Адам Мальдис - Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Мальдис - Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Караткевіч апярэджваў свой час узняўся над застойным канфармізмам, над паўсядзеннасцю і бездухоўнасцю да вышыняў, з якіх добра відаць шляхі, што лучаць мінулае з будучыняй, чалавека з людзьмі і народамі. Пісьменнік незвычайнага рэнесанснага таленту, ён стаў зоркай першай велічыні на нацыянальным літаратурным небасхіле. I задача гэтай кнігі — растлумачыць, хаця б часткова той феномен, імя якому Караткевіч. У кнізе змешчаны малюнкі пісьменніка.

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Поспех "Дзікага палявання караля Стаха" крыху акрыліў Уладзіміра Караткевіча, "спляжанага" забаронай рамана "Нельга забыць", і ён, адкінуўшы ўсё іншае, стаў рыхтаваць да друку раман "Каласы пад сярпом тваім" (пачатак рамана, занатаваў Валодзя ў сваёй запісной кніжцы, прыйшоў у галаву 7 жніўня 1959 года ў Азярышчы над Дняпром, дзе ўзвышалася над кручай пахілая груша). Абвінавачванні Герцовіча і яго аднадумцаў у адрыве ад рэальнасці, у скажэнні гістарычнай праўды прымусілі пісьменніка нанава перагледзець некаторыя дакументы, выкарыстаць дадатковыя архіўныя крыніцы. І Караткевіч стаў угаворваць мяне, каб мы разам паехалі ў Вільнюс, дзе я ўжо не раз працаваў над рукапісамі.

— У выпадку чаго, калі не будзе гатэлю, у мяне там ёсць аднакашнікі па Маскве — Бронюс Мацкявічус, Юозас Мацявічус, Юдзіта Вайчунайце, яшчэ колькі паэтаў. Бронюса я нават выратаваў аднойчы ад смерці — затрымаў за крысо на вышыні дванаццатага паверха… У цябе ж, казаў, там таксама ёсць сваякі. Кісялевічуса знойдзем, — Караткевіч любіў "перарабляць" прозвішчы: я ў яго часта бываў Мальдзісевічам або Адасевічам, літаратуразнавец Мікола Прашковіч — "слаўным сынам літоўскага народа Мікалоюсам Прашкявічусам", а Мікола Грынчык — "містэрам Грынчыгзам". Звычайная скумбрыя ў яго ўрачыста менавалася скумбрыевічам, а густы грыбны суп — супешнікам. І словы пры гэтай гульні набывалі незвычайны, ледзь не магічны сэнс.

Аргументы здаліся мне пераканальнымі, і мы двойчы, у 1964 і 1966 гадах, папрацавалі разам у вільнюскіх архівах. У першую паездку сышлі па дарозе на маёй станцыі Гудагай, зайшлі да сваякоў. Вечарам была сустрэча з чытачамі ў Астравецкай раённай бібліятэцы. А назаўтра, чакаючы цягніка на Вільнюс, сядзелі мы ў паўпустым станцыйным буфеце і ля распаленай печкі пацягвалі піва (яго потым Валодзя ўспомніў у вершы, прысвечаным 500-годдзю Астраўца). Гледзячы на групку калгаснікаў, якія прывезлі на станцыю з-пад Свіра здаваць ільновалакно, разгаварыліся пра вёску, пра тое, чаму з яе ўцякае моладзь, чаму знікае любоў да зямлі. Пагадзіліся: таму што чалавек не адчувае сябе яе гаспадаром.

— Дай вось ім усім зямлі столькі, колькі яны могуць абрабляць, і ўсё будзе ў парадку, — гарачыўся Валодзя. — Не прадаваць, а перадаваць на які час. А не справіцца — адбяры назад. — Караткевічу мроілася нешта накшталт сённяшняга замацавання зямлі на доўгае карыстанне.

У Вільнюс мы дабраліся вечарам і амаль без надзеі, на ўсякі выпадак, сунуліся ў новую тады гасцініцу "Нерынга". На наша здзіўленне, адміністратарка прапанавала нам ажно двухпакаёвы нумар (было перад святам). Цана ў шэсць рублёў за суткі кусалася, але Караткевіч не мог не паказаць гонар і рашуча сказаў:

— Вядома ж, бярэм!

Ноччу, вярнуўшыся ад Бронюса Мацкявічуса, ён ціха ўлёгся. Але праз колькі часу разбудзіў мяне гучным трызненнем:

— Вясёлку мне! Хоць кавалачак вясёлкі! Ну, калі ласачка… А то ўсё загіне.

Назаўтра аказалася, што яму снілася, нібы свет складваецца ў "столкі". І каб выратаваць яго, для распоркі, патрэбен быў кавалачак вясёлкі.

Праз пару дзён выявілася, што "Нерынга" нам яўна не па кішэні, і мы перасяліліся спачатку ў халодны "Наруціс", вокны якога ўпіраліся ў змрочныя Святаянскія муры, потым, з дапамогай Юозаса Мацявічуса, у гасцінічныя пакоі пры Саюзе пісьменнікаў Літвы — у былыя людскія, здаецца, Агінскіх. На новым месцы Валодзя адразу знайшоў аднадумца ў асобе празаіка Вітаўтаса Пяткявічуса, які прыехаў у Вільнюс са сваёй "глыбінкі". Абодва яны з запалам даказвалі ўзаемна, што чалавек сам сабе найгоршы вораг, бо знішчае тое, адкуль выйшаў, — прыроду. Розныя там лысенкі думаюць, што яны ўхапілі за бараду самога пана бога. Але ў адказ атрымліваюць вялізную хвігу.

У Вільнюсе мы найперш пайшлі да Генадзя Кісялёва, які жыў тады з маці ў старым, ледзь не рэнесансным дворыку па вуліцы Гедрыса. Амаль насупраць было кафэ "Бочу", якое Валодзя тут жа зарыфмаваў:

Па дарозе ў "Бочу"
Нікуды не збочу.

А чуць далей — Дамініканскія муры, дзе Каліноўскі сядзеў у вязніцы, і Святаянскія муры, дзе яго арыштавалі.

Аднапакаёвая кватэра Кісялёвых, вялікая, але цемнаватая і халаднаватая, таксама нагадвала не то турэмную камеру, не то манастырскую келлю. Казалі, што раней тут жыла самая вучоная віленская манашка, а ўсе сцены пакоя былі абстаўлены кнігамі. Кніг хапала і цяпер, асабліва пра паўстанне 1863 года. І Караткевіч, ледзь увайшоўшы і павітаўшыся, ужо ўхапіў нешта — ажно не адарваць, нават у час вячэры.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x