К Акула - Змагарныя дарогi (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «К Акула - Змагарныя дарогi (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Биографии и Мемуары, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Змагарныя дарогi (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Змагарныя дарогi (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Змагарныя дарогi (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Змагарныя дарогi (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зусiм iначай успрымаў ваенную рэчаiснасьць былы школьны вартаўнiк з Каралеўшчыны Вiтвiцкi, што ў зялёным муньдзiры ўраднiка разгульваў па вулiцах Глыбокага з пiсталетам у кiшэнi й страляў без папярэджаньня ў мясцовых жыдоў, якiя не пасьпелi зьняць перад iм шапкi й пакланiцца. Кожная праходка па мястэчку давала свой страшны плён, але кату было гэтага мала, i, каб увесьцi сваiх няшчасных ахвяраў у зман i пакiнуць на бруку паболей трупаў, ён адмыслова апранаўся ў цывiльнае. З таго самага разраду й начальнiк палiцыi раённага гарадка лейтанант Сьцервiн (прозвiшча цi не занадта знарочыстае), "беларус адно з назову й для выгады", якi з цынiчнай адкрытасьцю называў сваю пасаду "карытам" i дзеля свайго iнтарэсу - каб прысабечыць чужы набытак цi займець у ложак чужую жонку - мог абвясьцiць камунiстам i ворагам "новага парадку" каго заўгодна.

Зьяўленьне першых значных фрагментаў "Змагарных дарог" у айчыннай беларускай перыёдыцы ("Беларусь", No 1, 1992; "Нёман", No 2, 1992) было з прыхiльнай цiкавасьцю сустрэтае крытыкай, а мабыць-жа, i чытачамi. Зьдзяйсьняецца даўняя мара пiсьменьнiка - раман iдзе да чытача на Бацькаўшчыне. Кастусь Акула спадзяецца й на другi выхад у сьвет ягонай выдадзенай у Таронта трылогii "Гараватка" ("Дзярлiвая птушка", 1965; "Закрываўленае сонца", 1974; "Беларусы, вас чакае зямля", 1981), чый галоўны гэрой Янук Бахмач праходзiць шлях ад пастушка з заходнебеларускай вёскi, якi пасьвiў статак у асаднiка, да ўдзельнiка Другога Ўсебеларускага кангрэсу ў 1944 годзе ў Менску.

Як i ў iншых творах К.Акулы, у мастацкай тканiне "Гараваткi" моцна адчуваецца досьвед асабiстых перажываньняў. Другая кнiга трылогii ўспрымаецца важкiм даробкам у лiтаратуру, што створана аб прыходзе Саветаў у Заходнюю Беларусь. Пагатоў, Акула, у адрозненьне ад аўтараў, якiя пiсалi на гэтую тэму ў нас, у выяўленьнi сваiх поглядаў i ацэнак ня быў скаваны нiякiмi iдэалагiчнымi догмамi й цэнзурнымi перашкодамi. Ну хто-б у Беларусi ў 70-я гады мог без замiлаванасьцi й захапленьня, а зусiм зь iнакшымi пачуцьцямi напiсаць (i, галоўнае, надрукаваць), скажам, сцэну вясковага сходу, на якiм бальшавiцкi агiтатар з усёй езуiцкай спрытнасьцю чмурыць сялянскiя галовы малюнкамi шчасьлiвага ды справядлiвага жыцьця ў краiне, "где так вольно дышит человек".

"- Таварыш камiсар, вы от сказалi, што дадуць зямлю панскую тым, каторыя нi маюць зямлi саўсiм цi мала яе маюць. Ну а як будзiць у нас з тымi, каторыя многа зямлi маюць?..

- Кожны палучыць зямлi столькi, колькi зможа апрацаваць.

- А цi праўда гэта, што ў калхозах жывуць людзi так добра, як байцы нам расказваюць?

- Гэта што байцы вам расказваюць, усё дакладна й правiльна. Ды вы ж памяркуйце самi: усе сяляне нашага неаб'ятнага Савецкага Саюза цяпер у калгасах. Iх нiхто не прымушаў i прымушаць не мог. Ды як жа? Вам ужо вядома, што ў Савецкiм Саюзе няма эксплуататараў i эксплуацiраваных, ды i ўладарамi самой дзяржавы ёсьць не хто другi, а рабочыя й сяляне. Выбраныя народам дэпутаты кiруюць дзяржавай. З гэтага паўстае пытаньне: цi-ж яны, як i наагул усе людзi, маючы ўладу ў сваiх руках, будуць самi сабе шкоду рабiць?"

У трылогii ёсьць адзiн асаблiвы вобраз - самой Гараваткi, узвышша, што ляжала памiж хутарамi "як бохан хлеба", трымаючы на сваiх плячох празваны Архiпам дуб-волат, аб грудзi якога "разьбiвалiся вятры й непагадзi цэлых стагодзьдзяў", якi "помнiў Баторага i Iвана Грознага, сачыў за шведамi й Напалеонам", чуў галасы беларускiх iнсургентаў трох нацыянальна-вызваленчых паўстаньняў супроць царызму. У маляўнiча-плястычным апiсаньнi Гараваткi высьвечваецца яшчэ адна адметнасьць творчасьцi К.Акулы - яго пiльная ўвага да мiнуўшчыны, гiстарызм позiрку. Пiсьменьнiк перакананы, што бяз гiстарычнае памяцi й самасьвядомасьцi народ будзе асуджаны на лёс бязмоўнага дрымотнага насельнiцтва, што пакорлiва ўспрыме любыя, навет самыя злачынныя сацыяльныя эксперыменты.

Адчуваючы гэтую глыбiнную повязь часоў, Кастусь Акула шукае й знаходзiць у далёкай i нядаўняй мiнуўшчыне нечаканыя, але пераканаўчыя аналёгii. Напрыклад, памiж паленьнем Скарынавых выданьняў у Маскве па загадзе сьвецкiх i духоўных уладароў у сярэдзiне XVI стагодзьдзя й зьнiшчэньнем бальшавiцкiмi каланiзатарамi тысячаў беларускiх кнiг у 1935-м. У мастацкiх творах i публiцыстычных нарысах пiсьменьнiка зноў i зноў узнiкаюць iмёны й вобразы ганарлiвай Рагнеды й ахвярнай Еўфрасiньнi, яшчэ аднаго палачанiна - сейбiта друкаванага слова Францiшка Скарыны й сейбiта "мужыцкае праўды" Кастуся Калiноўскага. Ягоныя, легендарнага Яськi-гаспадара з-пад Вiльнi, словы "Ваюй, народзе, за свае правы!" - цёзка паўстанцкага каманьдзiра абраў дэвiзам сваёй газэты "Зважай".

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Змагарныя дарогi (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Змагарныя дарогi (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Змагарныя дарогi (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Змагарныя дарогi (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x