Николай Аврамчик - Успаміны

Здесь есть возможность читать онлайн «Николай Аврамчик - Успаміны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1990, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Успаміны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Успаміны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Успаміны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Успаміны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Машынай яны паехалі за Быхаў. Спыніліся ў маляўнічых мясцінах. У шафёра знайшоўся нейкі чыгунок, у якім засмажылі яечню.

Аркадзь Куляшоў прызнаўся, што фактычна тады Алеся памерла для яго і што ён збіраецца напісаць пра ўсё гэта яшчэ адну паэму, якую, можа, нават і назаве «Зоркай Канікулай».

Я пачаў адгаворваць, маўляў, атрымаецца не вельмі прыгожа: раскрыецца тайна паэмы «Толькі ўперад» і тым самым як бы парушыцца праў дзівасць гэтага твора. Ён пагадзіўся і сказаў, што, відаць, назаве новую рэч «Магілёўскім краем».

Прыхільнікі паэзіі Аркадзя Куляшова, мабыць, ужо здагадваюцца, што паэт меў на ўвазе свой будучы твор «Далёка ад акіяна», які пісаў на працягу трох наступных гадоў.

Некаторыя нашы літаратары лічылі Аркадзя Куляшова аднаасобнікам-хутаранцам.

Канечне, людзі, якія да вайны памяталі, як ён актыўна ўдзельнічаў у штодзённым літаратурным жыцці, на працягу пасляваеннага часу заўважылі, што паэт паступова адасабляецца ад пісьменніцкай арганізацыі.

Але хто ведае, ці напісаў бы Аркадзь Куляшоў гэтулькі выдатных вершаў і паэм, у якіх адлюстраваны найболын значныя вехі сучаснай гісторыі нашага народа, калі б не сядзеў пустэльнікам, а мільгаў ва ўсіх навідавоку?

Другім здавалася, што ў Аркадзя Куляшова замкнёны характар. Прызнацца, і сам я думаў гэтак у пасляваенныя леты, цэлымі гадзінамі моўчкі праседжваючы побач з паэтам у альтанцы або гушкаючыся ў суседніх гамаках. А потым бянтэжыўся, калі чуў, як ён пачынае размову з сабакам:

— Джэк, будзь знаёмы з празаікам Імярэк. Ён напісаў аповесць Ікс. А вось гэта паэт Ігрэк, аўтар верша Зэт.

I называў самыя лепшыя творы аднаго і другога.

Пазней я пераканаўся, што паэт замыкаўся ў сабе толькі ў прысутнасці малазнаёмых людзей, дый замкнёнасць гэтая была адносная. 3 яе яго лёгка было вывесці — і ён рабіўся ажыўленым і гаваркім. А як заўважаў калегу на другім баку вуліцы, пераходзіў да яго, распытваўся пра жыццё-быццё, расказваў, над чым працуе сам.

Ты я, хто быў незнаёмы з ім асабіста, паводле ягонай творчасці ўяўлялі Аркадзя Куляшова сур’ёзным, без пачуцця гумару. Хаця ў паэта сапраўды амаль што няма гумарыстычных вершаў, але сам ён любіў пасмяяцца і дасціпна пажартаваць. Бывала, не абыходзіўся без гэтага, калі званіў мне па тэлефоне наконт якой-небудзь важнай спра­вы. Ведаючы, што я прыхільнік жартаў, і памятаючы мой розыгрыш аднаго нашага паэта наконт выкліку ў ваенкамат, Аркадзь Куляшоў, звонячы мне па тэлефоне, часта пытаўся:

— Гэта таварыш Аўрамчык? Вас выклікаюць у ваенкамат.

Я пазнаваў яго па голасе і адказваў, што з ваенкамата так бы не гаварылі. Паэт смяяўся і адразу ж пераходзіў да якой-небудзь канкрэтнай гаворкі.

Многія ведаюць, якім аматарам гульні ў шах­маты быў Аркадзь Куляшоў. Цэлымі гадзінамі ён любіў гутарыць з субяседнікам пра астраномію і космас.

Памятаю, як пасля запуску першага спадарожніка Зямлі ён у Каралішчавічах прапанаваў мне для «Маладосці» два вершы, у падтэксце якіх гучала касмічная тэма, і спытаўся, ці адчуваецца ў іх подых сучаснасці. Калі я адказаў станоўча і запэўніў, што вершы будуць апублікаваны, ён збянтэжыў мяне:

— Перадрукоўваць іх не варта. Яны ўжо друкаваліся ў свой час. Напісаў іх Змітрок Астапенка.

Мне зрабілася ніякавата. А ён, каб развеяць гэтую няёмкасць, параіў узяць вершы ў Мінск і пачытаць паэтам, што будуць наведваць рэдакцыю. Маўляў, ці здагадаюцца яны, чые гэта

вершы?

Я так і зрабіў. У «Маладосді» чытаў наведвальнікам абодва вершы, пытаючыся, хто іх напісаў. I ўсе называлі самых розных нашых сучасных паэтаў, але нікому нават не прыйшло ў галаву, што аўтар іх — Змітрок Астапенка. Аркадзь Куляшоў быў задаволены гэтым розыгрышам.

Адзін час у Каралішчавіцкім доме творчасці ў сувязі з цякучасцю кадраў з абслугаю адбываліся смешнаватыя выпадкі. Паэт падахвоціў мяне супольна напісаць пра гэта гумарыстычны верш. Яго ў мяне, на жаль, не захавалася. Толькі памятаю, што там былі радкі: «Ды як далі лататы: падазроныя браты!»

Аркадзь Аляксандравіч завёўся тады, як хлапчук. Сам на сваёй машынцы размножыў верш у некалькіх экземплярах і даручыў, каб я распаўсюдзіў іх сярод абслугоўваючага персаналу. Супрацоўнікі Дома творчасці чыталі верш — і заходзіліся ад рогату, а Аркадзь Куляшоў толькі задаволена пасміхаўся.

1976—1984

3 СЫНОЎНЯЙ ПАВАГАЮ I ЛЮБОЎЮ

Аднойчы позняй вясною дырэктар Мядзельскай школы, заслужаны настаўнік рэспублікі Кастусь Каратай запрасіў нас: Васіля Быкава, Ніла Гілевіча і мяне на сустрэчу са старшакласнікамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Успаміны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Успаміны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Анеля Катковіч - Успаміны
Анеля Катковіч
Николай Хомяков - Всё успеть сказать…
Николай Хомяков
Николай Почтовалов - Успею быть… Стихи
Николай Почтовалов
Отзывы о книге «Успаміны»

Обсуждение, отзывы о книге «Успаміны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x