Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Биографии и Мемуары, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А за вокнамі зіма ды зіма,

А над комінам, бы птушка якая,

Адзінота крылы доўгія прастае (выпроствае?).

Урэшце, радок можна выправіць. Бянтэжыць іншае - навошта было аўтару ставіць сябе і сваю каханую ў вельмі двухсэнсоўную сітуацыю:

Твае рукі. Твае плечы. Песні цёткі Полі.

І не час мне было цябе абдымаць...

Спроба “асучасніць” верш “свабодным” выяўленнем паводзін закаханых аказалася няўдалай, хадульнай. Балансіраванне на разнапланавых рэчах можа прыводзіць да пошласці, што і атрымалася. Тое ж самае можна сказаць і пра верш “Жартоўнае”:

Прыбягае ў лес Алеся

Па суботах да мяне.

Мы настроіліся на лірычны лад, на жартаўлівую нечаканаць (загаловак інтрыгуе!), і раптам - літаральна ў наступных радках! - чытаем такое:

Кажа - слухай, ведай - кажа,

Што за домам, што за лесам

Баюць людзі, піша прэса

Аб табе, як аб прапажы.

Мы сядаем піць чаі.

Вочы ў вочы, слова ў слова,

І цячэ наша размова,

Нібы лесам ручаі.

Бесталковая па сэнсе...

Я кажу: кідай размову..

Што далей было ў тым лесе,

Нам вядома, больш нікому.

Жарт, мякка кажучы, тапорны, нягледзячы на ўсю шматзначнасць апошніх радкоў, “бесталковы па сэнсе”.

Зрывамі з прастаты ў хадульнасць пярэсціць пераважная большасць вершаў:

Шкадую мураша,

Расплюшчанага ботам.

Пад косамі траву

І дрэва пад пілою

Шкадую — аж раву

Звярынаю тугою.

(“Мне б мець душу, як сталь”)

Гэта - пазёрства чысцейшай вады. Калі ў прыведзеным выпадку яго можна лічыць у нейкай меры міжвольным (зробім скідку на нявопытнасць, на няўменне валодаць словам), то ў вершы “Вадэвіль у двух актах” - яно свядомае. У “першым акце” аўтар шырокім жэстам запрашае заходзіць да сябе ўсіх людзей - шчаслівых і самотных - разам разважыць радасць і бяду, бо сам чалавек ён шчыры. “верш скляпаў (і гэта без іроніі!). Неблагі. Не горшы з усіх маіх вершаў”.

У “другім акце” мы чытаем наступнае:

Стук у дзверы.

- Хто вы?

- Незнаёмы.

- Што вам трэба?

- Увогуле нічога.

- Ну тады ідзіце сабе з богам.

- Як жа так. Някляеў вы?

- Някляеў.

- Ведаеце хто я?

- Не ўяўляю.

- Я чытач, я верш у вас знайшоў.

Ці не зарана станавіцца ў позу мэтра, якому няма адбою ад чытачоў? Пачуццё меры і густу аўтару трэба развіваць і развіваць, каб не пісаць так:

Так вусны адрываюцца ад вуснаў.

Так цела адрываецца ад цела.

(“Позні лістапад”)

Альбо:

...адзін аднаго

Не знайсці не маглі,

І цяпер,

Каб адзін аднаго не згубіць,

Мы крык-накрыж,

Крык-накрыж.

(“Крык-накрыж”)

Ці нават так:

Чаўнакі рук каханай

З трапяткімі пальцамі-вёсламі!

Я марыў пра славу,

Я марыў сваю Венеру

Высекчы з мармуру слоў,

Каб стыць і нямець перад цудам...

Я марыў знайсці тыя струны,

Што гучалі на арфе Арфея,

І знайсці тыя фарбы,

Якімі Мадонну ствараў Рафаэль.

Усё гэта - мёртвая кніжнасць, за якой не адчуваеш непасрэднага чалавечага хвалявання. І неяк няёмка становіцца, што пошукі паэтычнага слова аўтар уяўляе наступным чынам:

Мая матуля,

Я песню страціў.

Пайду шукаць, куды яна зляцела.

Пайду барамі ўздоўж Вяллі-ракі,

Пайду альшанікам уздоўж ракі Гярвяткі,

І буду птушак выпускаць з рукі,

І біць у ладкі,

І буду птушак выпускаць з рукі.

(“Збяры мяне ў дарогу, маці”)

Дзіўнай нечаканасцю здаецца паэтызацыя нібыта нацыянальных рыс беларусаў наступнае:

Пара дзяцюкоў

Табе такіх падкіне аплявонаў,

Што на чацвёрах папаўзеш дамоў.

(“Уступ да ненапісанай паэмы”)

З незразумелай настойлівасцю аўтар узнаўляе рэлігійныя звычкі:

На бібліі і на каране

Благаслаўляю нас дваіх.

(“Каханая, цудоўна жыць на свеце”)

І ўжо зусім несур’ёзна гучыць прысвячэнне верша “Іпадром” - “А. Каўбенаву, жакею. Ранеце, гнедай кабыле”.

А між іншым, пры жаданні аўтар можа быць без лішняга мудрагельства паэтычным, што сведчыць верш “Вытокі”, прысвечаны Коласу і Купалу:

Падобны на шэпт збажыны

І на плёскат азёрны імёны,

Якія паэтам сваім Беларусь даравала —

Колас.

Купала.

Запамінаецца верш пра асколак, якім бацька быў паранены ў гады вайны: яго

З-пад сэрца (бацькавага - С. Г.) дасталі

У сорак трэцім.

Я не браў

Ніколі той свінец у рукі,

Бо ведаю, што прапячэ

Ён мне далоні!

(“Я нарадзіўся ў сорак шостым”)

Добрыя штрыхі сустракаюцца ў вершах “Хтось затворам праклацаў”, “Штрыхі вайны”, “У самалёце”, “Засуха”, “Нядзеля з дзяўчынкай”, “Сола на саксафоне”, “Кевалач”, “Нафтавікі”. Гэтыя вершы сведчаць, што аўтар умее бачыць паэзію ў будзённых праявах жыцця. Але, па-першае, такіх твораў малавата, а па-другое, некаторыя з іх вымагаюць стылістычнай дапрацоўкі, таму аб выданні зборніка гаварыць яшчэ рана.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі»

Обсуждение, отзывы о книге «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x