Затое з інтэрната Някляева ўсё ж выгналі (але не праз студэнта з Цэнтральнай Афрыкі) і нейкі час жыў ён на вакзале. Быў, як сёння сказалі б, бамжом. Ды яшчэ стылягам. Аднойчы ён ужо адказваў на пытанне, ці быў «модником» у той час: «И не раз за это пострадал! Штаны-дудочки были до того узкие, что без мыла их было не натянуть. Снизу штанины разрезались, вставлялись клинья, на которые цеплялось безумное количество значков. Комсомольские патрули бегали, отлавливали нас, тащили в отделение милиции, где разрезали одежду на лоскутья. На первый раз мне простили, а на второй я с позором был изгнан из общежития». Цяпер жа распавёў і пра развіццё сюжэта з выгнаннем з інтэрната: «Недзе праз месяц маці прыехала, сала прывезла, а камендант інтэрнацкі ёй кажа: “Дык ён жа тут не жыве, яго выгналі! Так што сала ваша я сам з’ем...”
Маці ў кабінеце ягоным і абсела...
Я пасля каменданту таму пяску ў бензабак насыпаў - у яго “масквічок” быў. Вось ён пабегаў: “Хто?..” Здагадваўся, што я, а доказаў ніякіх. Сала наша ён есці будзе...
Маці ачомалася - давай для мяне жытло шукаць. Ніхто не бярэ на кватэру стылягу. Нават тыя людзі, муж і жонка, якія ў вайну ў сям’і дзеда майго ад немцаў хаваліся. У склепе сядзелі, у хлеве, на месцы якога хата некалі стаяла. Потым хата згарэла, а склеп застаўся - і дзед сваім жыццём і жыццём дзяцей рызыкаваў, людзей тых хаваючы. Маці мая яду ім насіла... А вось калі папрасіла, каб я ў іх пажыў, тыя людзі сказалі: “Выбачай, Стася, самім месца мала...” У трохпакаёвай кватэры на Даўгабродскай.
З тыдзень яшчэ я на вакзале пракачаўся - зноў маці прыязджае. Ужо не з салам - з грашыма, у насоўку завязанымі. 25 рублёў... Па рублю, па тры... “Пайшлі, - кажа, - да дырэктара...”
Хабар яна дырэктару вырашыла даць. А як даць - не ведае. “Як, - мяне пытае, - яго даюць?..” А то я даваў яго... Прыйшлі да дырэктара - яна адразу прасіць і плакаць. Потым дастае насоўку, якая ніяк не развязваецца, бо ў маці рукі дрыжаць, я ад сораму згараю - і тут узлятаю! Дырэктар, Тумас, я па скон яго не забуду - круком знізу пад пашчэнкі!.. “Ты маці сваю, сапляк, прыніжацца змусіў! На каленях у яе прабачэння прасі!..” Я папрасіў бы, але пасля палёту ўстаць не магу. Нават на калені. Такі здаровы той Тумас быў... І так падыходзіў да выхаваўчага працэсу. Можа, не педагагічна, але эфектыўна».
У афіцыйных аўтабіяграфіях Някляева найчасцей напісана, што пасля заканчэння тэхнікума сувязі ён працаваў рыдыёмеханікам у тэлеатэлье № 2 г. Мінска. Яно нібыта так, але ўсё ж не зусім так: у тэлеатэлье Някляеў уладкаваўся пасля таго, як вярнуўся з далёкай вандроўкі. Сам ён прыгадваў: «После техникума у меня было распределение в Питер. Люди по блату туда пытались попасть, а мне, как дураку, случайно повезло. Посмотрел я, что до Питера ехать 10 часов, а билет стоит 6 рублей 58 копеек - когда хочешь, тогда и можешь поехать. А вот на Сахалин билет на самолет стоил 120 рублей, и на поезд за 100, а ехать неделю. И подумал, что сам я туда никогда не попаду. Вот и поменялся с одним из наших товарищей и вместо него поехал на Сахалин».
І хоць выключна пра сябе пісаў Ігар Шклярэўскі - вядомы расійскі паэт паходжаннем з мястэчка Бялынічы, што на Магілёўшчыне, - але здаецца, нібы і пра Уладзіміра Някляева, маладзейшага свайго сябра: «Когда плывут льдины и птицы летят на север, всех нас тянет из дома неведомая сила - таянья, талой воды. Оставил учёбу. [.]
С надеждами, с пустыми карманами и обидами возвращался домой, отлёживался, собирал силы и снова колесил по земле. Кругами. И снова к заветной станции, где диспетчер объявляет: “Поезд отходит.”
Хотелось дотянуться глазами до Камчатки и русского Севера, дойти, доплыть, ощутить их физически. В такой огромной стране поэт не может жить без внутреннего права на простор».
Сваю далёка-ўсходне-сібірскую вандроўку ў афіцыйных анкетах Някляеў не згадваў, бо пасля яе не засталося ні працоўнай кніжкі, пакінутай у Тайшэце, ні іншых дакументаў, якія разам з рэчамі былі скрадзены ў Нарыльску. А без дакументаў выглядала, што ён больш за год быў невядома дзе і займаўся немаведама чым. Можа, бадзяжнічаў, што падпадала пад крымінальны артыкул (па якім у 1964-м быў арыштаваны і асуджаны на пяць гадоў прымусовай працы будучы нобелеўскі лаўрэат Іосіф Бродскі). У аддзеле кадраў тэлецэнтра, на якім Някляеў праходзіў пераддыпломную практыку і куды паспрабаваў па вяртанні ў Мінск уладкавацца, у яго нават спыталі: «А ты ў той Сібіры не сядзеў?..» Таму ён пісаў звычайна, што тэхнікум скончыў у 1967-м, хоць насамрэч - годам раней.
Читать дальше