Николай Аврамчик - Успаміны

Здесь есть возможность читать онлайн «Николай Аврамчик - Успаміны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1990, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Успаміны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Успаміны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Успаміны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Успаміны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аркадзь Куляшоў не толькі дапамагаў нам па­радам!, ён умеў яшчэ і заахвочваць нас аднаго перад адным.

Аднойчы я прыйшоў да яго з вершамі. Ён прачытаў іх, выказаў заўвагі... Відаць, сярод вершаў не было нічога цікавага. Бо Аркадзь Аляксандравіч сказаў:

— Нядаўна быў у мяне Аркадзь Гейнэ... Напісаў добры верш — «Шчаслівая зорка»...

У душы я пазайздросціў свайму таварышу... Пасля, сустрэўшыся з Аркадзем Гейнэ, расказаў яму пра гэта. А ён здзівіўся дый кажа:

— Аркадзь Куляшоў не хваліў мне верш... Ён толькі сказаў, што гэта прыстойная рэч, якую варта друкаваць...

Потым тэты верш быў надрукаваны, і Аркадзь Гейнэ выдаў першы зборнік, які так і называўся — «Шчаслівая зорка».

Некаторы час Аркадзь Куляшоў вучыўся ў нашым педінстытуце. Асабіста для мяне гэта былі самыя цікавыя дні майго юнацтва. Часта на перапынках мы сустракаліся, хадзілі па калідоры, шмат гаварылі пра паэзію.

Тады друкаваліся ў часопісах вершы Аляксандра Твардоўскага з яго будучай кнігі «Сель­ская хроніка».

Узрушаны і зачараваны паэмай «Краіна Муравія», я да гэтых вершаў ставіўся з нейкім непаразуменнем. Помню, з якім гарачым запалам іх прапагандаваў і расхвальваў Аркадзь Куляшоў.

Цяпер, калі перачытваю тыя вершы — «Пра Данілу», «Вярбінка», «Дзед Даніла ў лазні», «Як Даніла паміраў» — я прыгадваю даўнія размовы і пераконваюся ў тым, наколькі меў рацыю Ардзь Аляксандравіч.

Хадзіў я на кансультацыю да Аркадзя Куляшова таму, што ён адзін з маіх любімых паэтаў. Дарэчы, паяўленне яго нізкі «Юнацкі свет» было надзвычайнай падзеяй у нашай паэзіі для майго пакалення. Я быў так уражаны гэтымі вершамі, што яшчэ і цяпер помню, як яны паявіліся: спачатку ў «ЛіМе», а пасля дзвюма публікацыямі на працягу нейкага года — у «Полымі рэвалюцыі».

Разам з іншымі пісьменнікамі Куляшоў прыходзіў да нас у педінстытут на літаратурныя вечары. Студэнты любілі яго вершы з нізкі «Юнацкі свет». Аднойчы па іх просьбе паэт чытаў на памяць вершы «Млын» і «Ранак» і забыўся нейкія радкі. Студэнты з залы падказвалі гэтыя мясціны.

Вершы Аркадзя Куляшова вельмі любіў і ча­сам чытаў на памяць Мікола Сурначоў. Мне та­ды здавалася, што пад уражаннем нізкі «Юнацкі свет» ён напісаў сваю нізку «Барвовая зара».

Рэдакцыя «Чырвонай змены», у якой я працаваў пасля вайны, зацікавілася, якія творчыя пла­ны ў Аркадзя Куляшова на новы, 1947 год. Я наведаў паэта, і ён размашыстым почыркам напісаў коратка пра гэта.

Між іншым, там былі і такія радкі: «...калі дазволіць час, думаю пачаць працаваць над паэмай «Зорка Канікула».

Гэта была задума паэмы, якую ён напісаў неўзабаве, але назваў яе чамусьці «Толькі ўперад»...

У той час я працаваў над нізкай «Легенда пра залатую зямлю». Памятаю, як я прыйшоў да Ар­кадзя Куляшова з некалькімі данбаскімі вершамі. Жыў ён па Ульянаўскай вуліцы, у чырвоным цагляным доме, насупраць цяперашняга стадыёна.

Аркадзь Аляксандравіч уважліва прачытаў вершы. Яны яму спадабаліся. Ён выказаў паасобныя заўвагі па радках... Мы доўга сядзелі ў яго кабінеце. У час размовы ён прызнаўся, што некалі сам хацеў напісаць пра тое, як мацуецца столь у шахце, дзе выбіраюць вугаль. I параіў мне паспрабаваць напісаць штосьці пра гэта для данбаскай нізкі...

Я прадаўжаў працу над нізкай. Закончыў яшчэ некалькі рэчаў і напісаў верш «Беларуская сасна». Верш быў прыкладна ў такой жа рэдакцыі, якая вядома чытачу.

Прыйшоў да Аркадзя Куляшова. У кватэры было халаднавата. Мы абодва, каб сагрэцца, хадзілі па пакоі, спыняліся, прыхіналіся спінамі да грубкі, каля якой на ложку, скідваючы з сябе коўдру, сукаў нагамі маленькі Саша...

Аркадзь Аляксандравіч, стоячы побач са мной каля грубкі, прачытаў некалькі разоў «Беларускую сасну».

— Па-мойму, нічога сабе верш атрымаўся,— сказаў ён.— Ты толькі прыгледзься ўважліва: прадапошняя страфа ў ім, відаць, лішняя...

У вершы была яшчэ адна нейкая страфа, дзе рыфмавалася «з золата літая — тая»... Я выкінуў яе, паслухаўшы Аркадзя Аляксандравіча.

Аркадзь Куляшоў радаваўся творчым поспехам сваіх малодшых калег. Менавіта ён прывёз мне з Масквы прыемную вестку аб тым, што некаторыя вядомыя паэты звярнулі там увагу на мае данбаскія вершы і перакладаюць іх на рускую мову. Аркадзь Аляксандравіч цікавіўся, ці ёсць у мяне новыя вершы. Ён хацеў узяць іх з са­бою, бо неўзабаве павінен быў зноў ехаць у Маскву.

Аркадзь Куляшоў умеў падтрымаць аўтара ў часіну творчага расчаравання. У мяне марудна пісалася паэма «Землякі». Чым даўжэй я працаваў над ёю, тым болей расчароўваўся працаю. Закончаная, яна чамусьці таксама не задавальняла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Успаміны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Успаміны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Анеля Катковіч - Успаміны
Анеля Катковіч
Николай Хомяков - Всё успеть сказать…
Николай Хомяков
Николай Почтовалов - Успею быть… Стихи
Николай Почтовалов
Отзывы о книге «Успаміны»

Обсуждение, отзывы о книге «Успаміны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x