма, а ў нас жывуць, кіруюць... Кіруюць усім, чым можна кіраваць і чым нельга... Прыклад пакажа кіраўніцтва — артыкул у "Прав­де" пра "Новый мир" і "Октябрь".

I ўсё адно духам падаць не трэба. Трэба думаць, шукаць. А галоўнае — працаваць. Не думаць пра ўладу, прэміі, нават хлеб. Працаваць і працаваць. Толькі так нешта можна зрабіць...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З запісак рэдактара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З запісак рэдактара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З запісак рэдактара»

Обсуждение, отзывы о книге «З запісак рэдактара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x