Николай Аврамчик - Успаміны

Здесь есть возможность читать онлайн «Николай Аврамчик - Успаміны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1990, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Успаміны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Успаміны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Успаміны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Успаміны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У рэдакцыі шаноўнага выдання, у прысутнасці іншых пісьменнікаў Міхась Лынькоў пачаў хваліць мой верш аднаму паэту. Паэт пацвердзіў, што верш добры. Але Міхась Ціханавіч не задавальняўся:

— А я кажу: выдатны!..

Нават калі б тэты паэт назваў мой верш пасрэдным, дык я ад шчасця быў бы на сёмым небе!..

I, нягледзячы на гэта, я ніяк не адважваўся падараваць Міхасю Лынькову свой зборнік. Ад­нойчы надпісаў, але не асмеліўся ўручыць уласнаручна... Зайшоў у пад’езд дома, у якім жыў пісьменнік, і апусціў зборнік у паштовую скрынку.

Можа, таму, што змалку я пасябраваў з ёй, а ў раннім дзяцінстве яна прывеціла мяне, але назва з вялікай літары газеты, якую ён калісьці рэдагаваў на маёй Бабруйшчыне, мною заўсёды атаясамліваецца з яго асобай, з яго прозвішчам.

— Уюнашы, салаўя не кормяць баснямі,— зноў звярнуўся да нас Міхась Ціханавіч, памаўчаўшы пасля таго, як закончыў сваю трагічную споведзь.

Мы прызналіся, што добра паабедалі ў Мядзелі і не будзем залішне турбаваць яго...

— А мы толькі паглядзім, што за падарунак перадалі мне з-за мяжы,— адказаў ён і прынёс на стол спачатку бутэльку, спіральна абвітую вузкай каляровай стужкай, а потым — кілішкі і закусь.Мы звярнулі ўвагу на кілішак з зеленаватага шкла. Ён быў з ручкай і меў форму куфля.

Міхась Ціханавіч заўважыў нашу цікаўнасць і растлумачыў:

— Кілішак Івана Дамінікавіча. Вярнуўшыся ў Мінск, я знайшоў яго на пажарышчы Купалавай хаты.

— Міхась Ціханавіч, у такім выпадку дазвольце нам усім па чарзе сімвалічна прычасціцца з яго,— сказаў я.

3 Купалавага кілішка, які напаўняў і падаваў кожнаму з нас Міхась Ціханавіч, мы пакаштавалі іранскага каньяку.

А калі спахапіліся, што занадта заседзеліся, пачалі развітвацца.

Знешне заўсёды стрыманы ў пачуццях Васіль Быкаў не ўтрымаўся, парывіста абняў і пацалаваў Міхася Ціханавіча.

Мы з Нілам Гілевічам незаўважна пераглянуліся, зайздросцячы ў душы свайму таварышу, які, апярэдзіўшы нас, выказаў сыноўнюю павагу і любоў да Міхася Лынькова.

1976

ТАКІ ЁН БЫЎ У ЖЫЦЦІ

Было гэта ўлетку 1938 года, у дзень майго першага прыходу ў Дом пісьменнікаў. Я сядзеў у кабінеце пачынаючага аўтара перад кансультантам па паэзіі Аркадзем Куляшовым, калі ў пакой імкліва ўвайшоў статны малады чалавек. Яго абветраны твар, выгаралыя на сонцы валасы, загарэлыя рукі, на якіх да локцяў закасаны рукавы белай кашулі,— нагадвалі колер спелага жыта.

Спыніўся ён каля маладжавага мужчыны, які сядзеў за суседнім сталом, і пачаў расказваць штосьці пра пісьменніцкі дом адпачынку ў Пухавічах, пра нейкія звычайныя, будзённыя справы. Гаварыў голасна, жэстыкулюючы, смеючыся. Мне ён здаўся жвавым, нейкім вельмі простым і вясёлым.

Праз пару дзён, калі пачаліся заняткі на курсах-канферэнцыі маладых, я ўжо ведаў, што гэ­та — паэт Пятро Глебка. Ён вёў у нас творчы семінар па перакладу. Заняткі былі не столькі тэарэтычныя, колькі практычныя. Праходзілі яны ажыўлена і цікава.

Цяпер, калі я вяртаюся ў думках да таго семінара, я ўсё больш і больш пачынаю разумець, што вельмі многім абавязаны Пятру Глебку за добрую творчую вывучку, якая была для мяне ўзорным, наглядным урокам у галіне перакладу. Не дзіўна, што некаторыя з маіх таварышаў, не будучы яшчэ прафесійнымі літаратарамі, неўзабаве досыць кваліфікавана перакладалі не толькі вершы Уладзіміра Маякоўскага, але, валодаючы замежнай мовай,— і п’есы Уільяма Шэкспіра.

Помню, як Пятро Глебка прынёс на семінар лермантаўскі «Парус» і запрасіў нас паспрабаваць перакласці гэты верш. Спачатку ўсе насцярожана маўчалі. Потым, калі сам Пятро Фёдаравіч пачаў услых выказваць меркаванні адносна таго, як лепш перакласці першыя радкі, некаторыя пачынаючыя асмялелі, прапаноўвалі свае варыянты. Пасля многія так актывізаваліся, што наперабой, адзін перад адным, называлі радкі, аспрэчвалі мэтазгоднасць ужывання таго ці іншага слова.

Я, учарашні дзесяцікласнік, як жаўтаротае кураня, моўчкі здзіўлена наглядаў за ўсім гэтым. Калі спрэчкі разгараліся, Пятро Фёдаравіч асцярожна ўносіў карэктывы, супакойваючы няўрымслівых, але не навязваючы сваю думку.

Праз некаторы час «Парус», перакладзены калектыўна і паэтамі і празаікамі, быў надрукаваны ў газеце «Літаратура і мастацтва». Праўда, сярод яго перакладчыкаў не было толькі галоўнага — Пятра Глебкі. Гэта было ў натуры Пятра Фёдаравіча — не выстаўляць сябе напаказ.

Затое ў невялікім застоллі, сярод вядомых і паважаных людзей, я неаднойчы назіраў, як Пят­ро Глебка ніколі не даваў застацца ў цені малодшым па ўзросту, умеў трапна ахарактарызаваць кожнага з іх, прадаставіць яму слова.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Успаміны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Успаміны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Анеля Катковіч - Успаміны
Анеля Катковіч
Николай Хомяков - Всё успеть сказать…
Николай Хомяков
Николай Почтовалов - Успею быть… Стихи
Николай Почтовалов
Отзывы о книге «Успаміны»

Обсуждение, отзывы о книге «Успаміны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x