Мой маленький китайский колокольчик,
Капризный, как дитя, как песенка без слов...
Мы гэта пелі часта на дачы Уладзіміра Іосіфавіча Уладамірскага, у Крыжоўцы. Я, Вольга Уладзіміраўна Галіна... Канец пяцідзесятых, пачатак шасцідзесятьіх... I нікога ўжо няма. Страшна.
8
— Учора, памятаеш, я табе чытаў, што Грэта Гарба ў 1941 годзе пакінула кіно і свецкае жьщцё, а было ёй тады толькі трыццаць шэсць. Чаму так? Гора якое, псіхічнае захворванне? Або страх будучай няўдачы, правалу, жаданне пайсці са славай, застацца ў памяці ўсіх толькі такою?
— Бывае... Гэта бывае... Хутчэй за ўсё якое-небудзь парушэнне ў псіхіцы, нейкі зрух. Амаль непрыкметна знешне. А для яе — усе ў іншым святле, інакш... Бывае. Асабліва ў жанчын...
— Але ў такім узросце?
— I ў такім таксама можа быць.
— Я, мабыць, яе не бачыў ні ў адным фільме.
— Ты — не, не мог. А я бачыла. Помню. Вочы такія выразныя і прыгожай формы.
— Сёння ў «Советской культуре» артыкул з фотаздымкам «Апошняя багіня Галівуда»,— аказваецца, сёлета памерла і Ава Гарднэр. Яна значна маладзейшая была за Грэту Гарба...
— Яе не ведаю, не бачыла.
— 3 ёю ў адзін час здымаліся Грэйс Келі, Рыта Хэйуорт. Іх памятаеш?
— Не. Вось гэтую... мм... Хэпбёрн — Одры Хэпбёрн — помню. Наташа Растова ў амерыканскай «Вайне і міры». Ну, гэта хораша. Такая даўгалыгая нібы... А малайчына, вельмі хораша.
Нахіляецца і паказвае рукою ўніз, на празрыстую ваду каля самага берага.
— Бачыш, ну ўсё роўна як нечы твар.
— Не бачу.
— Ну вось жа, вось: адно вока — нечым цёмным, ці не глеем, намяло,— другое вока, а ніжэй — рот...
Сапраўды, скрозь тонкую паверхню вады на рифленым хвалямі светлым пяску — быццам чыйсьці твар. I нават з выразам.
— А, бачу — і гэта вось левае брыво, як у П’еро, так ссунута.
— Тужліва.
Пажылая жанчына прайшла, потым спынілася і хоча разглядзець яе, — так разглядаюць, жадаючы ўпэўніцца, што не памыліліся, хутка пераходзячы з месца на месца і ўжо не стараючыся рабіць гэта непрыкметна.
— Глядзі, цябе ізноў пазналі.
— Бачу. Ох, не кажы... Іншым разам ужо робіцца неяк не па сабе. Не, заўсёды тэта, канешне, прыемна, што там гаварыць... I ўсё ж такі ў апошні час усё часцей робіцца няёмка. Учора ішла вось так, уздоўж мора, потым павярнула, спынілася ля кіёска, нешта спытала, а пажылая жанчына адтуль: «Ой, тэта вы... Няўжо вы? Я ваш голас заўсёды пазнаю і бачу часта...» Гаворыць з акцэнтам, як латышка, але, аказваецца, з Беларусі, нарадзілася ў Віцебску. А галава ледзь прыкметна трасецца, як пры хваробе Паркінсона. «Вы не паверыце, як я рада вас бачыць вось так, побач. Я ведаю вашы фільмы, асабліва беларускія: «Мама, я жывы!» — і іншыя». Вось такая сустрэча, уяўляеш?
— Уяўляю. Што ж, вельмі добра.
— Вядома. Я, калі яшчэ толькі пачыналася праца над фільмам «Развітанне» ў Асташкаве, на возеры Селігер, бачыла, як такое адбывалася з Маяй Булгакавай. Ну, тады мяне яшчэ мала ведалі. А яна было ўжо вядомая. I я пабачыла, што тэта такое, калі цябе пазнаюць усюды, падыходзяць, хочуць пагаварыць. Разумееш, гэта ж не людзі тэатра, кіно, мастацтва наогул, а... Ну, простыя жанчыны, ці, як у нас кажуць, — савецкія людзі, так? А ім важна, што яны не толькі на экране бачаць цябе, а вось так, як мы цяпер з табой адзін аднаго, — ну, тэта трэба адчуваць. I, помню, я стаю з Булгакавай, а да яе падыходзяць: «Гэта вы? Дзякуй вам, дзякуй!.. Мы вас усе ведаем, дарагая вы наша». А я сабе думаю: «Божа, як жа гэта добра...» Ну, а цяпер вось — і да мяне людзі гэтаксама. О-хо-хо... Прыемна, але і ... (паўза.)
— Што — «і»?
— I неяк усё ж несвабодна, ці як... Не, не тое слова. Міжволі пачуццё такое — ведаеш: ну добра, калі ўсё гэта ты заслужыў. А калі не зусім?.. (Доўгая паўза.) Не, хтосьці гэта ўсё робіць з намі на гэтым свеце і перестаўляе, як фігуркі,— чалавек не ўладны ў сваім лёсе...
9
—...А якія піражкі былі калісьці ў Гітэлэ, у Віцебску! Мы бралі толькі ў яе. I танныя, і вельмі, вельмі смачныя!.. А я ж тады, у другой палове двадцатых, была ў Віцебску сапраўдная зорка — так, а што ты думаеш... Вядома, я гэтага так не ведала, не разумела, як зараз, але... Глядзі, я ж іграла і ў «Дванаццатай ночы», і ў «Эрасе і Псіхеі»... I была гераіня па амплуа ў поўным сэнсе, так. Дваццаць адзін мне споўніўся толькі, а глядзі, якія ролі! Тытанія, Агава... I Псіхея. А якія аўтары, як зараз кажуць? ПІэкспір, Эўрыпід,— ну што ты!.. Вось маладым што іграць. А што ў нас яны зараз іграюць? Саміх сябе.
— А гэта ўжо завецца: свайго сучасніка.
— Ага, «сучасніка»... I розных блатачоў, і алкаголікаў.
Читать дальше