Василий Ширко - Дзед Манюкін і ўнукі

Здесь есть возможность читать онлайн «Василий Ширко - Дзед Манюкін і ўнукі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2003, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзед Манюкін і ўнукі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзед Манюкін і ўнукі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хочаце даведацца, як дзед Манюкін змагаўся з нячысцікамі, шчасліва рыбачыў, хітра ратаваўся ад мядзведзя і ваўкоў, лётаў на далёкую планету Прывідус? Тады вам абавязкова варта прачытаць гэтую кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Васіля Шырко.

Дзед Манюкін і ўнукі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзед Манюкін і ўнукі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цёмна было. Зоркі і месяц схавапіся за хмары.

— Хатка наводшыбе — ніхто не ўбачыць, — радаваліся зладзеі. Падкраліся яны да хаты, толькі чыркнулі запалкамі, адкуль ні вазьміся, выскачылі людзі. Схапілі панічоў за рукі, звязалі, паклікалі стражніка, старасту, склалі паперу і ў воласць падпальшчыкаў адправілі.

Прыгледзеліся яны па дарозе да рамізніка — той самы, што вёз іх з турмы. А рамізнік усміхнуўся, садраў прыклееную бараду, вусы, зняў шапку-аблавушку.

— Цыганачка! — пазналі шляхцюкі. Скрыгітнулі зубамі, ды не ўкусіць — папаліся.

Маёнтак прадаў стары пан, каб выратаваць сыноў ад катаргі. Усе роўна пазбавілі іх шляхецкай годнасці і саслалі туды, куды Макар цялят не ганяў. Ніхто больш не бачыў тых панічоў. Ганулька выйшла замуж за гэткага ж пастуха, як і сама. Чуў я, што ўжо іхнія дзеці пасабляюць пасвіць кароў і авечак. Не ўсім жа збіраць зёлкі, прасці кужаль і корпацца ў градах.

Прывідус

Сёння ў дзеда чорны дзень. Настрой — ваяўніча-бурклівы. Назнарок моцна грукае дзвярыма, дзьмецца на бабулю і нас, падшывальцаў, не заўважае.

— Лейчына старому пад хвост трапіла, — кажа нам бабуля, — вы ўжо не прыставайце да яго са сваімі казкамі. Мы, вядома, ведаем, якая лейчына трапіла дзеду пад хвост. Міліцыя ва Уздзе затрымала дзедаў «Опель-Мерседэс». Папрасілі дакументы, а ў нашага Манюкіна ні тэхнічнага пашпарта, ні вадзіцельскага пасведчання. Вось і запрасілі дзеда ў аддзяленне. Акт склалі, штраф выпісалі і, самае галоунае, машыну арыштавалі.

Дарэмна дзед прасіўся, у камізэльку плакаў — не памагло. «Кайзера» паставілі на пляцоўцы супраць ДАІ, а дзеду параілі спяшацца на чурылаўскі аўтобус. Думалі, разумнікі, што былы партызанскі разведчык спакойна расстанецца са сваім трафеем.

Да цемнаты сноўдаўся дзед па мястэчку. У кніжны заглянуў, купіў кніжку пра свае ўласныя прыгоды. Дзеда, канечне, пазналі, папрасілі выступіць, але якое там выступленне, калі ў пяты коле, іншым разам паабяцаў заскочыць.

Як ноч запаліла на небе зоры, дзед ціхенька, як злодзей, падкраўся да сваёй уласнай машыны, адчыніў дзверцы запасным ключом. «Кайзер» усё роўна як чакаў свайго гаспадара: завёўся з паўабарота. Дзед газануў — і толькі яго бачылі. Іншы б на яго месцы ў Чурылава папёр, а дзед прасёлкамі на Світалаўку падаўся, каб збіць пагоню з тропу.

Без прыгод даехаў. Загнаў машыну ў хлеў стрыечнай сястры Даркі, той самай, да якой аднойчы не дайшоў — чэрці перастрэлі.

Сястра як дзве кроплі вады падобна на дзеда, толькі крыху маладзейшая. Яна — казачніца і гэткая ж самая штукарка, як і Манюкін. Тут ужо, як ні круці, два боты адной работы.

Дарка каровы не трымала, а хлеў прасторны — месца колькі хочаш. Засыпалі яны машыну саломай. Сляды вакол замялі. Пасля выпілі па чарцы вішнёўкі, пасмяяліся, уявіўшы, як міліцыянты кінуцца шукаць машыну. А раніцай дзед развітаўся з Даркай, сеў на маршрутны аўтобус і праз гадзіну быў дома.

Баба Аўдоля каршуніхай наляцела на старога:

— Дзе ты быў, недавярак, мы тут з унукамі ноч не спалі, думалі, разбіўся!

— Дома начаваў! — адрэзаў дзед. — Так і скажаш гасцям, яны вось-вось будуць!

Міліцыянты не прымусілі сябе чакаць. Сам начальнік ДАІ заявіўся.

— Дзе твая машына? — закрычаў з парога.

— У вас, канечне, — прыкінуўся дурнем дзед Манюкін, — тут у мяне квіток на руках за вашым подпісам.

— На бога бярэш, — зазлаваў начальнік, — праверым. Выкраў нябось машыну.

Паўдня шукаў міліцыянт дзедаву машыну. Распытваў бабу Аўдолю, суседзяў, хадзіў па сваяках.

— Дрэнь вашы справы, — пасміхаўся дзед, — я ў суд падам на ДАІ. Давядзецца плаціць за машыну, пане дабрадзею. Рэч, можна сказаць, антыкварная. На такой кайзер Вільгельм у Грамадзянскую ездзіў. Тысячы даляраў каштуе, хе-хе-хе…

Не вытрымаў начальнік, занерваваўся:

· Па вачах бачу, дзед, муціш ты ваду. Кажы, што табе трэба!

Дзед пагладзіў бараду, задыміў самасадам, пускаючы дым у вочы міліцыянту.

— Вось гэта іншы рыштунак! А то палохаць надумаў, Не на таго нарваўся: не з адной студні ваду Манюкін піў і не з адной дзяжы хлеб еў. Так што выпісвай мне вадзіцельскае пасведчанне і тэхнічны пашпарт.

— Які ж ты вадзіцель: табе ж сто гадоў! — аж падскочыў здзіўлены начальнік.

— Мае гады зязюля палічыць, а не ты! — вякнуў дзед. — Не будзе праз тыдзень дакументаў — чакай павестку ў суд.

Павярнуўся наш стары спіной да міліцыянта і ў хату пасунуўся. Начальніку нічога не заставалася, як сесці ў машыну. Цвёрды арэшак стары. Дарэмна зачапіў яго.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзед Манюкін і ўнукі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзед Манюкін і ўнукі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзед Манюкін і ўнукі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзед Манюкін і ўнукі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x