• Пожаловаться

Льюис Кэрролл: Аліса ў Цудакуце

Здесь есть возможность читать онлайн «Льюис Кэрролл: Аліса ў Цудакуце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Сказка / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Льюис Кэрролл Аліса ў Цудакуце

Аліса ў Цудакуце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Аліса ў Цудакуце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Льюис Кэрролл: другие книги автора


Кто написал Аліса ў Цудакуце? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Аліса ў Цудакуце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Аліса ў Цудакуце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

“А ну, до равець, - крыкнула сама на сябе Аліса, - раю супыніцца зараз жа! Не тое..!”

Аліса ўвогуле любіла камандваць сама сабою (пры гэтым аніколі не слухацца), а часам яна так на сябе лаялася, што хутка на яе вочках з’яўляліся слёзкі. А аднойчы яна нават пыталася сябе адлупцаваць за тое, што мухлявала пад час гульні ў кракет сам-насам. Яна ўвогуле любіла рабіць выгляд, што яна не адзін, а два чалавекі.

“І нават гэта, - плакала Аліса, - цяпер не атрымаецца зрабіць, таму што мяне наўрадці хопіць і на АДНАГО чалавека!”

Тут яна заўважыла ля стала малюткі шкляны куфэрачак, а ў ім зусім невялічкі слодыч, на якім разынкамі было выкладзена :“З’ЕШ МЯНЕ”.

“Добра, - вырашыла Аліса, - з’ем, і калі стану больш, змагу дацягнуцца да ключыка; а калі менш, пралезу пад дзвярыма. У любым выпадку дасягну гэтага любага садку!”

Яна пакаштавала кавалачак і з непакоем зашаптала:

“Памяншаюся ці павялічваюся, памяншаюся ці павялічваюся?!”

Аліса нават падняла руку па-над галавой, каб зразумець, ці вырасла, але наколькі ж яна здзівілася, калі зразумела, што застаецца такога ж памеру, нібы слодыч быў самым звычайным. Але Алісу такі вынік не задаволіў.

Таму яна неадкладна даела слодыч да крошачкі.

Глава II

Слёзнае мора

“Дзівасенька ды цікавісенька! - усклікнула Аліса (крыху здзівіўшыся, што так хутка забыла родную мову), - “Цяпер я раскладваюся, як самы велізарны тэлескоп! Бывайце, ножачкі мае!”

Яна глядзела на свае ногі, якія ўсё аддаляліся і аддаляліся, пакуль зусім не згубіла іх з вачэй

“Мае ж вы бедненькія маленькія ножачкі! І хто ж апране на вас, любенькія, шкарпэткі і боцікі? Мне гэтага, нажаль, не зрабіць! Я ж буду вельмі далёка, каб даглядаць вас, і цяпер вам прыйдзецца рабіць усё самастойна! Але ж мы павінны застацца сябрамі,- падумала Аліса, - ці аднойчы яны пайдуць анітуды, куды мне патрэбна! Во! Падарую ім на Каляды новыя чаравікі!”

І яна пачала прыдумляць, як будзе гэта рабіць.

“Дашлю іх поштаю,- вырашыла Аліса,- пэўна гэта будзе вельмі цікава, рабіць падарункі ўласным нагам! А як дзіўна будзе выглядаць адрас!

АЛІСІНАЙ ПРАВАЙ НАЗЕ.

ДЫВАНОК

ЛЯ КАМІНА,

(З ЛЮБОЎЮ АД АЛІСЫ).

Ратуйце! Якую ж лухцень я нясу!”

І ў тое ж імгненне яе галава дзюбнулася аб столь: цяпер яе рост быў каля трох метраў, і яна з лёгкасцю ўзяла залаты ключык і паспяшалася да дзверак ў жаданы садочак.

Бедная Аліса! Цяпер на сад яна магла паглядзець толькі адным вокам, і тое, дзеля гэтага ёй прыйшлося легчы на падлогу. Цяпер яе мара была яшчэ далей, чым колісь. Яна села і зноў пачала плакаць.

“Ай-яй-яй-яй-яй! Табе павінна быць сорамна,- сказала сабе Аліса,- ты ж ужо вялікая дзяўчынка!”

(І яна насамрэч стала даволі ВЯЛІКАЙ!)

“А плачаш, як немаўлятка горкае! Зараз жа супыніся, я каму кажу!”

Але ўсё роўна працягвала плакаць рэкамі слёз, так што хуценька на падлозе ля яе стварыўся не благі вадаём, сантыметраў дзесяць глыбінёй, які разліўся на палову залы.

Праз колькі часу яна пачула грукатанне чыіхсьці ножак і хуценька выцерла вочы, каб бачыць, хто ідзе. Гэта вяртаўся Белы Трус, бліскуча апрануты, з параю белых пальчатачак і велізарным веерам у лапах. Ён бег, не разбіраючы дарогі, мармычучы сабе пад нос:

“Вой! Герцагіня, герцагіня! Божачкі! Як жа ж яна раззлуецца, калі я прымушу сябе чакаць!”

Аліса была ў такім адчаі, што магла прасіць дапамогі ў каго заўгодна. І калі Трус наблізіўся, яна прамовіла ціхім, пакорлівым голасам:

“Прабачце, калі ласка, сэр!”

Трус войкнуў і прыпусціўся кудысьці ў цямрэчу так хутка, як толькі мог, кінуўшы веер з пальчаткамі.

Аліса падняла іх і, паколькі ў зале было надта спякотна, яна пачала імі абмахвацца, працягваючы размову:

“Ёй-ёё-ёёй! Наколькі ж сёння ўсё дзіўна! А яшчэ ўчора ўсё было такім звычайным!

Немагчыма, каб я так змянілася за ноч? Так! Трэба паразважаць? Ці была я сама сабою сёння з раніцы? Думаю, ўсё ж я была крышачку іншай. Але, калі я гэта не Я, то на каго я ператварылася? Вось ужо загадка, дык загадка!”

І яна пачала прыпамінаць ўсіх дзяўчаткаў свайго ўзросту, якіх ведала, ці не магла яна ператварыцца на кагось з іх.

“Ну ўжо ніяк не Ада,- вырашыла яна,- ў яе такія цудоўныя кучэркі, а мае воласы звычайныя, прамыя. І не ў якім выпадку не Мэйбл, таму што я ведаю столькі ўсяго, а яна амаль нічога! Да таго ж ЯНА - гэта яна, а Я гэта - я, і - барані, Божа - як ўсё гэта складана! О! Каб быць упэўненай - праверу свае веды. Пачнем: 4х5=12, 4х6=13, 4х7. Матулечка даражэнькая! Я так ніколі не дабяруся да дваццаці! Ну, табліцца множання не самае галоўнае. А што з геаграфіяй? Лондан - сталіца Парыжу, а Парыж - сталіца Рыму, а Рым - ой, не, зусім не тое! Пэўна ўсё ж такі я - Мэйбл! Паспрабую прачытаць вершык аб “ Працавітай пчолцы ”. І Аліса, быццам на ўроку, артыстычна склаўшы рукі, пачала чытаць, але нечакана яе галасок зрабіўся хрыплым і дзіўным, тое ж самае адбылося са словамі знаёмага з маленства вершыка:

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Аліса ў Цудакуце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Аліса ў Цудакуце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Аліса ў Цудакуце»

Обсуждение, отзывы о книге «Аліса ў Цудакуце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.