Коллеги по цеху поступок Некляева восприняли неоднозначно.
Анатолий Козлович [...] констатирует:
- Некляев поставил себя в ситуацию, из которой было два выхода: или сотрудничать с режимом, или бежать. Люди творческой профессии - писатели, журналисты, художники, - прежде чем идти даже на минимальный контакт с властью, должны крепко обдумать своё решение. Когда Некляева избирали председателем союза, все завуалированно - не прямо - говорили о том, что это человек “гнуткі”, контактный, лояльный, способный обеспечить хорошие отношения Союза с Лукашенко, власти с интеллигенцией. Однако сами серьёзные люди от “хлебного места” отказались категорически. [...]
Геннадий Буравкин, фактически уговоривший литературную братию поддержать кандидатуру Некляева, [...] предполагает, что заявление Некляева является эмоциональным взрывом, поскольку никогда подобная вероятность ранее не обсуждалась. “Я люблю Володю как человека, поэта”. И не исключено, что ход делу “об эмиграции” дают не друзья, а враги. Таково приватное мнение Геннадия Буравкина».
«Рэгіянальная газета»: «Смаргонь у лёгкім здранцвенні. Ураджэнец Крэва, “галоўны пісьменнік” краіны Уладзімір Някляеў заявіў у Варшаве, што вырашыў застацца ў Польшчы. Мы звязаліся па тэлефоне з першым беларускім эмігрантам, які атрымаў пасля 1996 года палітычнае прыстанішча ў Польшчы, Янкам Чурыловічам, журналістам і сёлетнім студэнтам-выпускніком факультэта эканомікі Варшаўскага ўніверсітэта.
Янка Чурыловіч пацвердзіў інфармацыю аб Някляеве [...]: - Гэта так. Новае тут тое, што Някляеў ніколі, па вялікім рахунку, не прыналежаў да апазіцыі. Польскія ўлады стаяць перад праблемай, ці даваць прыстанішча не толькі прадстаўнікам апазіцыі, але і людзям больш талерантным да афіцыйных уладаў.
- У першапачатковай інфармацыі не гаварылася прама аб тым, што Някляеў просіць прытулыку. Кажуць толькі пра нежаданне вяртацца ў Беларусь.
- А як не вяртацца? У такім разе можа наступіць экстрадыцыя. У Польшчы нельга жыць без дазволу на працу, па беларускіх паперах...»
«Trybuna»: «Уладзімір Някляеў тры тыдні таму ўцёк з Беларусі ў Польшчу. Да сённяшняга дня знаходзіцца ў нашай краіне, чакаючы дапамогі польскай улады. Гэта чарговая асоба, якая хаваецца за мяжой ад помсты Лукашэнкі.
Някляеў не з’яўляецца шараговай асобай - гэта вядомы беларускі паэт, які спачатку года кіруе Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Доўгі час ён спрабаваў паяднаць інтарэсы культуры і незалежнасці сваёй краіны з палітыкай мясцовага рэжыму. У апазіцыі ён не ўдзельнічаў, нават пазбягаў палітыкі. Але ўрэшце трыванне скончылася. [...]
Не жадаючы быць чарговым вязнем беларускага прэзідэнта, ён вырашыў шукаць паратунку за мяжой».
«Ніва»: «Да гэтага часу Уладзімір Някляеў быў ці не адзіным беларускім паэтам, вершы якога вядомыя сваёй літаратурнай вартасцю, які спрабаваў паразумецца з існуючай на Беларусі ўладай. Ён удзельнічаў у рознага кшталту афіцыйных культурных мерапрыемствах, выступаў у прэзідэнцкім “парламенце”. Абранне Някляева старшынёй пісьменніцкай арганізацыі ў не апошнюю чаргу было звязана са спадзяваннямі літаратараў на тое, што ён знойдзе кампраміс з рэжымам і не дапусціць да знішчэння Саюза пісьменнікаў.
За “гульні” з уладамі, якія мэтанакіравана знішчаюць у Беларусі ўсё беларускае, да Някляева з падазронасцю адносіліся некаторыя прадстаўнікі нацыянальнай апазіцыі. Аднак, як высветлілася, старшыня Саюза пісьменнікаў апынуўся паміж двума агнямі. [...]
Відаць, урэшце Някляеў не вытрымаў. [...] .старшыня Саюза пісьменнікаў вырашыў стаць палітычным эмігрантам».
Выказаў сваё меркаванне і Рыгор Барадулін: «В этом деле много загадок. Я знаю Некляева как человека, преданного Беларуси и любящего ее. Это талантливый человек. Но он стал играть с властью. А с его лирическим характером играть с властью очень опасно. И если уж Некляев уехал, надо задуматься над тем, что ситуация абсолютно неблагоприятная и непредсказуемая для творческой интеллигенции. От власти надо держатся подальше, как и от огня. И прав был Мандельштам, когда говорил, что власть омерзительна, как руки брадобрея...»
Святлана Алексіевіч называла невяртанне Някляева трагедыяй: «Многие сегодня достаточно жёстко говорят о том, как Володя в последние годы вёл себя, что он делал. Конечно, говорить об этом можно много. Но главное, что следует признать, - за свои ошибки приходится дорого платить. И особенно интеллигенту. К сожалению, так уж сложилось в нашей истории, культуре, что надо быть не только поэтом или писателем, но и ещё кем-то.
Читать дальше