Василий Ширко - Дзед Манюкін і ўнукі

Здесь есть возможность читать онлайн «Василий Ширко - Дзед Манюкін і ўнукі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2003, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзед Манюкін і ўнукі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзед Манюкін і ўнукі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хочаце даведацца, як дзед Манюкін змагаўся з нячысцікамі, шчасліва рыбачыў, хітра ратаваўся ад мядзведзя і ваўкоў, лётаў на далёкую планету Прывідус? Тады вам абавязкова варта прачытаць гэтую кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Васіля Шырко.

Дзед Манюкін і ўнукі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзед Манюкін і ўнукі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прывідус (ад слова «прывід») шмат меншы за нашую Зямлю, не большы як Месяц. Ёсць там і моры, і лясы, і гарады. Вёсак няма. Ніхто не разводзіць свойскіх жывёл. Коней, кароў, свіней можна ўбачыць толькі ў заапарку ў клетках. Не сеюць на Прывідусе ні жыта, ні бульбы, ні лёну. Вырошчваюць там толькі зёлкі на лякарствы ды кветкі. Корміць, поіць і апранае людзей хімія. Жывуць людзі па трыста і больш гадоў. Раса толькі адна — белая.

Як ні дзіўна, ад кніг і газет на планеце чамусьці не адмовіліся. Гэта ўжо дань традыцыі. Не адмаўляюцца ж у Англіі ад каралевы.

Ёсць у прывідусцаў тэлевізары, а вось тэатраў, бібліятэк няма. Спортам, як і фізічнай работай, ніхто не займаецца. Працуюць толькі чалавекападобныя робаты.

Пакуль я, каласочкі-красачкі, пераварваў гэтую інфармацыю, наш шар прывадніўся.

— Развітваемся на тры дні, — сказаў брат, — па законах нашай планеты кожны чужаземец павінен прайсці каранцін.

Мяне запіхнулі ў невялікі серабрысты шар, зачынілі дзверы. Шар паплыў між дамоў, пералескаў. Увачавідкі мы даляцелі, і хутка я ўжо сядзеў у светлым цёплым кабінеце перад маладым чалавекам у сінім халаце. Вакол міргалі лямпачкі, свяціліся кам-кам-путары (ніяк не навучуся нармальна прамаўляць гэтае вучонае слова), стаялі ро-роба-ты-самадзелкі.

— Давайце знаёміцца, — сказаў малады чалавек, — я прафесар Фукс. Мне даручана праверыць ваша здароўе, падлячыць. А яшчэ пройдзеце адаптацыю. Тут кібары вам памогуць.

Якую даптацыю, якія кі-кібары, я, вядома, не ведаў, але знаку не падаў, а то яшчэ падумае, што мы на Зямлі ўсе цёмныя, не разбіраемся ў гэтых ро-ро-бертах.

Прафесар Фукс абчапіў мяне правадкамі, палажыў на канапу і падключыў апаратуру. Штосьці цененька, як камар, пішчала, пасля чуўся нейкі трэск, гул. Фукс перастаўляў прысоскі, маляваў у сваім журнале крэсцікі-нулікі. Нарэшце сказаў:

— Вы для зямляніна надзіва здаровы.

Тут я ўжо не змоўчаў.

— Анёж не, — кажу, — мяшок бульбы ўскіну на плячо і ўпрысядку пушчуся скакаць.

Прафесар паглядзеў на мяне здзіўлена, быццам не ведаў, што такое бульба і як упрысядку скачуць. Тут мяне і панесла.

— З двума мяшкамі скакаць буду, — грукнуў кулаком па стале, — з трыма…

Ледзь супакоіў мяне доктар, так я ўсхадзіўся.

— Вам трэба крыху нервы падлячыць, скуру падмаладзіць, — сказаў ён, — ну і зубы падрамантаваць. Лепш за ўсё іх «зачахліць» у фарфор. Прыгожа і надзейна.

— I колькі гадоў я змагу пражыць пасля такой капіталкі?

— На Зямлі дваццаць пяць — трыццаць, а на Прывідусе, можа, і дзве сотні.

— Ты мне, прахвесар, галаву не дуры, — кажу, — чаму ж такая розніца вялікая. Паветра ў вас лепшае ці вада?

— Тут у нас медыцына лепшая, натуральных прадуктаў не ўжываем, вучоныя і кампазітары вынайшлі музыку, якая доўжыць чалавечы век…

Ён націснуў на стале кнопку, і чароўныя гукі запоўнілі кабінет. Прыемная стома ахінула мяне, і ўпаў я ў забыццё. Сон быў ляніва-бестурботны, спакойны.

Колькі спаў — не ведаю. Прачнуўся бадзёры, пасвяжэлы. Прафесар Фукс паднёс мне да твару люстэрка. Глянуў я і не пазнаў сябе. Жоўта-бледны твар мой стаў румяным, а зубы асляпляльна белымі.

— Што вы нарабілі! — закрычаў я. — Баба цяпер роспытамі замучыць!

— Скажаце, у санаторыі падлячылі як партызана-героя, — зарагатаў прафесар.

Тут я, канечне, падзячыў доктара і за лекі, і за параду.

— Мы вам падмаладзілі ўсю скуру, ныркі ад камення ачысцілі. Засталіся дробязі…

Тры дні лячылі мяне музыкай, паілі зялёным, бязградусным віном, настоеным на зёлках, кармілі сінімі і ружовымі таблеткамі. З кожным днём, нават гадзінам, я адчувау, як дужэю, як хочацца паспытаць сваю сілу: касіць канюшыну, калоць дровы…

— Вось і ўсё, — сказаў на трэці дзень прафесар Фукс, — не хочацца мне з вамі расставацца, але давядзецца. Калі ласка, пакіньце мне аўтограф. Буду хваліцца, што самога дзеда Манюкіна лячыў.

Я, вядома, не адмовіў добраму чалавеку. Развіталіся мы цёпла. Нават абняліся, паляпалі адзін аднаго па плячы. Мой прафесар, праўда, моршчыўся, калі я гладзіў яго сваёй шырокай далоней. Ну тут ужо не мая віна, сам прыбавіў сілы, хоць і сваёй у мяне хапала.

Забраў мяне з каранціну пляменнік.

— Калі вы не супраць, то я буду вашым экскурсаводам, — сказаў ён. — Куды захочаце — туды і павяду. Я прынес вашу адзежу. Можаце пераапрануцца. Вярхоўная Рада зрабіла для вас выключэнне.

— О, дзякуй за дазвол, — пакпіў я, — такая міласць! Дарма, выходзіць, баяўся, што сцібраць мае боты з кашуляй.

Я хуценька пераадзеўся, а то яшчэ Рада перадумае.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзед Манюкін і ўнукі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзед Манюкін і ўнукі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзед Манюкін і ўнукі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзед Манюкін і ўнукі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x