Льюис Кэрролл - Аліса ў Цудакуце

Здесь есть возможность читать онлайн «Льюис Кэрролл - Аліса ў Цудакуце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Аліса ў Цудакуце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Аліса ў Цудакуце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аліса ў Цудакуце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Аліса ў Цудакуце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

“Даеш слова!- енчыла Мыш, якая дрыжэла ўсім целам.- Як ты ўвогуле магла пачаць са мной гэткую размову! Нашая сям'я заўжды НЕНАВІДЗЕЛА катоў: брыдкіх, нізкіх, вульгарных істотаў! Я нават слова гэтага не жадаю чуць!”

“Добра, добра, добра!- сказала Аліса, вырашыўшы, як мага хутчэй змяніць тэму.- А якія вашы адносіны да сабак?”

Мыш не адказала, і Аліса шпарка працягнула:

“У нашых суседзяў жыве такі цудоўны маленькі сабачка! Маленькі яснавокі тэр’ерчык, у яго такая доўгая кудзерыстая поўсць! Як ён спрытна прыносіць палку, калі яе кінуць, а потым будзе сядзець і чакаць пачастунка, а яшчэ ён такі разумненькі і так шмат чаго ўмее... Я і то так бы не змагла... Ён належыць аднаму фермеру, і па ягоных словах, каштуе вялікую колькасць грошаў! А яшчэ ён ва ўсім наваколлі перабіў усіх пацукоў і... Ай, Людцы!- згоршана крыкнула Аліса, - Я зноў вас пакрыўдзіла!”

Мыш цвёрда адплывала прэч, уздымаючы вялікія хвалі.

Аліса пачала размаўляць так мякка і лісліва, як толькі ўмела:

“Мышачка, даражэнькая! Вярніцеся, я больш не буду казаць ані пра катоў, ані пра сабак, калі вы іх не любіце!”

Урэшце Мыш супакоілася і паплыла да Алісы. Яе мыска была вельмі бледнай (напэўна ад злосці, вырашыла Аліса) і прамовіла ціхім дрыжачым голасам:

“Нам трэба рухацца на бераг, а ўжо там я паведамлю табе сваю гісторыю, і ты адразу зразумееш, чаму я ненавіджу катоў і сабак!”

Яны зрабілі гэта ў патрэбны час, бо за імі на бераг паплыў шэраг разнастайных звяроў ды птушкак, якія патрапілі ў ваду. Сярод іх былі Кач, Дадо, Лоры, Арлядзіт і шмат не менш дзівосных істотаў. Аліса плыла наперадзе, а за ёй і ўся астатняя грамада.

Глава ІІІ

Сход ва Уцёках і Доўгая Хвасторыя

На беразе сабралася насамрэч дзівосная талака - птушкі з прамоклым пер’ем, жывёлы са зліпшайся поўсцю, усе былі мокрымі ды злымі.

Найгалоўным пытаннем было, якім чынам абсохнуць. Усе адразу ж пачалі прапанаваць свае варыянты, як гэта зрабіць. І праз колькі часу для Алісы было чымсьці натуральным размаўляць з імі так, нібы яны знаёмыя ўжо шмат год. Яна адразу ж пачала доўгую спрэчку з Лоры, які вычарпаўшы ўсе свае аргументы вымавіў: “Я старэйшы за цябе і ведаю лепш”. Аліса спыталася, колькі таму год, на што Лоры не даў адказу, што вельмі не задаволіла Алісу, але яна вырашыла адчапіцца.

Урэшце ініцыятыву вырашыла ўзяць на сябе Мыш:

“Сядайце і слухайце! ЗАРАЗ я вас хуценька высушу!”

Усе адразу супакоіліся і селі вакол яе. Аліса ўтаропілася ў мышыныя вочы, паколькі была ўпэўненая, што хутка прастудзіцца, калі зараз жа не высыхне.

- Кхм!- пракашлялася Мыш і набрала ў грудзі паветра.- Спадзяюся ўсе гатовыя? Гэта самая сухая гісторыя, якую я ведаю. Прашу цішыні! "Вільгельм Заваявальнік, пры блаславенні Папы, захапіў Ангельшчыну, якой не хапала добрых правадыроў і якая прызвычаілася да адвечных захопаў. Эдвін - граф Мэрсіі і Моркар - граф Нартумбрыі... "

- Брр!- задрыжаў Лоры.

- Прабачце!- змрочна, але ветліва спыталася Мыш.- Вы нешта сказалі?

- Я? Не, анічога! - шпарка адказаў Лоры.

- Я вырашыла, што вы аб чымсь спыталіся,-сказала Мыш.- Я пацягваю: "Эдвін - граф Мэрсіі і Моркар - граф Нартумбрыі, прызналі Яго уладу, і нават Сцігард, патрыятычны арцыбіскуп Кэнтэрберыйскі, знайшоў гэта балазе!"

- Што ГЭТА? - спытаўся Качань.

- Знайшоў ГЭТА...- раздражнённа адказала Мыш.- Ты не ведаеш, што такое “Гэта”?

- Я дастаткова добра ведаю, што такое “Гэта”, калі гэта нейкая ежа,- заявіў Качань,- часцей “Гэта” - жабка ці чарвё. Вось мне і цікава, ШТО знайшоў арцыбіскуп?

Мыш зрабіла выгляд, што не чула апошняга пытання і працягнула:

"... знайшоў гэта балазе, таму пайшоў разам з Эдгарам Атэлінгам да Вільгельма, каб прапанаваць яму карону. Вільгельм спачатку не аднёсся да гэтага сур’ёзна. Але нахабства нарманаў…" Ну што, прасыхаеш па крысе, любінькая?- спыталася яна, павярнуўшыся да Алісы.

- Зусім не,- сумна адказала Аліса,- вашая гісторыя, аніяк на мяне не дзейнічае.

- Тады,- шляхетным тонам прамовіў Дадо, падымаючыся на ногі,- я перарываю аповесць і прапаную перайсці да больш энэргічных сродкаў!

- А цяпер, тое самае, але па-ангельску,- прамовіў Арлядзіт,- я і паловы гэткіх слоў не ведаю, нават не ўяўляю іх сэнс.

І Арлядзіт нахіліў галаву, каб схаваць сарамлівую ўсмешку, а шмат хто з птушак пачалі хіхікаць.

- Так, аб чым гэта я?- спытаўся Дадо, пакрыўджаным тонам.- Самы лепшы сродак дзеля прасыхання - Сход ва Уцёках!

- А ШТО такое - Сход ва Уцёках?- запыталася Аліса. Яна першы раз пра гэта чула і хацела падрабязнасцяў. Дадо зрабіў паўзу, а потым пачаў раздумваць з такім выглядам, нібы збіраўся адказаць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Аліса ў Цудакуце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Аліса ў Цудакуце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Аліса ў Цудакуце»

Обсуждение, отзывы о книге «Аліса ў Цудакуце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x