К Акула - Змагарныя дарогi (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «К Акула - Змагарныя дарогi (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Биографии и Мемуары, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Змагарныя дарогi (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Змагарныя дарогi (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Змагарныя дарогi (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Змагарныя дарогi (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мiнуў ужо блiзка год ад часу, як "Змагарныя дарогi" трапiлi ў рукi чытачоў.

Паводле першых адгалоскаў цяжка мяркаваць яшчэ аб вартасьцi працы, ды хiба-ж аўтару адно выпадала-б сядзець i прыслухоўвацца, як ганяць цi хваляць. I гэты скупы артыкул зьявiўся не з намерам самагратыфiкацыi. Адылi пэўныя рэчы ўжо цяпер уважаю сваiм абавязкам высьветлiць.

Найперш хочацца надзякаваць чытачам, што вусна цi пiсьмова выказалi аб успомненым творы свае думкi. Iхныя выказваньнi зьяўляюцца да гэтага часу адзiным i, бадай, цi не найлепшым баромэтрам, якi ня толькi ў адносiнах да "Змагарных дарог", але ў ладнай меры вымярае наогул ступень лiтаратурнай зацiкаўленасьцi нашага эмiграцыйнага грамадзтва.

Мiмабегам аддаю вялiкае дзякуй усiм супрацоўнiкам "Бацькаўшчыны"* ды iншым добразычлiвым сябрам, што прыйшлi мне на дапамогу пры распаўсюджваньнi кнiгi, зьбiраньнi й складаньнi ахвяраў на пакрыцьцё даўгоў за выданьне яе. Даўгi гэтыя яшчэ адно напалову пакрытыя, i тых, што змаглi-б далей дапамагчы, прасiў-бы гэта зрабiць.

* Газэта беларускае эмiграцыi, што выходзiла з 1947 году ў Мюнхэне.

Да гэтага часу нарабiлi найбольш шуму пераважна моманты палiтычна-вайсковага характару, адлюстраваныя ў кнiзе. На iх i хачу спынiцца.

Зьбiраючы матэрыялы для "Змагарных дарог", у свой час я прасiў шмат каго, каб памаглi iнфармацыямi. Ад часу апошняе вайны сплыло шмат вады. Тое, што тады магло паказацца нам у сьветлых колерах, сяньня выглядае чорным або наадварот. Групавае палiтыканства на эмiграцыi шмат чаго больш зацямнiла, чым высьветлiла. З пэрспэктывы часу лягчэй ацэньваць падзеi, характарызаваць людзей адно тады, калi ёсьць доступ i да людзей, што бралi ў iх удзел, i да архiўных матэрыялаў, ды калi ёсьць умовы да гэтага.

Калi-ж няма такiх перадумоваў, тады ствараецца зусiм адменная i для бальшынi тых, што й жадалi-б такiмi працамi займацца, прост-напрост немагчымая сiтуацыя. Усё гэта добра мне было ведама.

Беручыся за працу над "Змагарнымi дарогамi", давялося разьлiчваць адно на добрую волю людзей, што былi ў вiры беларускiх гiстарычных падзеяў ды маглi больш-менш аб'ектыўна ацэньваць iншых i iнтэрпрэтаваць выпадкi цi навет прыгадваць простыя факты. Шматлiкiя людзi, выказваньнi й iнфармацыi якiх былi нагвалт неабходнымi дзеля аб'ектыўнага асьвятленьня падзеяў, зусiм ня рэагавалi на мае звароты, уважаючы, вiдаць, што, як той казаў: "Вось там нехта зноў носiцца зь нейкiм праектам, зь якога й так выйдзе пшык". Зь iншымi-ж, на вялiкi жаль, навет ня ўдалося ўстанавiць пiсьмовага кантакту. I вось давялося арганiзаваць, ацэньваць, узважваць, перасейваць тое, што было вядома, дый намагацца на гэтай аснове знайсьцi нейкi аб'ектыўны вобраз як характарызаваных падзеяў, так i ўдзельнiкаў iх. Ня ўсюды гэта ўдалося.

Ужо пасьля выхаду кнiгi з водклiкаў прыйшло шмат новага й цiкавага. Гэты новы матэрыял будзе, безумоўна, выкарыстаны некалi пры перапрацоўцы твора для перавыданьня (на вольнай Бацькаўшчыне!). Пакуль-жа тое будзе, ужо цяпер хачу выправiць адну прыкрую памылку, бо ёсьць гэта мой маральны i аўтарскi абавязак.

Празь няведаньне некаторых фактаў i бяз дрэнных заднiх думак у кнiзе зроблена вялiкая крыўда былому камандзеру афiцэрскае школы БКА ў Менску капiтану Ласкутовiчу. На вялiкi жаль, былыя вучнi гэтай школы яшчэ й сяньня маюць дрэнную думку аб капiтане Ласкутовiчы, а я гэты крывы вобраз заслужанага беларускага школьнага працаўнiка, вайскоўца й насамперш вялiкага патрыёта, дзякуючы недастатковым або фальшывым iнфармацыям, замацаваў у сваёй кнiзе.

За гэта прашу капiтана Ласкутовiча мне выбачыць i хачу падаць да ведама высьветленыя факты.

Атрымаўшы загад аб эвакуацыi з Менска, капiтан Ласкутовiч папрасiў капiтана Мiкулу, каб на час пераняў школу, бо сам хацеў заехаць па сям'ю. Мiкула згадзiўся. Не дастаўшы дазволу ад камандуючага БКА на адлучку па сям'ю, Ласкутовiч зьвярнуўся да прэзэдэнта БЦР, якi даў яму дазвол. Ранiцаю 29 чэрвеня капiтан Ласкутовiч, прадставiўшы капiтана Мiкулу кадэтам, разьвiтаўся зь юнакамi.

Ажно 2 лiпеня, пасьля шматлiкiх прыгодаў, ужо разам зь сям'ёю, ён далучыўся да школы ў Вiльнi.

Усюды быў вялiкi хаос. Беларускiя цывiльныя й вайсковыя ўлады ня мелi нiякага кантролю над адступаючымi цывiльнымi й жаўнерамi.

Бачачы гэта ды намагаючыся вярнуць нейкую арганiзаванасьць,капiтан Ласкутовiч наважыўся зьвярнуцца з пэўнымi прапановамi да прэзыдэнта БЦР, што пераездам затрымаўся ў Вiльнi. Найбольш баяўся Ласкутовiч таго, каб гiтлераўцы не паслалi на бойню ня вышкаленых "зялёных" кадэтаў зь ягонае школы. Таму й хацеў адвесьцi iх як найдалей ад фронту.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Змагарныя дарогi (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Змагарныя дарогi (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Змагарныя дарогi (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Змагарныя дарогi (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x