Василий Ширко - Дзед Манюкін і ўнукі

Здесь есть возможность читать онлайн «Василий Ширко - Дзед Манюкін і ўнукі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2003, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзед Манюкін і ўнукі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзед Манюкін і ўнукі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хочаце даведацца, як дзед Манюкін змагаўся з нячысцікамі, шчасліва рыбачыў, хітра ратаваўся ад мядзведзя і ваўкоў, лётаў на далёкую планету Прывідус? Тады вам абавязкова варта прачытаць гэтую кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Васіля Шырко.

Дзед Манюкін і ўнукі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзед Манюкін і ўнукі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дзень добры, — павітаўся мужчына, — мы з далёкай планеты Прывідус. На Зямлі вучоныя называюць яе Бэта Цэнтаўра. Гэты шар — наш зоркалёт. Ён развівае любую хуткасць. У вас такія караблі нараклі лятаючымі талеркамі.

А цяпер самае галоўнае: мы з табой, Манюкін, браты-блізняты. Ты не глядзі, што я нібыта маладзейшы. На нашай планеце пазней старэюць. Мы абодва нарадзіліся на Прывідусе. Мяне назвалі Праўдзіным, цябе — Манюкіным. А гэта мае дзеці, твой пляменнік Янусь і пляменніца Дарота.

Я пахіснуўся, у вачах заскакалі жоўтыя агеньчыкі. Пляменнік падхапіў мяне і пасадзіў на канапу. Дарота падала кубачак з нейкай ружовай вадкасцю. Выпіў — і адразу ж адпусціла.

Мы абняліся з братам, заплакалі. Стогадовыя — лёгкія на слязу. Праўда, і маладыя, гледзячы на нас, зарумзалі.

Робат падкаціў столік на ножках. На ім стаялі нейкія бутэлечкі, ляжалі рознакаляровыя таблеткі: белыя, блакітныя, ружовыя.

«Віно і закуска, — здагадаўся я. — За ўсё жыццё не выпіў ніводнай таблеткі. Калі хварэў — лячыўся святаяннікам, валяр'янкай, мацярдушкай. Цяпер давядзецца закусваць таблеткамі, як самаму горкаму п'яніцу ў вёсцы Ахрэму. Вып'е шклянку пякучкі і — валідол пад язык». — Слухай сюды, брат, — кажу, — бяры дзяцей і да мяне гайда. Я нядаўна парсюка закалоў. Ладны, пудоў на дванаццаць. Ёсць і мяса, і каўбаса. Смятанай з маслам пачастуе баба, бліноў напячэ. А то няёмка: вы ў гасцях, а мяне частуеце.

Праўдзін уздыхнуў, прыгроб пяцярнёй гэткі ж рэдкі, як у мяне, пучок валасоў. — Не крыўдуй, брат, але нам забаронена Вышэйшай Радай ступаць на зямлю. Ледзь атрымалі дазвол на гэтую сустрэчу. Ды і не ядзім мы натуральных прадуктаў. Нас хімія ўжо тысячы гадоў корміць… Пляменнік наліў у маленькія фарфоравыя келіхі зяленага віна.

— За сустрэчу! — падняў келіх Праўдзін.

— За сустрэчу! — паўтарыў я. Віно адразу ж ударыла ў галаву. На душы стала надзіва сонечна, бесклапотна. Здэцца, абняў бы ўвесь свет. Пад такое віно ды нашу б закуску! А то што гэтыя таблеткі — ніякага смаку.

— Скажы мне, брат, — спытаў я, — як так здарылася, што нарадзіліся мы з табой на адной планеце, а жывём на розных?

— Блізняты на Прывідусе нараджаюцца раз у сто гадоў. Па няпісаных законах, аднаго з двайнят адпраўляюць на іншую планету. Кінулі жэрабя, і выбар паў на цябе. Так і рассталіся мы на сто гадоў.

— А як вы даведаліся, што я жывы?

— Вельмі проста. У твой мозг уманціравалі мікраскапічны, меншы за макавае зярнятка, датчык. Ён і пасылаў імпульсы з Зямлі на Прывідус. Увогуле, мы ўсё пра цябе ведаем. У нас нават кніга пра твае прыгоды ёсць. Модная цяпер. Яе чытаюць і дзеці, і дарослыя. Хтосьці нават з членаў Бышэйшай Рады прачытаў, паказаў іншым. Вось і паслалі па цябе. Так што афіцыйна запрашаю наведаць наш Прывідус. Прымушаць мы цябе не можам. Хочаш — ляцім, не хочаш — развітаемся. I на планеце сілай трымаць не станем. Надакучыць — адправім назад.

Пачухаў я патыліцу: і хочацца і колецца.

— Не па-людску, — кажу, — уцякаць ад бабы і ўнукаў, не папярэдзіўшы іх.

— Зараз і папярэдзім, — адказаў Праўдзін, — што б ты ні падумаў, яны прымуць за святую праўду.

«Аўдоля, прыхварэў я, — мысленна перадаў бабе, — мяне дактары ў санаторый на лячэнне адправілі. Не хвалюйся там з унукамі. Папраўлюся — і вярнуся!»

— Вось і ўсё, — паціснуў мне руку брат, — і для бабы, і для ўнукаў цяпер ты ў санаторыі. Яны ўпэўнены нават, што праводзілі цябе да аўтобуса, рэчы памагалі збіраць…

I я адразу яму паверыў. Не ведаю нават чаму.

— Ляцім! — загадаў робату Праўдзін.

Мы селі ў крэслы, шар лёгка здрыгануўся і паплыў угару.

Фарфоравыя зубы

Дзед крэкнуў, устаў з калодкі, падняў галаву і доўга (нам з Алёнкай здалося — вечнасць) глядзеў на неба. Вецер церабіў яго бараду, блытаўся ў сівых валасах. Выцвілыя ад пражытых зім і вёснаў вочы не маглі адарвацца ад сінечы. Ён сапраўды нагадваў касмічнага прышэльца, адзінокага, гордага, думкі якога на раздарожжы між планетай, дзе нарадзіўся, і планетай, дзе пражыў усё жыццё.

— Сёння нядзеля. Часу вольнага ў мяне шмат, і я раскажу пра ўсе мае касмічныя прыгоды, — загаварыў дзед, — больш ніколі баяць пра гэта не буду: не хачу вярэдзіць душу.

Мы прыціснуліся да дзеда. Наш недавер рассеяўся, як дым, падхоплены ветрам. Мы верылі кожнаму слову.

— Раскажы аб Прывідусе хоць што-небудзь, — папрасіў я брата, як толькі зоркалёт ірвануў увысь.

— Няма патрэбы гаварыць. Ты і так атрымаеш амаль усю інфармацыю.

Ён прынёс лёгкі, празрысты, быццам са шкла, шлем з тоненькімі дратамі-павуцінамі, надзеў мне яго на галаву, а правадкі падключыў да кам-кам-путара, во-во. Націснуў кнопку, у галаве загуло-зашумела, і я ўжо неўзабаве ведаў аб Прывідусе, здаецца, усё.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзед Манюкін і ўнукі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзед Манюкін і ўнукі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзед Манюкін і ўнукі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзед Манюкін і ўнукі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x