Васіль Быкаў - Доўгая дарога дадому

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Доўгая дарога дадому» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Кніга, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Доўгая дарога дадому: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Доўгая дарога дадому»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга — успаміны народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава пра асабіста перажытае амаль за 70 гадоў ягонага багатага на падзеі жыцьця. У цікавай аўтарскай манеры вядомы пісьменьнік распавядае пра найбольш яркія старонкі сваёй біяграфіі, дае ацэнку грамадзка-палітычным і культурным працэсам, што адбываліся ў Беларусі на ягоных вачах. В. Быкаў прапануе досьвед культурнага дзеяча, знакамітага пісьменьніка, выказвае думкі адносна будучага разьвіцьця краіны.

Доўгая дарога дадому — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Доўгая дарога дадому», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вынiкi таго вылучэньня пайшлi ў Маскву. I паколькi выбары павiнны былi адбыцца ў Саюзе пiсьменьнiкаў, дзейнiчала ўсесаюзная квота — 10 дэпутатаў ад СП. Там належала зноў выбiраць з усiх, вылучаных ад рэспублiкаў i аўтаномных абласьцей. Я думаў-спадзяваўся, што, можа, там не прайду, пройдуць iншыя. Ды так ня здарылася — абралi i там. I вось Быкаў у лiку дзесяцi стаў народным дэпутатам СССР ад усесаюзнай пiсьменьнiцкай арганiзацыi. Алесь Адамовiч таксама iм стаў, але ад Саюзу кiнэматаграфiстаў. Toe, што быў абраны Адамовiч, трохi ўсьцешыла мяне — усё ж будзе свой чалавек побач. Не адзiн я ў гэтай намэнклятурнай грамадзе, якая ад Беларусi налiчвала каля сотнi. I трохi цешыла, што я — ад творчай арганiзацыi. Думалася, ня буду сядзець сярод г э т ы х — ужо наседзеў ся за дзесяць гадоў у Вярхоўным Савеце БССР. Ды так, на жаль, не адбылося. Выбiралi ад розных арганiзацыяў i саюзаў, а ў залi пасадзiлi ўсiх паводле альфабэту i тэрытарыяльнага прынцыпу. Адамовiч апынуўся сярод дэпутатаў Масквы, а я — Беларусi. Маiмi суседзямi сталi старшыня Берасьцейскага выканкаму, майстар з маладэчанскага заводу, старшыня калгасу Бядуля, старшыня КДБ Балуеў. Ззаду сядзелi старшыня Саўмiну [Беларусі] Кебiч, беларускi першы — Сакалоў. Яшчэ тая кампанiя! Але сьпярша належала абраць Вярхоўны Савет СССР, для чаго ў Менску сабралi ўсiх дэпутатаў, вёў паседжаньне Малафееў. Абiралi за сталом прамым i адкрытым галасаваньнем. Пачуўшы сваё iмя, я адразу заявiў самаадвод, якi не прынялi. Толькi генэрал Чумакоў i яшчэ пара чалавек прагаласавалi супраць Быкава, i я ня ведаў, цi тое — мае прыяцелi, цi супрацiўнiкi. Паехалi ў Маскву. Там у залi прэзыдыуму ВС склiкалi савет старэйшын, на якiм прысутнiчалi i мы з Адамовiчам. Мы сядзелi ўгары, на заднiх лаўках, i назiралi, як Гарбачоў з Лук’янавым абмяркоў ваюць кандыдатуры, вылучаюць кiраўнiчыя органы. Я паслаў Гарбачову запiску аб самаадводзе. Гарбачоў голасна зачытаў яе i падняў мяне зь месца: якая прычына? Я сказаў, што хворы. Гарбачоў пакiваў галавой: ну во, папулярны пiсьменьнiк, адмаўляецца. Ну што ж… Паклаў маю паперку ўбок, аднак са сьпiсу [прэзыдыуму] Вярхоўнага Савету выкрасьлiў.

Адамовiч, наадварот, — хацеў, каб яго абралi, ды марна. Нават ня вылучылi. Бачна было, ён трохi перажываў, бо быў чалавек значнай грамадскай актыўнасьцi. Але ўжо так здаўна ўладкавана ў нас, што хто хоча, таму не даюць, а хто ня хоча, таго прымушаюць. Гэты бальшавiцкi прынцып не ўдалося зрушыць i Гарбачову. Як пачалi разьмяркоў ваць па камiсiях, было прапанавана падаваць заяўкi — хто куды хоча. Я нiкуды не падаваў, намерыўся па-салдацку сачкануць, Адамовiч падаў адразу ў дзьве камiсii, думаў, можа, у якую залiчаць. На жаль, яго не залiчылi нi ў адну, а я, таго не жадаючы, апынуўся ў камiсii па абароне i дзяржбясьпецы. Калi пасьля паскардзiўся Лук’янаву, якi тым займаўся, на нечаканае прызначэньне, той адказаў: «Дык вы ж пiшаце пра армiю i пра КДБ». Так я ўлiп. Адамовiч тады зь мяне пасьмяяўся — надумаў каго абхiтрыць! А я распавёў яму старую байку пра адэскага бамжа, якi праспаўся ранкам у порце i iдзе шукаць заробку. Бачыць, на мосьцiку акiянскага лайнэру стаiць прыгажункапiтан, i бомж, пачухаўшыся, гукае: «Эй, кэп, табе памочнiк ня трэба?» — «Не», — кажа кэп. — «А боцман?» — «Таксама не». — «А кок?» — «I кок не». — «Пашэнцiла, падла, а то б я табе наработаў…» Я не адэскi бомж, але на камунiстычнага кэпа таксама працаваць не зьбiраўся.

Пачалася вiрлiвая, бязладная i шмат у чым драматычная дзейнасьць на зьездах народных дэпутатаў, якiя зачасьцiлi ў Крамлi. Дэпутатаў было вялiкае мноства з усiх рэспублiкаў Савецкага Саюзу. Найболып — з рэспублiкаў Сярэдняй Азii, i найменш — з Прыбалтыкi i Каўказу. Разьмяшчалiся ў залi строга на адпаведных месцах, у часы перапынкаў кучкавалiся каля сваiх партыйных лiдэраў, якiмi тады былi першыя сакратары ЦК. Тыя працавалi ў якасьцi рэжысэраў, вызначалi выступоўцаў, давалi палiтычныя ўказаньнi. Тыя, што зьбiралiся выступiць, пасылалi запiскi: прашу слова ў падтрымку i г. д. Тым i давалi слова, у той час, як iншыя абуралiся. Поруч зь беларускай дэлегацыяй цэлы гектар плошчы займала дэлегацыя Узбэкiстану, i я назiраў за яе паводзiнамi. Там было некалькi дырыжораў, у тым лiку адна жанчына, якiя кiравалi ня толькi выступоўцамi, але i падавалi рэплiкi, выкрыквалi, зачыналi аплядысмэнты. Дужа згуртаваная была дэлегацыя. Увогуле палiтычны напал у залi для неспрактыкаванага чалавека часьцяком быў нясьцерпны. Асаблiва, як выступаў Сахараў цi Афанасьеў. Цi нават Сабчак. Сахараў гаварыў пра Афганiстан, i яму выключалi мiкрафон, воплескамi спрабавалi сагнаць з трыбуны. Затое, як выступаў генэрал Радзiвонаў, што наладзiў вядомую крывавую лазьню ў Тбiлiсi, яго праводзiлi з трыбуны бурнымi воплескамi, палова залi ўстала. Я тады выразна зразумеў, што трапiў яўна не туды, што неяк трэба адсюль рваць кiпцi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Доўгая дарога дадому»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Доўгая дарога дадому» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Круглянскі мост
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Доўгая дарога дадому»

Обсуждение, отзывы о книге «Доўгая дарога дадому» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x