• Пожаловаться

Гарасьо Кірога: Казкі трапічнага лесу

Здесь есть возможность читать онлайн «Гарасьо Кірога: Казкі трапічнага лесу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1993, ISBN: 5-86952-009-6, издательство: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, категория: Сказка / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Гарасьо Кірога Казкі трапічнага лесу
  • Название:
    Казкі трапічнага лесу
  • Автор:
  • Издательство:
    Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
  • Жанр:
  • Год:
    1993
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    5-86952-009-6
  • Рейтинг книги:
    4 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Казкі трапічнага лесу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкі трапічнага лесу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік Гарасьо Кірога "Казкі трапічнага лесу" складаюць наступныя казкі: "Гіганцкая чарапаха", "Панчохі для фламінгаў", "Абскубены папугай", "Вайна кайманаў", "Невідушчая лань", "Гісторыя пра дваіх дзетак кааці і дваіх дзяцей чалавека", "Бітва на Явэвіры", "Пчала-гультайка".

Гарасьо Кірога: другие книги автора


Кто написал Казкі трапічнага лесу? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Казкі трапічнага лесу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкі трапічнага лесу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кайманы, каб лепей сябе ўпрыгожыць, надзелі на шыю каралі з бананаў і палілі парагвайскія цыгары. Жабы абляпіліся рыбінаю лускою і ступалі паважна, перакульваючыся з адной нагі на другую, нібыта плылі. І кожны раз, калі яны з паважным выглядам праходзілі па беразе, рыбы крычалі ім што-небудзь кплівае.

Рапухі надушыліся парфумаю і хадзілі на задніх лапах. Апроч таго на кожнай вісеў, гайдаючыся, як ліхтарык, маленечкі светлячок.

Але сама прыгожыя былі змеі. Усе яны былі апранутыя ў балетныя гарнітуры пад колер скуры: на чырвоных змеях былі спаднічкі з чырвонага цюлю, на зялёных — з зялёнага, на жоўтых — з жоўтага, а на куфіях — з шэрага ў палоску, і палоскі былі колеру цаглянага пылу і попелу, бо такі колер у куфій.

А ўжо сама адметнымі былі каралавыя гадзюкі, апранутыя ў доўгія спаднічкі з чырвонага, белага і чорнага газу. Яны танчылі, выгінаючыся серпанцінам. І калі змеі пачыналі танчыць і кружыліся на кончыку хваста, усе госці гучна пляскалі ім у далоні.

І толькі фламінгі, у якіх тады былі белыя ногі, а дзюбы, як і цяпер, вельмі тоўстыя і крывыя, — толькі фламінгі былі невясёлыя, бо ў іх было мала розуму і яны не змаглі прыдумаць, як апрануцца. Яны зайздросцілі кожнаму гарнітуру і асабліва гарнітурам, што былі ў каралавых гадзюк. Калі якая-небудзь змяя, какетліва прыўздымаючы пышную газавую спаднічку, праходзіла перад імі, фламінгі аж млелі ад зайздрасці.

Тады адзін фламінга сказаў:

— Я ведаю, што трэба зрабіць. Трэба надзець чырвоныя, белыя і чорныя панчохі, і каралавыя змеі закахаюцца ў нас.

І гуртам узляцеўшы, усе фламінгі пераляцелі раку і пастукаліся ў вясковую краму.

«Стук-стук!» — заляпалі яны нагамі.

— Хто там? — спытаў крамнік.

— Гэта мы, фламінгі. Ці не маеце вы чырвоных, белых і чорных панчошак?

— Не, такіх у мяне няма, — адказаў крамнік. — Вы што, зусім здурнелі? Такіх панчох вы нідзе не знойдзеце.

Тады фламінгі паляцелі ў другую краму.

— Стук-стук! Ці няма ў вас чырвоных, белых і чорных панчошак?

Крамнік адказаў:

— Як вы кажаце? Чырвоных, белых і чорных? Такіх панчох нідзе няма. Вы здурнелі. Хто вы такія?

— Мы фламінгі, — адказалі яны.

І мужчына сказаў:

— Пэўна, вы звар'яцелі.

Паляцелі яны яшчэ ў адну краму.

— Стук-стук! Ці няма ў вас чырвоных, белых і чорных панчошак?

Крамнік закрычаў:

— Якіх-якіх? Чырвоных, белых і чорных? Толькі такім дзюбатым птушкам, як вы, можа прыйсці ў галаву прасіць такія панчохі. Прэч адсюль!

І чалавек шпурнуў у іх венікам.

Гэтак фламінгі абляцелі ўсе крамы, і адусюль іх праганялі як шаленцаў.

Тады нейкі браняносец, які йшоў да рэчкі папіць вады, захацеў пасмяяцца з фламінгаў і, паважна павітаўшыся, сказаў ім:

— Вечар добры, спадары фламінгі! Я ведаю, што вы шукаеце. Такіх панчох вы не знойдзеце ні ў якой краме. Пэўна, яны ёсць у Буэнас-Айрэсе, але адтуль іх давядзецца выпісваць поштаю. А вось у маёй кумы савы такія панчохі ёсць. Папрасіце ў яе, і яна дасць вам чырвоныя, белыя і чорныя панчохі.

Фламінгі падзякавалі, паляцелі да савінага дупла і сказалі:

— Вечар добры, сава. Мы прыляцелі папрасіць у цябе чырвоныя, белыя і чорныя панчохі. Сёння ў змеяў вялікі баль, і калі мы надзенем такія панчохі, усе каралавыя гадзюкі ў нас закахаюцца.

— З вялікім задавальненнем! — адказала сава. — Пачакайце трошачкі, я не забаўлюся.

І махнуўшы крыламі, яна пакінула фламінгаў адных і праз хвіліну ўжо вярнулася назад — з панчохамі. Але гэта былі не панчохі, а вельмі прыгожыя і зусім свежыя шкуры каралавых гадзюк, якіх сава толькі што ўпалявала.

— Вось вам панчохі, — сказала сава. — Але майце на ўвазе вось што: танчыце ўсю ноч, танчыце, не спыняючыся ні на імгненне, танчыце на баку, на дзюбе, на галаве, як хочаце, але не спыняйцеся ні на хвіліну, каб вам не давялося замест таго, каб танчыць, — плакаць.

Але ж фламінгі былі такія дурныя, што й не ўцямілі, якая вялікая небяспека хавалася ў гэтых словах. Адурэўшы з радасці, яны надзелі шкуры каралавых гадзюк як панчохі, засунуўшы ў іх лапы, як у трубкі, і вельмі задаволеныя, паляцелі на баль.

Калі госці ўбачылі фламінгаў у такіх прыгожанькіх панчохах, яны ўсе ім пазайздросцілі. Змеі захацелі цяпер танчыць толькі з імі, а таму, што фламінгі ні на хвіліну не пераставалі перабіраць нагамі, змеі не маглі добра разгледзець, з чаго тыя прыгожыя панчохі зробленыя.

Але ўрэшце змеі пачалі сёе-тое падазраваць. Калі фламінгі танчачы праходзілі побач, змеі аж да зямлі нагіналіся, каб лепей разгледзець.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкі трапічнага лесу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкі трапічнага лесу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Редьярд Киплинг
Шарль Перро: Чарадзейныя казкі
Чарадзейныя казкі
Шарль Перро
Аляксандр Афанасьеў: Рускія народныя казкі
Рускія народныя казкі
Аляксандр Афанасьеў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Адам Глобус
Отзывы о книге «Казкі трапічнага лесу»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкі трапічнага лесу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.